Кореличчина впервые вышла на рекордный удой молока на одну корову (+инфографика)
Паводле інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама на 26 мая, жывёлаводы раёна ўпершыню выйшлі на сярэднясутачны надой у 20 кілаграм на адну карову. Лідарамі па надою на адну карову за дзень з’яўляюцца СВК “Свіцязянка-2003” (32,5 кг), “Маяк-Заполле” (27 кг), “Жухавічы” (26,4 кг).
З пачатку года валавы надой у раёне склаў 364377 ц, што на 109% больш, чым летась. Найвышэйшых паказчыкаў дасягнулі ў СВК “Свіцязянка-2003” (89100 ц, 104% да ўзроўню мінулага года), “Жухавічы” (60594 ц, 105%), “Маяк-Заполле” (57063, 120%).
Прадпрыемствы раёна за дзень прадаюць дзяржаве 2373 ц малака ў фізічнай вазе, што на 113% больш, чым летась. 1734 ц (73%) малака рэалізавана гатункам “экстра”.
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара