Кореличский район прочно закрепился в тройке лидеров на Гродненщине на зеленой жатве (+инфографика)

На Гродзеншчыне па нарыхтоўцы кармоў на адну ўмоўную галаву жывёлы Карэліцкі раён займае другую пазіцыю з паказчыкам 2,6 цэнтнера кармавых адзінак. Аперажаюць карэліцкіх аграрыяў толькі работнікі Гродзенскага раёна, дзе гэты паказчык складае 3,6 ц карм. адз. Тройку абласных лідараў замыкае Бераставіцкі раён і яго 2,5 ц карм. адз.

У раёне больш за ўсіх нарыхтавана кармоў на адну ўмоўную галаву жывёлы ў ДП “Цырын-Агра” (5,7 ц карм. адз.), ДП “Царука” (3,7 ц карм. адз.) і ДП “Лукі-Агра” (3 ц карм. адз.).

Па тэмпах касавіцы Карэліччына трывала замацавалася на трэцяй пазіцыі ў вобласці: у раёне скошана 33% ад плану. У вобласці лідзіруюць Гродзенскі раён (50%) і Бераставіцкі (49%).

Па стану на 5 чэрвеня сельгаспрадпрыемствамі Карэліччыны скошана 5082 гектара траў, што складае 33% да плана. Па тэмпах касьбы ў лідарах знаходзяцца СВК “Маяк-Заполле” (44%), ДП “Лукі-Агра” (43%) і СВК “Жухавічы” (42%).

Падвяленыя травы з сенажацяў раёна ўбраны на 4377 гектарах, або 86% ад скошанага.

Гаспадаркі раёна працягваюць закладваць сянаж у траншэі. Усяго нарыхтавана 26499 тон высакаякаснага корму, што складае 16% ад неабходных 161656 тон.

Па аб’ёмах закладзенага сенажу лідзіруюць СВК “Жухавічы (4283 т, 14%), СВК “Маяк-Заполле” (3182 т, 16%) і ДП “Цырын-Агра” (3119 т, 29%).