На планерке у председателя: подготовка кормоуборочной техники, празднование Дня Победы и благоустройство дорог
На штотыднёвай рабочай нарадзе старшыня райвыканкама Генадзій Шатуеў даручыў паскорыць падрыхтоўку кормаўборачнай тэхнікі.
— Першы ўкос траў не за гарамі, таму тэхніка павінна быць гатова ў тэрмін, каб нарыхтаваць кармы для грамадскага пагалоўя ў патрэбнай колькасці і адпаведнай якасці, — падкрэсліў ён.
Зацяжныя дажджы істотна затрымліваюць правядзенне вясновых палявых работ. Прапітаная вадой глеба на нізінных участках не паддаецца апрацоўцы, што істотна запавольвае тэмпы пасяўной. Глеба пад сяўбу яравых культур падрыхтавана на плошчы 86%, яравыя культуры пасеяны на плошчы 48%. Насенне цукровых буракоў і лёну-даўгунцу пакладзены ў глебу на 66%. Паўторная падкормка азімых збожжавых праведзена на 67% плошчаў, завершана паўторная падкормка азімага рапсу.
Карэліччына рыхтуецца да святкавання Дня Перамогі. Напярэдадні гэтага значнага для кожнага беларуса свята плануецца аб’яднаны аўтапрабег Карэліцкага і Навагрудскага раёнаў па памятных мясцінах абодвух рэгіёнаў. Плануецца сустрэча старшыні райвыканкама з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, вайскоўцамі, жыхарамі раёна, якія ў пасляваенныя гады аднаўлялі краіну ад разрухі. 9 Мая жыхароў і гасцей раёна чакае насычаная святочная праграма.
Актыўна праводзіцца падрыхтоўка дзіцячага аздараўленчага лагера «Вясёлка» да новага аздараўленчага сезона. Пляж возера Юбілейнае таксама рыхтуецца да адкрыцця.
Работнікі ДРБУ-158 працягваюць работы па добраўпарадкаванні мясцовых дарог. На бягучым тыдні грэйдзеры аднаўляюць дарогу ў напрамку на Варончу і праблемны ўчастак Карэлічы-Амневічы. Усе астатнія дарогі ў раёне па адным разе ўжо прагрэйдзіраваны.
Іна ЛЕЙКА