• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
17.06.2026, 14:36
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Лента новостей

15 лютага –  Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Ветэран Афганскай вайны Віктар Семянюк дзеліцца ўспамінамі

by
15.02.2023
в Лента новостей, Общество, Последние новости
15 лютага –  Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Ветэран Афганскай вайны Віктар Семянюк дзеліцца ўспамінамі
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

15 лютага 1989 года ў гісторыі з’явілася новая знамянальная дата –  Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Ён стаў памятным усім, каго апаліла дыханне вайны ў мірны для нашай краіны час. Больш за дзевяць гадоў савецкія салдаты ў Афганістане служылі надзейным шчытом на паўднёвых рубяжах неабсяжнай краіны. Ветэран Афганскай вайны, радавы запасу Віктар Семянюк з іх ліку. Сёння ён дзеліцца ўспамінамі аб сваёй баявой маладосці, разважаючы аб жыццях і лёсах салдат, якія прайшлі праз гарніла Афганскай вайны.

– Віктар Уладзіміравіч, раскажыце, калі ласка, як Вы трапілі ў Афганістан?

– Па дасягненні васямнаццацігадовага ўзросту ў 1985 годзе я быў прызваны для праходжання тэрміновай службы  ў рады Узброеных Сіл СССР. Ужо ў Карэлічах я і мае бацькі  ведалі, што буду служыць у гарачай кропцы. Толькі на той час я не мог да канца ўсвядоміць, чаму так хвалююцца і перажываюць мае блізкія, але  ўсё ж гэта мяне насцярожвала.  Сярод першых уражанняў – прырода тых мясцін, дзе давялося служыць. Высокія горы, дрэвы, хмызнякі і кветкі, адрозныя ад звыклых, – усё гэта было ў навінку для мяне.

– Дзе Вы служылі? Як сустрэў Вас Афганістан?

– “Вучэбку” праходзіў  у Туркменіі, а працягваў службу ў афганскай правінцыі Баракі ў роце забеспячэння, быў вадзіцелем магутнага “Урала”. Спачатку да Кабула ляцелі на самалёце.

Далейшы шлях да месца пастаяннага знаходжання адмералі на верталёце. Мясцовыя жыхары ў непрывычным для нашага вока адзенні, здавалася, выйшлі з нейкай усходняй казкі. Убачыць жанчыну на вуліцы там  было практычна немагчыма. Беднасць навокал страшная.  Тады і прыйшло нейкае  пачуццё страху і боязі ад таго, што мяне чакае.

– Кажуць, што вельмі складана прывыкнуць да клімату гэтай краіны, дзе сутачныя перапады тэмпературы могуць вагацца да 30 градусаў.

– Так, клімат у гарах цяжкі. Днём спякота,  цяльняшка пад бронекамізэлькай бялела ад  поту, пастаянна хацелася  піць. Вада ў кантэйнерах цёплая, амаль гарачая. А ты ў машыне ў поўным баявым узбраенні. Але на вайне пра гэта амаль не думаеш, галоўнае – выканаць баявую задачу.

– Віктар Уладзіміравіч, ці былі Вы на валаску ад гібелі?

– Вядома, былі. Кожны дзень у Афганістане быў непадобны на папярэдні.  Я не баяўся смерці, проста часам асабліва востра адчуваў яе прысутнасць. Мы на машынах дастаўлялі розныя грузы ў Баграм і Джалалабад.  За дзень іншы раз даводзілася пераадольваць па 200 кіламетраў. Здаралася,  што па некалькі сутак чакалі армейскую калону, а потым укліньваліся ў яе. За 2-3 гадзіны да выезду сапёры правяралі дарогу, выстаўлялася ахова. Калона рухалася, а з паветра ахоўвалася  авіяцыяй. Яна не павінна была спыняцца  нават у выпадку нападзення, таму пашкоджаныя аўтамабілі скідвалі з дарогі і рухаліся далей. За час службы давялося змяніць тры аўтамашыны. Дзве з іх  былі падарваныя. Пасля другога падрыву трапіў у Кабульскі шпіталь. Трэці “Урал” быў браніраваны. Акрамя такіх напружаных момантаў,  былі і вельмі нечаканыя і прыемныя.  Пасля года службы на афганскай зямлі аднойчы, праязджаючы адзін з ахоўных пастоў,  сустрэў свайго аднакласніка Мікалая Маліноўскага. Давялося ўбачыцца і яшчэ з адным  земляком – Валерыем Бузуком. Гэта лічылася добрым знакам. Усе жывыя вярнуліся дадому.

– Што Вы гераічна выканалі свой воінскі абавязак,  сведчыць медаль ”За баявыя заслугі”. Раскажыце аб самых значных сваіх заслугах на гэтай вайне.

– Праходжанне стратэгічна важнага горнага перавалу  Саланг. Гэта было  адным з небяспечных месцаў, дзе можна было “злавіць кулю”, ды і  дарога была складаная.  Кожны з нас пасля яго праходжання  на дзверцах машыны маляваў зорку. У мяне іх было сямнаццаць, гэта значыць  – сямнаццаць баявых выездаў.

– Скажыце,  што Вам дала вайна ў Афганістане?

– Яна зрабіла мяне мужчынам. Навучыла шанаваць ваду і хлеб, мірнае неба над галавой, маці, дом, сям’ю. Гэта была школа мужнасці, дзе ўсё было сапраўдным: і ворагі, і сябры. Лісты ад родных былі нам вельмі важныя. Калі іх  дастаўлялі  —   для нас гэта было стымулам і непераадольным жаданнем выжыць,  самым шчаслівым  момантам. Мы ж  дадому пісалі пра быт і сяброўства. Пра вайну — ні радка.

– Як склаўся Ваш лёс, калі Вы вярнуліся дадому?

– Акрамя родных і блізкіх, з арміі мяне чакала дзяўчына. Я разумеў, што мая служба — для яе таксама выпрабаванне.  З Марыяй ажаніліся і ўжо разам пражылі больш  трыццаці пяці гадоў. У нас дружная сям’я. Мы вырасцілі дзвюх  дачок,  якімі можна ганарыцца. Старэйшая Кацярына працуе настаўнікам фізічнай культуры ў  Астраўцы, малодшая Таццяна – старшы выкладчык Гродзенскага медуніверсітэта. І цяпер паняцце шчасця для мяне — гэта жонка, якую я стараюся ва ўсім падтрымліваць, дочкі і ўнукі, а іх у мяне трое, для якіх хочацца быць прыкладам.

Так, у той час ваявалі на чужой зямлі, але не з афганскім народам, а з тымі, хто, захапіўшы гэтую зямлю, уяўляў пагрозу для  паўднёвай мяжы СССР. Ніхто з  салдат  не сумняваўся, што, служачы ў Афганістане, служыць сваёй Радзіме. Зараз  Афганскую  вайну многія лічаць непатрэбнай. Яна сышла ў гісторыю, але   ў памяці людской ёй яшчэ жыць доўга, таму што яна напісана крывёю салдат і слязьмі маці. Яна будзе жыць у душах тых, хто ў ёй удзельнічаў.

 Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара і з  архіва героя публікацыі

Лента новостей

Новое назначение в отделе экономики Кореличского райисполкома

Новое назначение в отделе экономики Кореличского райисполкома

17.06.2026
В Беларуси скошена почти треть трав

В Кореличском районе завершился первый укос трав (+инфографика по хозяйствам)

17.06.2026
Сенатор Игорь Жук: «Мир и безопасность – это главное»

Сенатор Игорь Жук: «Мир и безопасность – это главное»

17.06.2026
Профсоюз проведет горячую линию по приему на работу молодых специалистов

В КГК Гродненской области работает «горячая линия» по вопросам оказания бытовых услуг

17.06.2026
Путевка в лето. Как организован отдых школьников в оздоровительных лагерях Кореличского района

Путевка в лето. Как организован отдых школьников в оздоровительных лагерях Кореличского района

17.06.2026
Администрация Кореличской ЦРБ сообщает о переносе времени торжественного мероприятия

Администрация Кореличской ЦРБ сообщает о переносе времени торжественного мероприятия

17.06.2026
В чем секрет большого молока, знают на МТФ «Кожево» СПК «Жуховичи»

В чем секрет большого молока, знают на МТФ «Кожево» СПК «Жуховичи»

17.06.2026
В Кореличах совместный прием граждан провели Александр Сонгин и Алексей Гаврош

В Кореличах совместный прием граждан провели Александр Сонгин и Алексей Гаврош

17.06.2026
В Кореличском районе началось мобилизационное учение с военными комиссариатами региона

В Кореличском районе началось мобилизационное учение с военными комиссариатами региона

17.06.2026
Ситуация в АПК, развитие региона и подготовка к форуму. Александр Лукашенко заслушал доклад по Минской области

Ситуация в АПК, развитие региона и подготовка к форуму. Александр Лукашенко заслушал доклад по Минской области

17.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».