8,9 и 10 июня в Кореличском районе представители местной власти проведут приемы граждан и прямые телефонные линии
Працуе грамадская прыёмная і праводзіцца прыём грамадзян
8 чэрвеня 2021 года з 10.00 да 12.00 у будынку Турэцкага сельскага Савета дэпутатаў прыём грамадзян па месцы жыхарства будзе праводзіць старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Віктаравіч ШКАДАЎ.
Будзе працаваць грамадская прыёмная з удзелам дэпутатаў абласнога, раённага і Турэцкага сельскага Саветаў дэпутатаў:
Барычэўскага Сяргея Васільевіча, дэпутата абласнога Савета дэпутатаў па Карэліцкай выбарчай акрузе № 33, Шкадава Аляксандра Віктаравіча, дэпутата раённага Савета дэпутатаў па Карэліцкай выбарчай акрузе № 3, Паўлючыка Івана Даменікавіча, дэпутата сельскага Савета дэпутатаў па Турэцкай выбарчай акрузе № 10, Макар Алены Анатольеўны, дэпутата сельскага Савета дэпутатаў па Некрашэвіцкай выбарчай акрузе № 7.
Прыём грамадзян
10 чэрвеня 2021 года з 10.00 да 12.00 першы намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Валерый Васільевіч ЛІТВІН правядзе выязны прыём грамадзян у аграгарадку Вялікія Жухавічы ў памяшканні Жухавіцкага сельскага выканаўчага камітэта.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 2-12-55.
НА «ПРАМОЙ ЛІНІІ»
9 чэрвеня 2021 года з 9.00 да 11.00 «прамую лінію» праводзіць старшыня суда Карэліцкага раёна Віктар Антонавіч СЯНЬКО.
Вашых пытанняў будуць чакаць па тэлефоне 7-20-29.
9 чэрвеня 2021 года з 9.00 да 12.00 «прамую лінію» праводзіць намеснік начальніка Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па аператыўна-тактычнай рабоце маёр унутранай службы Сяргей Юр’евіч БУНЧУК.
Вашых пытанняў будуць чакаць па тэлефоне 2-12-59.
10 чэрвеня 2021 года з 9.00 да 12.00 «прамую лінію» праводзіць дырэктар Карэліцкага РУП ЖКГ Аляксандр Іванавіч РУДАК.
Вашых пытанняў будуць чакаць па тэлефоне 7-49-24.