Восенню дні становяцца карацейшымі, сонца рэдка песціць нас сваім цяплом, а за акном усё часцей толькі панура і холадна. Здаецца, што гэта не праблема, але для пажылых людзей гэтыя перамены сапраўды становяцца іспытам.
Увосеньскі перыяд у людзей старэйшага ўзросту дэпрэсіўны стан не з’яўляецца рэдкасцю. Восеньская хандра можа праяўляцца ў стомленасці, адсутнасці энергіі, паніжэнні настрою, змяншэнні радасці ад раней прыемных заняткаў, павышанай раздражняльнасці, парушэнні сну: цяжкасці з засынаннем ці, наадварот, празмерная санлівасць; цяжкасці з канцэнтрацыяй увагі і паніжэнне прадуктыўнасці; сацыяльнай ізаляцыі: пазбягання сустрэч з сябрамі і цягі да адзіноты.
Звычайна ў перыяд апатыі няма сіл і жадання штосьці рабіць, але важна памятаць, што дзеянні вядуць да матывацыі. Таму не патрэбна чакаць натхненння і спадзявацца на тое, што матывацыя ўзнікае сама сабой. Адзіны спосаб вярнуць сябе да жыцця — гэта пачынаць рабіць штосьці без жадання і матывацыі, не чакаючы заканчэння хандры. Нягледзячы на важкія прычыны восеньскай хандры, ад яе можна пазбавіцца, а таксама не дапускаць яе з’яўлення.
Вось некалькі эфектыўных спосабаў па барацьбе з восеньскай хандрой:
БОЛЬШ СВЯТЛА
Старайцеся больш часу праводзіць на вуліцы ў ясныя дні, нават калі холадна. У доме можна трымаць адкрытымі фіранкі і жалюзі, каб павялічыць колькасць святла. Таксама важна ўключыць святло, калі дома стала цёмна, — гэта дапаможа адапціравацца да змянення працягласці светлавога дня.
ФІЗІЧНАЯ АКТЫЎНАСЦЬ
Нават невялікія практыкаванні (махі рукамі і нагамі, нагінанне, пальчыкавая гімнастыка, хада, скандынаўская хада) павышаюць агульны тонус, паляпшаюць настрой і якасць сну. Важна рабіць гэта рэгулярна.
ЗБАЛАНСАВАНАЕ
ХАРЧАВАННЕ
Дабаўце ў рацыён бялкі з трыптафанам (рыба, птушка, малочныя прадукты), сезонную гародніну, садавіну і прадукты, якія багатыя вітамінамі.
ЗНОСІНЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АКТЫЎНАСЦЬ
Рэгулярныя зносіны з сям’ёй і сябрамі, сумесныя прагулкі, настольныя гульні, творчыя заняткі, удзел у невялікіх мерапрыемствах (канцэртах, выставах, фестывалях) дапамагаюць захаваць цікавасць да жыцця і ўмацаваць сацыяльныя сувязі.
ЭМАЦЫЯНАЛЬНАЯ
ПАДТРЫМКА
Важна даваць магчымасць выгаварыцца, падтрымліваць, выслухоўваць і гаварыць аб любові і клопаце.
«КОЛЕРАТЭРАПІЯ»
Акружыце сябе яркімі рэчамі: яркім адзеннем, рознакаляровым посудам, раслінамі ў доме — гэта дапаможа станоўча ўплываць на эмацыяльны стан.
АРОМАТЭРАПІЯ
Можна выкарыстоўваць спецыяльныя лямпы для ароматэрапіі ці ўвільгатнення паветра з дабаўленнем маслаў (напрыклад, цытрусавых).
Захаванне гэтых рэкамендацый дапаможа справіцца з восеньскай хандрой і захаваць добрае самаадчуванне ў пажылым узросце. Новыя заняткі, знаёмствы, уражанні, фізічная актыўнасць — усё гэта вам прапануюць у аддзяленні падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання ЦСАН Карэліцкага раёна, што станоўча адаб’ецца на вашым настроі і дапаможа ўбачыць жыццё ва ўсёй паўнаце яго фарбаў!
Алена АКУЛІК,
псіхолаг
ДУ «ЦСАН Карэліцкага раёна»







