У Карэлічах праведзены раённы семінар-нарада з удзелам органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання

У Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры адбыўся раённы семінар-нарада з удзелам органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Яго тэма: «Аб рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання, служб раёна, суб’ектаў прафілактыкі ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння і бяспечнага пражывання насельніцтва на тэрыторыі раёна».
Удзельнікі пасяджэння — старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў (выканаўчых камітэтаў); начальнікі (намеснікі начальнікаў) упраўленняў і аддзелаў райвыканкама; участковыя і пажарныя інспектары; намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце сельскагаспадарчых арганізацый, адказныя за ідэалагічную работу прадпрыемстваў і арганізацый; старасты сельскіх населеных пунктаў, старшыні вулічных камітэтаў; кіраўнікі арганізацый і служб раёна.

Нараду адкрыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, які падкрэсліў, што семінар будзе праходзіць у форме «круглага стала». Гэта дасць магчымасць яе ўдзельнікам задаць хвалюючыя пытанні.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Генадзій Шатуеў у сваёй прамове сканцэнтраваў увагу прысутных на хвалюючых пытаннях сённяшняга дня. Яны тычыліся давядзення праўдзівай інфармацыі да людзей, навядзення належнага парадку ў населеных пунктах, становішча дарог, выканаўчай дысцыпліны. «Усе разам мы палепшым жыццё грамадзян», — адзначыў кіраўнік раёна.
Аб міжведамасным узаемадзеянні суб’ектаў прафілактыкі па забеспячэнні бяспечнага пражывання насельніцтва раёна вялі размову начальнік аддзела ўнутраных спраў раённага выканаўчага камітэта Аляксей Гаўрош («Забеспячэнне грамадскай бяспекі, прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў») і начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Стадольнік («Забеспячэнне пажарнай бяспекі жылых дамоў, арганізацыя прафілактычных мерапрыемстваў у пажаранебяспечны перыяд»).
Адна з актуальных тэм, якая была ўзнята на семінары-нарадзе, тычылася добраўпарадкавання і падтрымання ў належным стане тэрыторый населеных пунктаў. Аб арганізацыі работы з жыхарамі сельскіх населеных пунктаў па ліквідацыі камунальных адходаў, заключэнні дагавораў па вывазе цвёрдых камунальных адходаў расказаў галоўны інжынер Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мікалай Лукашкоў, а намеснік галоўнага ўрача ДУ «Карэліцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Валянціна Бузюк — аб навядзенні належнага санітарнага парадку ў населеных пунктах раёна.
Галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Гаўрош паведаміла аб ходзе рэалізацыі на тэрыторыі раёна мерапрыемстваў па правядзенні Года гістарычнай памяці.
Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана кіраўнік справамі Цырынскага сельскага выканаўчага камітэта Наталля Краўчук.
Вынікі работы семінара-нарады падвёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў.
Увазе прысутных была прадстаўлена канцэртная праграма работнікаў культуры раёна.

 

У Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры адбыўся раённы семінар-нарада з удзелам органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Яго тэма: «Аб рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання, служб раёна, суб’ектаў прафілактыкі ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння і бяспечнага пражывання насельніцтва на тэрыторыі раёна».

Удзельнікі пасяджэння — старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў (выканаўчых камітэтаў), начальнікі (намеснікі начальнікаў) упраўленняў і аддзелаў райвыканкама, участковыя і пажарныя інспектары, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце сельскагаспадарчых арганізацый, адказныя за ідэалагічную работу прадпрыемстваў і арганізацый, старасты сельскіх населеных пунктаў, старшыні вулічных камітэтаў, кіраўнікі арганізацый і служб раёна.

У правядзенні нарады прыняў удзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Генадзій Шатуеў, які сканцэнтраваў увагу прысутных на хвалюючых пытаннях сённяшняга дня. Яны тычыліся давядзення праўдзівай інфармацыі да людзей, навядзення належнага парадку ў населеных пунктах, становішча дарог, выканаўчай дысцыпліны. «Усе разам мы палепшым жыццё людзей», — адзначыў кіраўнік раёна.

Не быць раўнадушнымі

Начальнік аддзела ўнутраных спраў раённага выканаўчага камітэта Аляксей Гаўрош у сваім выступленні ўдзяліў увагу пытанням грамадскай бяспекі, прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў. У першым квартале бягучага года цяжкіх злачынстваў не зарэгістравана, знізілася колькасць канфліктаў у сямейна-бытавым накірунку, а вось алкагалізацыя насельніцтва знаходзіцца на ранейшым узроўні. Прыходзіцца накіроўваць у лячэбна-працоўныя прафілакторыі — людзі не сталі піць менш. Звяртаючыся да прадстаўнікоў сельсаветаў, прамоўца сказаў: «Калі з аматарамі выпіць працаваць, то яны адчуваюць кантроль. Патрэбна ў гэтым накірунку весці планамерную работу».

Хвалюе і наступны факт: за тры месяцы 2022 года на рабочых месцах выяўлена ў нецвярозым стане 58 чалавек. Па меркаванні праваахоўніка, тут павінны рэагаваць і весці растлумачальную работу кіраўнікі і адміністрацыя прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, у якіх  ёсць гора-працаўнікі. Звярнуў увагу  і на вартаўнікоў, з якіх 11 былі выяўлены на рабочым месцы ў нецвярозым стане. «Толькі разам мы павінны вырашыць гэтую праблему», — заклікаў Аляксей Гаўрош.

Начальнік аддзела РАУС не абышоў увагай яшчэ адну хвалюючую праблему — крадзяжы, гэтай справай найчасцей займаюцца беспрацоўныя. Няшмат інфармацыі  паступае ад грамадзян у праваахоўныя органы, што не дае магчымасці прадухіліць злачынства. Разам з тым прамоўца звярнуўся да функцыянавання грамадскіх пунктаў аховы парадку, у якіх трэба  праводзіць растлумачальную работу сярод насельніцтва.

Аляксандр Шкадаў, старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў:

— Якія б пасяджэнні  не праводзіліся ў грамадскіх пунктах аховы парадку — галоўнае, каб быў эфект ад іх правядзення. Не будзем дзяліць, што гэта — тваё, а гэта — маё. Своечасовая інфармацыя робіць добрую справу. Заклікаю ўвесь актыў не быць раўнадушнымі.

Пётр Мацук, стараста вёскі Скорычы Ярэміцкага сельсавета:

— Стараста ў вёсцы выбіраецца з гаспадарлівых і паважаных. Ведае ўсё і пра ўсіх. Як і пра выпівох, якіх трэба выклікаць на шчырую размову і якім пры неабходнасці падставіць плячо. Старасты з’яўляюцца злучным звяном паміж жыхарамі вёскі і мясцовай уладай.

Скажам пажарам: «Не!»

Як адзначыў начальнік  Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Стадольнік, у бягучым годзе адбылося 9 пажараў, за аналагічны перыяд мінулага — 13. Загінуў адзін чалавек, у 2021 — два. Усе пажары ў бягучым годзе здарыліся ў прыватным жылым сектары, з іх 5 — у надворных пабудовах, тры — у жылых дамах, кватэрах, адзін — у доме-дачы. Павялічылася колькасць пажараў па прычыне  парушэння правіл эксплуатацыі печак, цеплагенерыруючых устройстваў і агрэгатаў. У Карэліцкім раёне асноўнай прычынай пажараў з’яўляецца пакіданне без нагляду печкі падчас працэсу гарэння.

Асаблівую увагу ўдзяліў пажарам у прыродных экасістэмах, якім садзейнічае гаспадарчая дзейнасць чалавека. Як правіла, гэта палы травы, спальванне смецця.

На тэрыторыі раёна зарэгістравана 20 выпадкаў выпальвання сухой расліннасці (у аналагічным перыядзе мінулага года — 6 выпадкаў).

Былі названы патрабаванні правіл пажарнай бяспекі пры спальванні смецця на прыдамавой тэрыторыі: спальваць смецце ў бязветранае надвор’е, прыняць меры па нераспаўсюджванні гарэння за межы пляцоўкі, ажыццяўляць пастаянны кантроль за працэсам гарэння і забяспечыць пярвічнымі сродкамі тушэння, па заканчэнні спальвання  дагараючыя матэрыялы праліць вадой альбо засыпаць пяском да поўнага заканчэння гарэння.

Аляксандр Шкадаў:

Колькі сказана-пераказана аб прытопачных лістах каля печак, трэшчынах у дымаходах, палах? А пажары, на жаль, узнікаюць. Выпіў, закурыў, згарэў — што можа быць горш? Але гінуць і пажылыя людзі з-за сваёй няўважлівасці. Трэба мабілізаваць работу назіральных камісій, каб беды абыходзілі дамы карэліччан.

Парадак  за 2 рублі 16 капеек

Аб арганізацыі работы з жыхарамі сельскіх населеных пунктаў па ліквідацыі камунальных адходаў, заключэнні дагавораў па вывазе цвёрдых камунальных адходаў вёў размову галоўны інжынер Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мікалай Лукашкоў. Як адзначыў Мікалай Мікалаевіч, у раёне маецца адзін палігон цвёрдых бытавых адходаў, для аблугоўвання — 7 смеццявозаў.

У Карэлічах вываз смецця з прыватнага сектара ажыццяўляецца ў панядзелак, аўторак, чацвер, пятніцу, у Міры — у панядзелак, сераду, пятніцу.

Сабраныя цвёрдыябытавыя адходы складзіруюцца і  ўтылізуюцца на палігоне «Беразавец», дзе робіцца дасартыроўка і ўшчыльненне бульдозерам. За 2021 год на палігон звезена і пахавана 40007 кв. м цвёрдых камунальных адходаў. Нарматыў утварэння цвёрдых камунальных адходаў па прыватнаму сектару складае 2,55 кв. м/год на чалавека, шматкватэрнай забудове — 1,41 кв. м/год на чалавека. Кошт для  насельніцтва ў месяц складае 2,16 рублёў.

Для ўборкі смецця, непрадугледжанага дагаворнымі адносінамі ці якія не з’яўляюцца цвёрдымі бытавымі адходамі, прадпрыемства аказвае паслугі транспартам, кошт складае: трактар МТЗ-80 — 36 руб. 61 кап., МТЗ-82 — 41 руб. 33 кап., Амкадор (пагрузчык) — 61 руб. 82 кап., аўтамабіль, самамазвал, МАЗ — 41 руб. 10 кап. Утылізацыя смецця на палігоне пры дастаўцы яго сваім транспартам за 1 кв. м складае 4 руб. 79 кап. Усяго заключана дагавораў з насельніцтвам па вывазе цвёрдых бытавых адходаў: Карэлічы — 3127, Мір — 907, населеныя пункты раёна — 6027.

Перад работнікамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі пастаўлена задача: з мэтай навядзення парадку на зямлі дайсці да кожнага жыхара раёна і прапанаваць свае паслугі па зборы і ўтылізацыі цвёрдыхбытавых камунальных адходаў незалежна ад колькасці пражываючых у населеных пунктах раёна людзей.

Мікалай Лукашкоў звярнуўся з просьбай да актыву раёна і старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў дапамагчы ў рабоце з насельніцтвам па заключэнні дагавораў, а адпаведна па ўтрыманні сваіх населеных пунктаў у чысціні і парадку. Паслуга па вывазе цвёрда-бытавых адходаў з’яўляецца асноўнай і абавязковай.

Аляксандр Шкадаў:

— Мы зацікаўлены, каб у населеных пунктах быў парадак. Пажылыя людзі плацяць штомесячна па 2 рублі 16 капеек, а некаторыя дачнікі адмаўляюцца гэта рабіць. Усе абавязаны заключаць дагаворы з камунгасам на вываз смецця.

Святым месцам — належную ўвагу

Намеснік галоўнага ўрача ДУ «Карэліцкі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Валянціна Бузюк засяродзіла ўвагу прысутных на пытанні навядзення належнага санітарнага парадку ў населеных пунктах раёна і назвала адну з актуальных праблем — утрыманне могілак. За прайшоўшы перыяд 2022 года праведзены маніторынг 68 (усяго 107) могілак. У 70% устаноўлены парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства. Тыповымі парушэннямі з’яўляюцца несвоечасовы вываз і ачыстка пляцовак для збору рытуальных адходаў як у аграгарадках, так і ў сельскіх населеных пунктах, адсутнасць пляцовак для збору рытуальных адходаў на могілках. Гэта прыводзіць да ўтварэння міні-звалак.

Актуальная праблема своечасовага вывазу  камунальных адходаў з кантэйнерных пляцовак і ўтрыманне прылягаючых да іх тэрыторый. У бягучым годзе праведзена тры маніторынгі па ўтрыманні кантэйнерных пляцовак у г.п. Карэлічы, у 50% устаноўлены парушэнні: не ўтрымліваліся ў чысціні, кантэйнерныя  пляцоўкі маюць выбоіны, частка кантэйнераў фізічна і маральна састарэлі, маюць непрыглядны знешні выгляд, пашкоджаны карозіяй, частка з іх не мае крышак, што прыцягвае бадзяжных жывёл і птушак, фарміруючы шэраг іншых праблем, якія ўскладняюць санэпідсітуацыю.

Як адзначыла Валянціна Бузюк, для навядзення належнага санітарнага парадку ў населеных пунктах раёна найбольш істотным напрамкам з’яўляецца правядзенне растлумачальнай работы сельскіх выканаўчых камітэтаў, стараст вёсак з жыхарамі сельскіх населеных пунктаў па пытанні збору і ліквідацыі адходаў. Гэта дазволіць папярэдзіць утварэнне звалак, засмечванне кантэйнерных пляцовак і прылягаючых да іх тэрыторый.

Кіраўнікам прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый трэба прадоўжыць работу па выкананні рашэння Карэліцкага райвыканкама «Аб замацаванні тэрыторый зямель агульнага карыстання гарадскога пасёлка Карэлічы для выканання работ па падтрыманні іх належнага санітарнага стану».

Памятаць аб мінулым, каб пабудаваць будучае

Аб ходзе рэалізацыі на тэрыторыі раёна мерапрыемстваў па правядзенні Года гістарычнай памяці паведаміла галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Гаўрош. Ужо праведзены мерапрыемствы, якія прымеркаваны да знакавых падзей у гісторыі Рэспублікі Беларусь. 15 лютага на мемарыяльным комплексе прайшоў мітынг-рэквіем «Да подзвігу герояў сэрцам дакрануся», прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, канцэртная праграма «Я за цябе сэрцам, Беларусь!», святочнае мерапрыемства, прысвечанае 35-годдзю ветэранскай арганізацыі, мітынг да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

22 сакавіка ў Новым Сяле адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр Хатынскай трагедыі «Людзі добрыя, памятайце…»

У рамках раённага маладзёжнага патрыятычнага праекта «Летапіс пакаленняў» праведзена акцыя «Сёстры Хатыні» ў памяць аб 12 спаленых вёсках Карэліцкага раёна.

Па ініцыятыве раённай пракуратуры ў Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адкрылася фотадакументальная выстава ў памяць аб ахвярах генацыду насельніцтва нашага раёна «І памятаць балюча, і забыць нельга».

1 красавіка ў Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці ў рэжыме тэлемаста адбыўся круглы стол, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Карэліцкага раёна і горада-пабраціма Краснагорска Маскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Валанцёрскімі атрадамі ГА «БРСМ» сумесна з прадстаўнікамі арганізацый на пастаяннай аснове наводзіцца парадак на месцах воінскіх пахаванняў і помніках, замацаваных за арганізацыямі.

Як адзначыла Вольга Гаўрош, на працягу 2022 года чакаецца шэраг тэматычных мерапрыемстваў: круглы стол «Перспектывы і праблемы захавання і выкарыстання гісторыка-культурных каштоўнасцей Карэліцкага раёна», прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў, культурна-асветніцкая акцыя «Полымя гонару за Перамогу», тэматычныя сустрэчы, канцэрты, вечары памяці «Эстафета пакаленняў», «Дыялогі з героямі», прысвечаныя Дню Перамогі, гісторыка-патрыятычная акцыя «Запалім свечку» да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, святочныя мерапрыемствы, тэматычныя сустрэчы, канцэрты «Славім імя тваё, Беларусь!», прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, культурна-гістарычны марафон «Адзінствам моцныя» да Дня народнага адзінства, цыкл мерапрыемстваў «Гэты дзень у гісторыі нашай краіны», прысвечаных Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Асноўнымі значнымі падзеямі будуць адкрыццё ваенна-патрыятычнай экспазіцыі «БТР-60» у гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў, загінулых у Афганскай вайне, адкрыццё алеі Славы Герояў Сацыялістычнай працы Карэліцкага раёна, а таксама перайменаванне адной з вуліц г.п. Мір у гонар М. Я. Фінберга.

Аляксандр Шкадаў:

— Самая лепшая памяць — навядзенне належнага парадку каля помнікаў. Трэба, каб тут заўсёды цвілі жывыя кветкі.

Галоўнае ў жыцці — гэта здароўе чалавека і мір на зямлі. Заўсёды  трэба памятаць аб тым, што сваё жыццё мы будуем сваімі рукамі.

*                 *                *

На нарадзе Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана кіраўнік справамі Цырынскага сельскага выканаўчага камітэта Наталля Краўчук.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ