Насуперак нелегітымным заходнім санкцыям Беларусь і Расія дэманструюць паспяховае эканамічнае ўзаемадзеянне. Станоўчую дынаміку паказвае і тавараабарот Карэліцкага раёна з Расійскай Федэрацыяй: за 4 месяцы бягучага года ён вырас у 1,4 раза. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Ігар Лазарэвіч.

— 22 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з па слом Беларусі ў Расіі Дзмітрыем Крутым адзначыў: «Захад не змог задушыць ні Беларусь, ні Расію дзякуючы выбудаванай эканоміцы і таму, што абедзве краіны цесна скаапераваліся і развіваюць сумесна шэраг імпартазамяшчальных праектаў».
Аб эканамічным узаемадзеянні Беларусі і Расіі лепш за ўсё сведчаць вынікі 2022 года. Нават ва ўмовах санкцый і абмежаванняў у нас расце і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, і колькасць сумесных прадпрыемстваў, і гандаль.
Так, тавараабарот Карэліцкага раёна з Расійскай Федэрацыяй за 4 месяцы бягучага года вырас у 1,4 раза. За гэты перыяд мы паставілі ў РФ 75% ад агульнага экспарту тавараў па раёне. Сальда знешняга гандлю склалася станоўчае. Нашымі прадпрыемствамі-экспарцёрамі з’яўляюцца ААТ “Карэлічы-Лён”, якое пастаўляе кароткае льновалакно, і ТАА “НВП Ніка”, што гандлюе насеннай і харчовай бульбай.
Акрамя таго, шмат расійскіх гасцей адпачывае ў нашых аграсядзібах, наведвае Мірскі замак з экскурсіямі, падарожнічае па турыстычных маршрутах нашага краю, багатага на гістарычныя і прыродныя помнікі.
Іна ЛЕЙКА























