16
  • О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
23.04.2026, 19:33
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    Жительница деревни Полоная Людмила Войнило: «Жизнь на пенсии только начинается»

    Жительница деревни Полоная Людмила Войнило: «Жизнь на пенсии только начинается»

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    Жительница деревни Полоная Людмила Войнило: «Жизнь на пенсии только начинается»

    Жительница деревни Полоная Людмила Войнило: «Жизнь на пенсии только начинается»

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Лента новостей

В Кореличах чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности (+видео)

by
17.11.2023
в Лента новостей, Последние новости, Сельское хозяйство
В Кореличах чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности (+видео)
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться


Традыцыйнае свята “Для тых, хто працуе годна”,  прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, прайшло 17 лістапада ў Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.

Атмасфера свята сустракала ўдзельнікаў урачыстасці ўжо ў фае Цэнтра культуры, дзе былі арганізаваны выставы прадукцыі з сыравіны, вырашчанай на Карэліччыне. Аматараў фотаздымкаў чакалі з густам аформленыя фотазоны  сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Павіншаваць аграрыяў сабраліся прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, ветэраны працы і шматлікія госці. Адкрылася ўрачыстасць уручэннем старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзію Шатуеву каравая новага ўраджаю – сімвала завяршэння сельскагаспадарчага года і дабрабыту.

– За кожным значным паказчыкам, у кожным  караваі – часцінка нялёгкай працы сельскіх працаўнікоў і работнікаў перапрацоўчых прадпрыемстваў Карэліччыны, іх стараннасць, упартасць і талент, – падкрэсліў у прывітальным слове кіраўнік раёна. – Вялікі ўсім дзякуй за добрасумленную працу і настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэтаў. Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце прыкладаць усе намаганні для павышэння эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці, уносіць дастойны ўклад у развіццё нашага раёна і ўмацаванне харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Першы намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама,  начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўген Бусько звярнуўся да прысутных:

  • Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі, работнікі ўсіх галін перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Карэліччыны! Паважаныя госці! Дарагія ветэраны! Вітаю вас на святочным мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрна-прамысловага комплексу раёна. Праца работнікаў сельскагаспадарчай галіны заўсёды мела вялікае значэнне для эканомікі раёна. Дзякуючы вам на нашых сталах ёсць якасны прадукт, а значыць, ёсць важкая часціца нашай працы ў агульным нацыянальным багацці, у забеспячэнні харчовай бяспекі нашай краіны.

Сёлета сельскагаспрадпыемствамі раёна вырашчана 105,6 тысяч тоны збожжа без кукурузы. Амаль 7,5 працэнтаў атрыманага збожжа ў вобласці – гэта ўклад аграрыяў Карэліччыны. Наш раён адзін з чатырох рэгіёнаў Гродзеншчыны, якія перасягнулі статысячную мяжу намалоту збожжа. Калі гаварыць пра ўраджайнасць, мы таксама ўваходзім у чацвёрку лідараў – па раёне яна склала 60,3 ц/га.  КСУП “Племзавод Карэлічы” ў 2023 годзе  дасягнула рэкорднай ўраджайнасці – 100,6 ц/га. Сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі намалочана 16,8 тысячы тон рапсу ў бункернай вазе, што складае 109,6% да ўзроўню мінулага года. З гэтай задачай добра справіліся СВК ”Жухавічы” – 60,3 ц/га,  КСУП “Племзавод Карэлічы” – 68,7 ц/га, СВК ”Свіцязянка-2003” – 60,7 ц/га.

Павялічылася вытворчасць амаль усіх відаў жывёлагадоўчай прадукцыі.

Вытворчасць малака за 10 месяцаў 2023 года склала 77534,2 тоны, або 108,4% да ўзроўню 2022 года.  Надоена на карову 5931 кг малака, плюс 454 кг да ўзроўню мінулага года.

Наш раён  сярод усіх раёнаў Гродзеншчыны знаходзіцца на восьмым месцы па аб’ёме вытворчасці малака і на шостым месцы па сярэднім надоі на адну карову. Удзельная вага раёна ў вытворчасці малака на Гродзеншчыне складае 6%. Паступова паляпшаецца якасць малака. Больш за 68,4% “белага золата” рэалізавана гатункам ”экстра”.

Вытворчасць свіней у жывой вазе склала 9205,2 тоны, або 111,1% да ўзроўню 2022 года.

Добрую аддачу ад праведзенай работы атрымала сёлета ААТ «Карэлічы-Лён».

Мы ўпэўнена ідзём да запланаваных паказчыкаў, і ў гэтым вялікая заслуга як рабочых, якія працуюць у сельскай мясцовасці, так і кіраўнікоў, якія рацыянальна выкарыстоўваюць грашовыя сродкі для таго, каб у далейшым укладваць іх у мадэрнізацыю вытворчасці.

Аб’ём інвестыцый у асноўны капітал за 9 месяцаў 2023 года склаў 36544 тысячы рублёў (149,9% да ўзроўню 2022 года).

У СВК “Жухавічы” ў 2022 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю МТФ на 610 галоў буйной рагатай жывёлы паблізу вёскі Кожава. У СВК ”Свіцязянка-2003” за кошт уласных сродкаў у студзені 2023 пачащ працаваць цялятнік на 200 галоў. У СВК ”Маяк-Заполле” хутка  будуць фуекцыянаваць  два кароўнікі на 610 месцаў і даільна-малочны блок пры МТФ “Востухава”.

Асаблівыя словы падзякі прадпрыемствам, якія абслугоўваюць аграрны сектар: ААТ ”Карэліцкая сельгастэхніка”, “Белаграпрамбанк”, “Беларусбанк” і  іншым.

Карэліччанам заўсёды было і ёсць  кім ганарыцца і на каго раўняцца. У першую чаргу, сваімі людзьмі са звычайнымі біяграфіямі, часам не звонкімі, але працоўнымі і сумленнымі. І трымаецца свет менавіта на такіх надзейных людзях, у якіх столькі прыгажосці, працавітасці, дабра і цярпення.

Так, па выніках работы за 2022 год дырэктару ААТ “Карэлічы-Лён” Фёдару Жуку прысуджана прэмія і прысвоена званне «Чалавек года Гродзеншчыны».  Медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны трактарыст-машыніст СВК “Маяк-Заполле” Мікалай Сялецкі. Аб’яўлена падзяка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую, добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё жывёлагадоўчай галіны аграпрамысловага комплексу, дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце жывёлаводу па догляду за цялятамі да шасці месяцаў МТФ “Малая Вобрына” КСУП “Царука” Генадзію Пяшко. Узнагароджана нагрудным знакам  Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь “За заслугі ў сельскай гаспадарцы” заатэхнік СВК “Свіцязянка-2003” Налалля Кавалько. Аб’яўлена падзяка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання трактарысту-машыністу КСУП “Царука”  Уладзіміру Пахадзеньку і майстру па рамонце абсталявання ААТ “Карэлічы-Лён” Леаніду Ульянку.

Брыгадзір вытворчай брыгады Вячаслаў Трафімчык з СВК “Маяк-Заполле” ўзнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

У шосты раз СВК “Свіцязянка-2003” за дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2022 год быў занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару.

У заключэнні свайго выступлення Яўгеній Бусько  выказаў словы падзякі за нялёгкую працу ў галіне сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, і пажадаў усім  моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Генадзій Шатуеў уручыў узнагароды лепшым прадстаўнікам галіны.

За шматгадовую добрасумленную працу і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у рабоце ўзнагароджаны  Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта:

ДУНЕЦ Аляксандр Мікалаевіч, начальнік свінагадоўчага комплексу КСУП “Чарняхоўскі-Агра”, КАЛБАСКА Віктар Віктаравіч, ветэрынарны ўрач ДУ “Карэліцкая раённая ветэрынарная станцыя”, КАЧАН Аляксандр Аляксандравіч, вадзіцель аўтамабіля ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка”, КРЫВЫ Міхаіл Мікалаевіч, аператар  штучнага асемянення жывёлы СВК “Свіцязянка-2003”, МОКАТ Аляксандр Аляксандравіч, трактарыст-машыніст СВК “Царука”, РУДЗЬКО Уладзімір Міхайлавіч, вадзіцель СВК “Жухавічы”, ШЫШ Віктар Віктаравіч, трактарыст-машыніст КСУП “Малюшычы”.

За шматгадовую добрасумленную працу і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў узнагароджаны Падзячным пісьмом  Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта:

ГУРСКАЯ  Ганна Мікалаеўна, аператар стэрылізацыі Карэліцкага сырцэха “Навагрудскія дары” філіяла ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”, КАРЧЭЎСКАЯ  Галіна Аляксандраўна, вагаўшчык ААТ“Карэлічы-Лён”, КУЛІНІЧ Дзмітрый Паўлавіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка”, ЛОЖАЧНІК Наталля Аляксандраўна, жывёлавод СВК “Маяк-Заполле”, ПЕЧАНКО Сяргей Васільевіч, слесар-рамонтнік Мірскага філіяла ААТ “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод”, СТАНКЕВІЧ Мікалай Мікалаевіч, трактарыст-машыніст  сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП “Племзавод Карэлічы”,УРБАНОВІЧ  Віктар Міхайлавіч, токар СВК “Свіцязянка-2003”, ШАСТАКОЎ Алег Міхайлавіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП “Лукі-Агра”.

На падставе рашэння Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ад 12 чэрвеня 2023 г. №434 “Аб правядзенні ў 2023 годзе спаборніцтва сярод калектываў сельскагаспадарчых арганізацый Карэліцкага раёна” і разгледзеўшы прадстаўленыя ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта матэрыялы, Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт  вырашыў:

– Прызнаць пераможцам у спаборніцтве па вытворчасці збожжа сярод гаспадарак раёна КСУП “Племзавод Карэлічы” (намеснік дырэктара па вытворчасці ШЭЎКА Раман Мікалаевіч, галоўны аграном КОШУР Іван Юр’евіч). Узнагародзіць  КСУП “Племзавод Карэлічы” прэміяй у памеры 30 базавых велічынь і пераходным прызам імя Героя Сацыялістычнай Працы Калошы Вольгі Лукінічны.

— Прызнаць пераможцам у спаборніцтве па нарыхтоўцы кармоў сярод гаспадарак раёна СВК “Свіцязянка-2003” (старшыня МЯЦЕЛІЦА Аляксандр Аляксандравіч, галоўны аграном ВОЛК Дзмітрый Мікалаевіч). Узнагародзіць СВК “Свіцязянка-2003” грашовай прэміяй у памеры 30 базавых велічынь і пераходным прызам імя Героя Сацыялістычнай Працы Юшко Яўгеніі Іосіфаўны.

Сярод механізатараў масавых прафесій пераможцамі ў спаборніцтве на ўсіх відах сельскагаспадарчых работ прызнаныя механізатары, вадзіцелі, якія дасягнулі максімальнай сезоннай выпрацоўкі і прадукцыйнасці працы, і ўзнагароджаны  прэміяй у памеры 4 базавых велічынь:

На нарыхтоўцы кармоў

кашэнне траў:

ЗУСЬКО Аляксандр Міхайлавіч, трактарыст-машыніст КСУП “Лукі-Агра”, ВАСІЛЕЎСКІ  Генадзій Міхайлавіч, трактарыст-машыніст КСУП “Царука”, ГУРСКІ Аляксандр Уладзіміравіч, трактарыст-машыніст КУСП  “Чарняхоўскі-Агра”;

варашэнне сена:

ЧУБРЫК  Віктар Міхайлавіч, трактарыст-машыніст СВК “Свіцязянка-2003”;

адвозка зялёнай масы на аўтамабілі:

ЧАШЭЙКА Баляслаў Іосіфавіч, вадзіцель СВК “Свіцязянка-2003”;

адвозка зялёнай масы на трактары:

ЖУК Мікалай Паўлавіч, трактарыст-машыніст СВК “Маяк-Заполле”, КАВАЛЬЧУК Аляксей Вітальевіч, трактарыст-машыніст КСУП “Лукі-Агра”, ГУБІЧ Іван Міхайлавіч, трактарыст-машыніст СВК “Жухавічы”.

На ўборцы ўраджаю пераможцамі сталі:

на адвозцы збожжа ад камбайна:

ІГНАТОВІЧ Уладзімір Казіміравіч, вадзіцель СВК “Маяк-Заполле”;

на церабленні лёну:

НОРЭНБЕРГ Анатоль Анатольевіч, трактарыст ААТ  “Карэлічы-Лён”, САСНОЎСКІ Аляксандр Часлававіч, трактарыст ААТ “Карэлічы-Лён”;

на прасаванні лёну:

ДОНЬ Алег Дзмітрыевіч, трактарыст ААТ “Карэлічы-Лён”, ЗАЎГАРОДНІ  Мікалай Уладзіміравіч, трактарыст ААТ “Карэлічы-Лён”;

на драбненні зялёнай масы:

КАРПЕЙЧЫК Мікалай Мікалаевіч, трактарыста-машыніст СВК “Свіцязянка-2003”, ЗНАЙДЗЁН Аляксандр Мікалаевіч, трактарыст-машыніст СВК “Жухавічы”, ПАТУК Мікалай Уладзіміравіч, трактарыст-машыніст КСУП “Малюшычы”;

Пераможцамі на сушцы збожжа сталі:

Звяно КСУП “Лукі-Агра”, яно ўзнагароджана  грашовай прэміяй у памеры 15 базавых велічынь.

Пераможцамі сярод экіпажаў камбайнаў на ўборцы ўраджаю, якія намалацілі максімальны ўмоўны намалот збожжа:

Экіпаж камбайна Лексіён-560 ДП “Чарняхоўскі-Агра”  ў складзе старшага камбайнера ЛАГУЦІКА Васіля Генрыхавіча, памочніка камбайнера ДУДУКА Віктара Іванавіча, які намалаціў 2134 тоны збожжа. Экіпаж узнагароджаны Дыпломам Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта І ступені і грашовай прэміяй у памеры 10 базавых велічынь (370 рублёў).

Экіпаж камбайна Лексіён-580 ДП “Лукі-Агра” ў складзе старшага камбайнера  ШТЭЙНА Андрэя Мікалаевіча, памочніка камбайнера  ГУРЫНА Аляксандра Леанідавіча, які намалаціў 2090 тон збожжа. Экіпаж узнагароджаны Дыпломам Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ІІ ступені і грашовай прэміяй у памеры 8 базавых велічынь (296 рублёў).

Экіпаж камбайна КЗС-1218 СВК “Маяк-Заполле” ў складзе старшага камбайнера  МАЗУРА Мікалая Георгіевіча, памочніка камбайнера  РАБКО  Сяргея Уладзіміравіча намалаціў 2066 тон збожжа. Экіпаж узнагароджаны Дыпломам Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ІІІ ступені і грашовай прэміяй у памеры 6 базавых велічынь (222 рублі).

Прызнаны пераможцамі ў спаборніцтве сярод аграномаў, заатэхнікаў, ветэрынарных урачоў, інжынераў, эканамістаў, бухгалтараў з прысваеннем звання «Лепшы спецыяліст раёна» і  ўзнагароджаннем грашовай прэміяй у памеры 4 базавых велічынь  кожнаму:

ЗАЙЦАВА  Наталля Аляксандраўна, заатэхнік-селекцыянер КСУП “Царука”, МЯЛЕШКА Наталля Аляксандраўна, галоўны эканаміст СВК “Свіцязянка-2003”, БОРЫС Уладзімір Барысавіч, галоўны ветэрынарны ўрач  СВК  “Свіцязянка-2003”, РАКАЧ Ігар Міхайлавіч, галоўны інжынер-энергетык КСУП “Лукі-Агра”, ГЛАДУН Таццяна Іосіфаўна, галоўны бухгалтар СВК “Жухавічы”, БАРАНОЎСКІ Андрэй Аляксандравіч, галоўны  аграном СВК “Жухавічы”, ЖЫГАЛА Генадзій Аляксандравіч, галоўны інжынер КСУП “Лукі-Агра”, БУШЭЙКА Павел Канстанцінавіч, вытворца работ КСУП “Малюшычы”.

Падчас урачыстасці  са цэны прагучалі асаблівыя словы падзякі ветэранам сельскагаспадарчай галіны. Гэта яны звязалі свае лёсы з сельскай гаспадаркай, унеслі значны ўклад у развіццё галіны, перадалі  вялікі неацэнны  вопыт маладому пакаленню.

Слова трымала старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Пянькоўская, якая адрасавала словы віншаванняў і ўручыла  ўзнагароды.

Падзяка Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу аб’яўлена:

ШЧАРБОВІЧ Таццяне Васільеўне, інспектару па кадрах КСУП ”Царука”, ТУРУ Сяргею Іванавічу, дырэктару Мірскага філіяла  ААТ “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод”.

Падзячным пісьмом Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны:

ПАНЬКО Алена Аляксандраўна, бухгалтар КСУП “Лукі-Агра”, казначэй прафкама.

Дыплом Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу уручылі экіпажу СВК “Свіцязянка-2003” у складзе камбайнера САЎКО Аляксандра Анатольевіча і памочніка УЛАСЕВІЧА Аляксея Міхайлавіча.

Падзяка Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу аб’яўлена ГУРЫНОВІЧУ Валерыю Георгіевічу, трактарысту-машыністу КСУП “Малюшычы”.

За добрасумленны актыўны ўдзел у дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу –  восем членаў прафсаюзных пярвічных  арганізацый   сельгаспрадпрыемстваў  атрымалі  пуцёўкі на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне ў сістэме санаторыяў «Белпрафсаюзкурорт».

Маладосць – гэта час, калі адкрыты ўсе дарогі і шляхі. На сцэну запрасілі маладых людзей, якія прыехалі працаваць у наш раён у 2023 годзе.   Са словамі віншавання і пажадання выступіў былы старшыня СВК “Маяк-Заполле” Іван Мікалаевіч Шыш.

Памятныя падарункі ад райкама прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу ўручыла старшыня райкама Ірына  Пянькоўская.

Старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Генадзій Шатуеў уручыў Шышу Івану Мікалаевічу Ганаровую грамату Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне сельскай гаспадаркі і значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзій Карпаленка ўручыў Падзякі Карэліцкага райкама ГА  “БРСМ” сямі байцам студэнцкіх атрадаў.

Работнікаў хлебнай нівы, ветэранаў аграпрамысловага комплексу,  гасцей свята ад усёй душы песнямі, танцамі, музычнымі нумарамі віталі калектывы мастацкай самадзейнасці Крэліччыны.

Кацярына КУКАНАВА

Фота Іны ЛЕЙКІ

Відэа Сяргея СТОЛЯРА

Лента новостей

Чернобыль 40 лет спустя. В зону отчуждения вернулись животные, находящиеся под угрозой исчезновения

Чернобыль 40 лет спустя. В зону отчуждения вернулись животные, находящиеся под угрозой исчезновения

23.04.2026
Определены победители для занесения на Республиканскую доску Почета по итогам пятилетки и 2025 года

Определены победители для занесения на Республиканскую доску Почета по итогам пятилетки и 2025 года

23.04.2026
Александр Лукашенко с борта вертолета инспектировал ход посевной в Минской области

Александр Лукашенко с борта вертолета инспектировал ход посевной в Минской области

23.04.2026
Член Совета Республики Павел Ошурик принял участие в заседании Гродненского областного исполнительного комитета

Член Совета Республики Павел Ошурик принял участие в заседании Гродненского областного исполнительного комитета

23.04.2026
В Кореличах прошел круглый стол с ликвидаторами последствий катастрофы на Чернобыльской АЭС

В Кореличах прошел круглый стол с ликвидаторами последствий катастрофы на Чернобыльской АЭС

23.04.2026
Вольга Жук: «Імкнуся быць лідарам і арганізатарам карысных спраў»

Вольга Жук: «Імкнуся быць лідарам і арганізатарам карысных спраў»

23.04.2026
Сенатор Игорь Жук: «Мы говорим твердо, но остаемся открытыми для конструктивного диалога там, где это возможно»

Игорь Жук — о медицинских межрайцентрах, умении слушать свой организм и жизненном девизе. Эксклюзивное интервью с сенатором

23.04.2026
В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

23.04.2026
Что считается ложным вызовом, рассказали в Кореличском РОЧС

Что считается ложным вызовом, рассказали в Кореличском РОЧС

23.04.2026
23 красавіка спаўняецца 140 год з дня нараджэння Змітрака Бядулі

23 красавіка спаўняецца 140 год з дня нараджэння Змітрака Бядулі

23.04.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».