Названы пераможцы абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці галіны жывёлагадоўлі ў 2023 годзе. У іх ліку па традыцыі і карэліцкія аграрыі.
Сярод аператараў машыннага даення кароў малочных комплексаў, якія працуюць на даільных устаноўках “Малакаправод”
3 месца — Алена Цішчук, СВК «Маяк-Заполле» МТФ «Краснае».
Сярод заатэхнікаў-селекцыянераў сельскагаспадарчых арганізацый
3 месца — Алена Шастак, СВК «Свіцязянка-2003».
Сярод аператараў па абслугоўванні свінаматак з парасятамі
1 месца — Людміла Карвіга, КСУП «Лукі-Агра» свінакомплекс «Лукі».
Сярод свінагадоўчых комплексаў і ферм з пагалоўем свіней не менш за 4 тысячы галоў
1 месца — свінакомплекс «Лукі» КСУП «Лукі-Агра», дырэктар Аляксандр Сак.
Іна ЛЕЙКА






