На Карэліччыне працягваюцца вясеннія палявыя работы.
Так, у раёне праведзена закрыццё вільгаці на плошчы 7845 га. Вясенняя асноўная апрацоўка глебы праведзена на 4727. Пад сяўбу яравых культур аграрыямі раёна падрыхтавана 4604 га, што складае 24% ад плана.
Па інфармацыі, прадастаўленай упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання, хлебаробы раёна пасеялі 1526 га яравых культур з запланаваных 18802 га (8% ад плана).
На Карэліччыне падкормлена 12800 га азімых зерневых з запланаваных 13045 га (98% ад плана). Амаль усе прадпрыемствы раёна справіліся з планам на 100%. У раёне на 100% выканана падкормка азімага ячменю (1540 га), на 99% — азімага рапсу (3970 га з запланаваных 4020). На плошчы 4898 га выканана падкормка шматгадовых траў (83% ад плана), на 4801 га — сенакосаў і пашы (35%).
Хлебаробы раёна унеслі 257 тон дзеючага рэчыва азотных угнаенняў пад яравую сяўбу на плошчы 7490 га, на 9495 га — 470 фосфарных, 2013 калійных на 15534 га.
Сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі раёна нарыхтавана 470,4 тысячы тон арганічных угнаенняў (запланавана 491, працэнт выканання — 96). На палі раёна вывезена 422,9 тысячы тон, унесена 210 тысяч тон арганікі.

Сяргей СТОЛЯР







