Па аператыўнай інфармацыі райсельгасхарчу, на 29 ліпеня па ўраджайнасці збажыны лідзіруе СВК “Маяк-Заполле” з паказчыкам 77,7 ц/га. На другім і трэцім месцах — СВК “Жухавічы” (70,3 ц/га) і ДП “Племзавод Карэлічы» (63,2 ц/га). Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 56,1 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 7,4 ц/га.

Хлебаробы Карэліччыны ўбралі 2 473 гектары збожжавых палеткаў, што складае 14% ад запланаваных 17 772 га, намалацілі 13 874 тоны.
Адначасова палі вызваляюцца ад саломы. 75% убраных плошчаў ужо вызвалены.
Адначасова са жнівом на палях Карэліччыны ідзе ўборка азімага рапсу. Сёлета механізатарам раёна неабходна абмалаціць 4 050 га алейнай культуры, з якіх на ўчарашнюю раніцу ўбрана 288 га, ці 7%. Ураджайнасць складае 32,2 ц/га, што на 8,2 ц/га больш, чым на гэтую ж дату ў мінулым годзе. Агульны намалот “чорнага золата” складае 927 тон.
Працягваецца ўборка лёну-даўгунцу. Пры плане ў 2 150 гектараў выцераблена 1 281 га, або 60%.
Пачалося ворыва глебы пад сяўбу азімых культур. З плана 18 855 га ўзарана 428 га, або 2%.
Працягваецца другі ўкос траў. Нарыхтавана 71% сена (6 698 т), 80% сенажу (129 353 т). Маецца 39 786 тон кармавых адзінак, на адну ўмоўную галаву — 14,1 цэнтнера кармавых адзінак, што менш на 1,3 ц карм. адз. за мінулагодні паказчык

Іна ЛЕЙКА







