В Вороново состоялось торжественное открытие фестиваля-ярмарки «Дожинки-2016»

00

Апладысментамі сустракалі святочную калону ўдзельнікаў урачыстага шэсця пераможцаў абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2016 года, якая рухалася ад вуліцы Юбілейнай да плошчы на вуліцы Савецкай. Адкрыў абласны фестываль-кірмаш старшыня Гродзенскага абласнога  выканаўчага камітэта Уладзімір Васільевіч Краўцоў. У прывітальным слове ён падзякаваў за плённую працу хлебаробам, стваральнікам дабрабыту і харчовай бяспекі краіны, а ўсім жыхарам Воранаўскага краю і гасцям свята пажадаў шчасця і поспехаў.

Пасля традыцыйнага пачастунку гасцей караваем сёлетняга ўраджаю дэлегацыі

запрасілі ў гарадскі цэнтр культуры і вольнага часу на цырымонію ўзнагароджвання.

Сярод  шматлікіх гасцей свята  — ганаровыя: Віктар Уладзіміравіч Шэйман — кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровы грамадзянін Воранаўскага раёна, Ігар Вячаслававіч Брыло — намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, Сяргей Васільевіч Раўнейка — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці, Сяргей Уладзіміравіч Абламейка — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Аляксандр Іванавіч Маркевіч — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Іўеўскай выбарчай акрузе.  Святкуюць разам з намі  і замежныя дэлегацыі. З літоўскага боку — Шальчынінкскі і Алітускі раёны, з расійскага  — адміністрацыя Несцераўскага раёна.

01

02

Добавить комментарий