Паводле аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у раёне скошана 10877 га траў першага ўкосу, што складае 76% ад плана. Убрана 86% ад скошанага.

Цалкам завяршылі касьбу ў СВК “Свіцязянка-2003” і “Маяк-Заполле”. Па тэмпах касьбы лідзіруюць СВК “Жухавічы”, дзе скошана 76%, ДП “Племзавод Карэлічы” (73%), ДП “Малюшычы” і “Чарняхоўскі-Агра”, якія скасілі па 70%.
У раёне нарыхтавана 48790 т сенажу (30% ад планавых паказчыкаў). Па аб’ёмах закладзенага сенажу лідзіруюць ДП “Чарняхоўскі-Агра” (42%), СВК “Маяк-Заполле” (41%) і ДП “Племзавод Карэлічы” (37%).
На адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна назапашана 5,07 ц кармавых адзінак. Найбольш высокую забяспечанасць кармамі дэманструюць СВК “Маяк-Заполле” (7,83 ц карм. адз.), ДП “Чарняхоўскі-Агра” (7,58 ц карм. адз.), ДП “Племзавод Карэлічы” (6,26 ц карм. адз.).
























