• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
27.08.2026, 16:40
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

Главная Лента новостей

35 лет спустя: в Кореличах отметили годовщину вывода войск из Афганистана (+видео)

by
15.02.2024
в Лента новостей, Общество, Последние новости
35 лет спустя: в Кореличах отметили годовщину вывода войск из Афганистана (+видео)
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Роўна 35 гадоў аддзяляюць нас ад таго памятнага дня, калі апошні савецкі салдат пакінуў зямлю Афганістана, дзе 9 гадоў і 51 дзень выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак простыя савецкія хлопцы. У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Карэлічах прайшоў мітынг-рэквіем у гонар жыхароў раёна, якія змагаліся на той далёкай вайне.

Начальнік адасобленай групы Карэліцкага раёна ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў маёр Сяргей Шалін сказаў:

— У дзень, калі завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана, мы не толькі аддаём даніну павагі загінулым, але і выказваем глыбокую памяць і ўдзячнасць тым, хто прайшоў шлях вайны да канца і вярнуўся з адскага пекла дадому. На той далёкай зямлі загінула звыш 14 тысяч савецкіх воінаў, сярод якіх чацвёра жыхароў Карэліччыны: капітан Георгій Анатольевіч Татур, радавыя Мікалай Іванавіч Кузьміцкі, Васіль Мікалаевіч Федарака, Сяргей Пятровіч Філончык. Усе чацвёра за мужнасць і гераізм пасмяротна ўзнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі.

За амаль 10 гадоў вайны ў Афганістане прайшлі службу каля 30 тысяч беларусаў. З іх 771 чалавек загінуў, 12 лічацца прапаўшымі без звестак, звыш палутара тысяч атрымалі раненні і былі пакалечаны, 718 сталі інвалідамі. Памяць пра тую вайну і цяпер адгукаецца ў сэрцах матуль, татаў, удоў, дзяцей тых хлопцаў, якія вярнуліся на Радзіму “грузам 200”.

Слова трымаў ветэран-афганец, старшыня Карэліцкага раённага грамадскага аб’яднання  “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Васілій Тур:

— Любая вайна — цяжкі час. Афганскую вайну называлі “чужой”, але для салдата не бывае чужой вайны. Ён выконвае прысягу на вернасць Радзіме, загад, які абавязаны выконваць.

Васілій Міхайлавіч адзначыў, што на сённяшні дзень у Карэліцкім раёне пражывае 56 былых воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія выконвалі загад той вялікай краіны і абаранялі яе інтарэсы і, галоўнае, межы на тэрыторыі іншай зямлі.

Многія з тых, хто загінуў на той вайне, былі зусім юнакамі, але пры гэтым паспелі стаць салдатамі з вялікай літары, якія пакінулі ў сэрцах людзей светлую, удзячную памяць пра сябе. На іх прыкладзе выхоўваецца маладое пакаленне. Слова прадаставілі першаму сакратару РК ГА “БРСМ” Аксінні Ждан.

— Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, нягледзячы на выпрабаванне вайной і малады ўзрост вы да канца заставаліся вернымі прысязе і воінскаму абавязку. Мы схіляем галовы перад нашымі землякамі, ураджэнцамі Карэліччыны, якія загінулі ў Афганістане, памерлі ад ран. Памяць пра вас заўжды будзе трапятаць у нашых сэрцах. Кажуць, час гоіць раны, але без мінулага няма сучаснасці, і не можа быць будучыні. Бо пакуль мы памятаем, мы жывём.

Памяць пра ўсіх, каго не стала ў час Афганскай вайны, ушанавалі хвілінай маўчання. Да помніка воінам-інтэрнацыяналістам і скульптурнай кампазіцыі “БТР” усклалі кветкі і вянкі.

Мерапрыемства працягнулася ў Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры. У фае цэнтра супрацоўнікамі Карэліцкай раённай бібліятэкі была арганізавана выстава выданняў, прысвечаных вайне ў Афганістане, а супрацоўнікі Карэліцкага раённага краязнаўчага музея падрыхтавалі выставу, прысвечаную Карэліччанам, якія загінулі на той вайне.

Слова для ўзнагароджання прадаставілі старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзію Шатуеву:

— Афганістан — краіна са сваімі культурай, філасофіяй, светапоглядам, укладам жыцця. Вам, паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, давялося выпрабаваць гэта на сабе. На той далёкай зямлі вам дапамагала выстаяць любоў да сваёй краіны, сям’і, родных і блізкіх. Вы паказалі, што савецкі салдат на многае здольны, і змаглі вярнуцца на Радзіму. Дзякуй вам за тое, што выконвалі свой абавязак, абаранялі інтарэсы нашай агульнай краіны і вярнуліся жывымі і працуеце на карысць Радзімы ў мірны час.

Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагародзілі старшыню Карэліцкага раённага грамадскага аб’яднання  “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Васілія Тура.

Для ўручэння ўзнагарод запрасілі старшыню Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталлю Высоцкую. Падарункі ад прафсаюза работнікаў АПК атрымалі: трактарыст-машыніст КСУП “Лукі-Агра” Сяргей Максімовіч, прараб СВК “Жухавічы” Віктар Мінікевіч, : трактарыст-машыніст КУСП “Чарняхоўскі-Агра” Валерый Пучко і памочнік брыгадзіра КСУП “Лукі-Агра” Аляксандр Стадольнік.

Таксама для ўзнагароджання запрасілі старшыню Карэліцкага РА ГА “Беларускі фонд міру” Ірыну Асташэвіч. Падарункі атрымалі пенсіянер Мікалай Гагарын і вартаўнік КУСП “Чарняхоўскі-Агра” Аляксандр Трыбуць.

Падарункі ад Карэліцкай РА ГА “Беларускі саюз жанчын” уручыла старшыня раённай арганізацыі Наталля Шпакоўская. Іх атрымалі трактарыст-машыніст КСУП “Малюшычы” Іван Федарака і інжынер па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні СВК “Свіцязянка-2003” Аляксандр Барысік.

Начальнік адасобленай групы Карэліцкага раёна ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў маёр Сяргей Шалін уручыў памятныя медалі “35 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана” воінам-інтэрнацыяналістам Аляксандру Барысіку, Мікалаю Гагарыну, Сяргею Касцюку, Віктару Крапіўніцкаму, Юрыю Лазарэвічу, Васілію Лісоўскаму, Сяргею Максімовічу, Віктару Міснікевічу, Валерыю Пучкову, Віктару Семенюку, Сяргею Скоку, Аляксандру Стадольніку, Аляксандру Трыбуцю,  Васілію Туру, Івану Федараку.

Нельга забываць пра салдат гэтай вайны. Дзясяткі тысяч салдат і афіцэраў, якія прайшлі Афганістан, сумленна і да канца выканалі свой воінскі абавязак.

Для гасцей памятнага мерапрыемства выступіў воін-афганец Васілій Балабановіч, а таксама зладзілі канцэрт артысты Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Сяргей СТОЛЯР

Фота Іны ЛЕЙКІ

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».