• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
23.11.2026, 21:57
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Лента новостей

В Кореличском районе идет подготовка сельхозтехники к весенним полевым работам

by
20.01.2024
в Лента новостей, Последние новости, Сельское хозяйство
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Сучасную сельскую гаспадарку немагчыма ўявіць без тэхнікі. Трактары, сеялкі, камбайны, касілкі, глебаапрацоўчыя і іншыя агрэгаты ўжо даўно сталі незаменнымі памочнікамі аграрыяў у палявых работах. У гаспадарках ведаюць: чым якасней падрыхтуеш агрэгаты да палявых работ, тым больш упэўнена і спакойна будзеш адчуваць сябе на перадавой падчас гарачай страды.

Не даводзіцца сумнявацца, што на высокім узроўні арганізаваны работы па  падрыхтоўцы тэхнікі да вясенне-палявых работ у СВК “Жухавічы”. У раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз да працы ў зімовых умовах і машынна-трактарных паркаў да палявых работ у 2023 годзе прадпрыемства заняло першае месца.

– Такая высокая ацэнка задае тэмп нашай далейшай працы, – гаворыць галоўны інжынер-механік Васілій Казлоўскі. – Работнікі гаспадаркі заўсёды імкнуцца працаваць на высокім узроўні. Вялікую ролю адыгрывае падтрымка з боку кіраўніцтва, якое ўнікае ў сутнасць працоўных праблем і пытанняў і па магчымасці імкнецца аператыўна іх вырашыць.

Галоўны інжынер-механік СВК «Жухавічы» Васіль Казлоўскі

У машынным парку сельгаспрадпрыемства  працуе амаль сто чалавек. Практычна ўсе рамонтныя работы, за выключэннем рамонту энерганасычанай тэхнікі, механізатары і вадзіцелі робяць самі. Заўсёды гатовыя прыйсці ім на дапамогу слесары, токары, электрагазазваршчыкі.

– Рыхтуемся да вясны, да пасяўной. Гэта толькі  здаецца, што часу шмат. Дасведчаным вокам бачу, што працы хопіць. У нас 12 камбайнаў, 70 трактароў, 32 грузавыя машыны, плюс прычапное і навясное абсталяванне. На сённяшні дзень у гаспадарцы ўжо адрамантаваны 9 энерганасычаных трактароў, 13 плугоў, на гэтым тыдні на лінейку гатоўнасці сталі 4 сеялкі, 5 раскідальнікаў арганічных угнаенняў, таксама   завершаны рамонт трох кормаўборачных камбайнаў “Ягуар” і КГ-6 “Палессе”. Словам,  работы ідуць па графіку. Усе работнікі імкнуцца, працуюць добра, з душой, рыхтуюць тэхніку якасна, каб у гарачую пару  не падводзіла, не ламалася. Нават не магу нікога выдзеліць з тых, хто цяпер працуе ў майстэрнях, каб іншых не пакрыўдзіць. Кожны разумее, што робім для сябе, а не для паказухі,  – зазначыў Васілій Фёдаравіч.

Маладыя механізатары СВК «Жухавічы» Максім Блашкевіч і Данііл Андрыянаў
Механізатар Аляксандр Маркевіч
Токар Аляксей Мартынчук
Механізатар Сяргей Пракопаў

Так, на машынным двары   кіпіць работа.  Перадавік сельгаспрадпрыемства   механізатар  Сяргей Касцюк  рамантуе трактар “Беларус-1221”. Ён  расказаў, што ў СВК “Жухавічы”з 1996 года, усяго ж механізатарскі стаж працаўніка складае 25 гадоў.

Механізатар Сяргей Касцюк

– Такі стаж работы   дазваляе мне ліквідаваць практычна любую паломку. Мне здаецца, самае складанае пры любым рамонце тэхнікі – гэта вызначыць менавіта тую  дэталь, якая выйшла са строю, а далей ужо я сваю справу ведаю,  – гаворыць Сяргей Касцюк.

У баявую гатоўнасць прыводзяць сваю тэхніку і  механізатары Уладзімір Ламанос і Максім Пракопаў. З вясны да позняй восені яны заўсёды  на перадавой.  А гэта значыць, што ў свой час яны грунтоўна рыхтуюць тэхніку да работ у полі.

Механізатар Уладзімір Ламанос
Механізатар СВК «Жухавічы» Максім Пракопаў

Узімку ў рамонтных майстэрнях рукамі механізатараў ствараецца поспех агульнай справы. Калі якасна падрыхтаваць тэхніку – то і ўраджай можна вырасціць добры.

Падчас экскурсіі па тэрыторыі машыннага двара на свае вочы пераканаліся, што ў СВК “Жухавічы” створаны  добрыя ўмовы для працы і адпачынку механізатараў. У мехмайстэрні – цёпла і камфортна. Пасля работы можна прыняць душ, пераапрануцца, а для адпачынку прадугледжаны ўтульны пакой.

 Кампетэнтна

  Намеснік начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення  сельскай гаспадаркі Карэліцкага райвыканкама Аляксандр Конан:

– Рыхтаваць тэхніку да вясновых палявых работ 2024 года сельгаспрадпрыемствы пачалі практычна адразу пасля завяршэння восеньскіх, у 2023-м.  Ва ўсіх гаспадарках створаны рамонтныя звёны, вызначаны тэрміны. Першачарговасць пры правядзенні рамонту надаецца трактарам і агрэгатам, якія будуць задзейнічаны на пасяўной.  Яшчэ восенню праведзена дэфектоўка тэхнікі, згодна з якой прыняты рашэнні па яе рамонце, набываюцца запчасткі. Тэхніку, якую няма магчымасці адрамантаваць на месцах, рыхтуюць на спецыялізаваных прадпрыемствах. Так,  сёлета ў ААТ ”Карэліцкая сельгастэхніка” было  адрамантавана 15 адзінак поўнакамплектнай тэхнікі, вузлоў і агрэгатаў.

Усяго на вясенне-палявых работах будуць задзейнічаны 70 энерганасычаных трактароў. Гатоўнасць іх складае 60%. Для правядзення пасяўной маюцца 35 камбінаваных глебаапрацоўчых пасяўных агрэгатаў. Іх гатоўнасць  – 60%.

На сяўбе будуць таксама задзейнічаны 23 збожжавыя сеялкі СПУ, якія гатовы да выхаду ў поле. На лінейцы гатоўнасці і 86 абаротных плугоў,  якія ёсць  у гаспадарках. Іх рамонт на завяршаючым этапе. Гатовы  таксама 67 (67%) культыватараў, 22 (69%). дыскатараў, 22 (50%) шыроказахопных барон, 8 (100%) сельгасмашын “Раса”, 31 (63%) раскідальнікаў мінеральных і арганічных угнаенняў. Усяго па стане на 15 студзеня  адрамантавана  65% тэхнікі, якая будзе задзейнічана на палях вясной.

Рамонтныя работы па падрыхтоўцы тэхнікі да сяўбы  сёлета неабходна завяршыць да 1 сакавіка. Агрэгаты павінны быць счэплены, прайсці тэхагляд і іншыя моманты.

Неабходна адзначыць, што ў раёне праводзіцца  маніторынг стану  правядзення рамонтных работ тэхнікі. Адзнаку ж  праведзенаму рамонту выставіць пасяўная, бо  эфектыўная работа ў полі немагчыма без надзейнай тэхнікі.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».