• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
23.11.2026, 21:37
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Лента новостей

Брыгадзір вытворчай брыгады КСУП «Племзавод Карэлічы» Аляксандр Пашкевіч узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання

by
18.11.2023
в Лента новостей, Общество, Последние новости, Сельское хозяйство
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці брыгадзір вытворчай брыгады ў раслінаводстве КСУП «Племзавод Карэлічы» Аляксандр Пашкевіч узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу. Сельскай гаспадарцы ён не здраджвае ўжо сорак адзін год.

Напярэдадні прафесійнага свята журналіст раённай газеты «Полымя» гутарыць з ім аб жыцці, працы, зямлі і  тым, што хвалюе душу.

— Аляксандр Аляксандравіч, сваё прафесійнае свята работнікі сельскай гаспадаркі адзначаюць у апошні месяц восені, калі нават сама прырода імкнецца падтрымаць хлебаробаў і падарыць ім хвіліны радасці і добрага настрою. Што для Вас гэты дзень у календары?

— У Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці мы падводзім вынікі працы за прайшоўшы год, а яшчэ гэта наша хлебаробскае свята, калі нам адрасуюць найлепшыя словы. Я ганаруся тым, што мая справа звязана з зямлёй,  што прыношу карысць людзям і грамадству.

— Дзе Вашы карані?  Адкуль любоў да абранай прафесіі?

— Мой бацька Пашкевіч Аляксандр Сямёнавіч пражыў доўгае і змястоўнае жыццё, да выхаду на пенсію працаваў брыгадзірам на ферме «Палужжа». Ад яго  пераняў любоў да роднага краю і працы і таму застаўся працаваць у сваім куточку. Я родам з Палужжа, закончыў Палужскую і Карэліцкую школы, Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Год за годам — і прыходзілі вопыт у працы, сэрцам прырастаў да зямлі, стараўся пачуць людзей, разам рабілі агульную справу.

— Брыгадзір у 70-80-я гады дваццатага стагоддзя быў галоўным у вёсцы. Ідучы ад хаты да хаты, запрашаў вяскоўцаў на працу. Нагадайце пра той далёкі, але важны ў працоўнай біяграфіі час.

— Пачынаў памочнікам брыгадзіра ў племзаводзе «Карэлічы». У вытворчай брыгадзе было да дваццаці чалавек. Рукі былі патрэбны на ўсіх відах работ, многае рабілі ўручную: палолі буракі, убіралі сена, сціртавалі салому, капалі бульбу, выкідалі гной і іншае. Вяскоўцы былі адданыя працы, шчырыя і добрыя, яны стараліся выканаць даручэнні добрасумленна.

—  У чым сёння заключаецца праца брыгадзіра вытворчай брыгады?

— Сёння на змену ручной працы прыйшла магутная тэхніка. Уся работа ў сельскай гаспадарцы ажыццяўляецца ў адной сістэме, а брыгадзір кантралюе  сам працэс і якасць работы. Трэба быць граматным, гаспадарлівым, камунікабельным. Ладзіць з людзьмі і знайсці падыход да кожнага чалавека, каб усе былі задаволены.

— Асноўным на стале быў заўсёды хлеб. Нездарма ў народзе гавораць: «Хлеб — усяму галава». Якую ўвагу надаюць на вашым сельгаспрадпрыемстве вырошчванню збожжавых культур?

— У гэтым годзе атрымана больш за 100 цэнтнераў збожжавых з гектара — самы высокі паказчык у раёне. За гэтым — праца галоўнага агранома Івана Юр’евіча Кошура і ўсіх працаўнікоў, якія сеялі, даглядалі і ўбіралі збожжавыя — агульнай хлебаробскай каманды.

— Як бы ні развіваліся тэхналогіі на сучасным этапе, важную ролю адыгрывае стваральнік зямных даброт. Менавіта ад чалавека працы залежыць многае ў сельскагаспадарчай вытворчасці. Каго б  хацелася адзначыць з нагоды прафесійнага свята?

— Хочацца адзначыць адданых справе механізатараў: Леаніда Валянцінавіча Русака, Аляксандра Аляксандравіча Салаўя, Арцёма Васільевіча Лазінскага, Васілія Васільевіча Лазінскага, Аляксандра Аляксандравіча Акуліка, Сяргея Уладзіміравіча Лагуту, палявода Уладзіміра Аляксандравіча Саладуху і выказаць словы            ўдзячнасці  ўсім працаўнікам сельскагаспадарчай вытворчасці прадпрыемства.

— Працу ў сельскай гаспадарцы не назавеш лёгкай: рана ўстаць і позна легчы, ды многае залежыць ад умоў надвор’я. Ці было шкадаванне аб жыццёвым працоўным выбары?

— Хачу нагадаць прымаўку: «Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся». Ніколі не шкадаваў, што звязаў працоўную біяграфію з зямлёй і сваімі людзьмі.

Наша праца вельмі патрэбная, мы вырошчваем хлеб і іншыя даброты.

— Чаму яшчэ ўдзяляеце ўвагу?

— Сям’я трымае асабістую гаспадарку. У сельскай мясцовасці без яе ніяк не абысціся. Так было спрадвеку, гэта і падмога, і занятак для рук.

— Маладосць і мудрасць —  важныя прыступкі ў жыцці. Якую параду  далі б маладым і што сказалі б  ветэранам сельгасвытворчасці?

— Маладому пакаленню пажадаю цярпення, любові да зямлі, чалавечнасці,  старэйшаму — доўгага жыцця і быць апорай для моладзі.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Сяргея СТОЛЯРА

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».