• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
21.09.2026, 00:28
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

Главная Год белорусской женщины

Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

by Галина Смолянко
22.07.2026
в Год белорусской женщины, Активное долголетие 65+
Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Да выхаду на пенсію кожны адносіцца па-свойму. Для адных — гэта  доўгачаканы момант у жыцці, калі можна адпачыць і заняцца любімай справай. Другіх хвалюе тое, як  будуць бавіць час у адзіноце. Трэція  адносяцца спакойна: будзе як будзе — пакажа час. Ва ўсялякім разе выігрывае менавіта той, хто, нягледзячы на сталы ўзрост, знаходзіць у сабе сілы і любімыя захапленні — і прадаўжае трымацца на плыву жыцця. Пацвярджэнне таму  — сённяшняя гераіня творчага праекта  «Актыўнае даўгалецце 65+»  Зінаіда Іванаўна Бабань з г.п. Карэлічы.

— Зінаіда Іванаўна, згадзіцеся, што старасць — гэта не прыгавор, а дар: за плячыма — вялікае  пражытае жыццё, і гады на пенсіі можна прысвяціць сабе. Якія меркаванні ў Вас  на гэты конт?

— Пайсці на заслужаны адпачынак — узняцца па чарговай лесвіцы жыцця, а што рабіць — кожны вырашае сам. Галоўнае: не падаць  духам, прадаўжаць жыць, займацца справай. Я працавала на пенсіі трынаццаць гадоў: шэсць з паловай  на ААТ «Карэлічы-Лён» і столькі ж — у дзіцячым садку № 2 г.п. Карэлічы.

 — Як прынялі рашэнне наведваць Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна?

— Мяне запрасіла загадчык аддзялення Цэнтра Вольга Сяргееўна  Жук. Тым больш, што суседкі ўжо яго наведвалі,  і ў іх пра ўстанову былі самыя добрыя водгукі. Я вырашыла таксама хадзіць — і мне тут вельмі спадабалася.

— Вашы заняткі ў Цэнтры носяць рознабаковы характар. На чым спынілі свой выбар?

— Займаюся ў гуртках «Кудесница» і «Шаги к здоровью».  З’яўляюся валанцёрам. Гэта дае зносіны з людзьмі, захапленні для душы, карысна праводжу вольны час.

— Пра Вас адгукаюцца як пра добразычлівага чалавека. Быць добрым няпроста, не ўсе разумеюць  шчырае жаданне дапамагаць людзям. Вы выпрацоўваеце гэтую рысу характару, ці яна  перадалася ад родзічаў?

— Мае бацькі былі сялянамі, працавалі на зямлі і нас, дзяцей, прывучалі да працы. У сям’і выхоўваліся васьмёра дзяцей. Акрамя працавітсці, вучылі дабрыні.  Ладзілі з суседзямі і дапамагалі ім.

— У жыцці чалавека важнае месца займае абраная справа. Дзе давялося працаваць? Якое значэнне надаяце працы?

— Усё жыццё працавала работніцай на патоку, была брыгадзірам на ААТ «Карэлічы-Лён».  Праца для мяне —гэта ўсё, любіла сваю справу і старанна працавала. Гэтаму вучыла іншых, і  мы выконвалі даведзеныя заданні.

— Скажыце, дзяцей таксама прывучалі да працы?  Зараз не даводзіцца чырванець за іх ?

— Сын Анатолій  з жонкай Галінай працуюць на ферме ў вёсцы Новае Сяло: яна — загадчыцай, ён — даглядчыкам. Дачка Марына — швачка швейнага цэху ААТ «Карэлічы-Лён». Радуюць чацвёра ўнукаў і чатыры праўнукі. За іх мне не сорамна: дзеці працавітыя, унукі добра вучыліся ў школе, Дзіма і Юля закончылі школу з залатым медалём.

— Існуе меркаванне, што пажылому чалавеку ў старасці патрэбны пяць рэчаў: хобі, павага, самарэалізацыя, любоў, магчымасць заставацца сабой. У Вас ёсць гэта?

— Маё хобі — праца. Павага існуе ў сям’і. Адпрацавала на льнозаводзе з 1978 па 2013 год. Ёсць і любоў да дзяцей і роднай старонкі. Імкнуся заставацца сама сабой.

— Людзі састарэлага ўзросту найчасцей  вядуць размову пра здароўе. Бясспрэчна, гэта найвялікшая каштоўнасць. А якое значэнне  яму надаяце?

— Здароўе — галоўнае ў жыцці, удзяляю яму вялікае значэнне. Вось таму наведваю фізкультурны гурток у ЦСАН. Яшчэ люблю працаваць на зямлі. Стараюся пастаянна быць у руху. А рух, зносіны з людзьмі, любімыя захапленні — радасць на душы і вялікая карысць.

— Вы любіце наведваць святы, якія праводзяцца на Карэліччыне?

— Стараюся наведваць усе, у тым ліку і царкоўныя. Вельмі добра, што іх праводзіцца шмат, і яны цікавыя.  Тут адпачываю душой, і прыходзіць добры настрой.

— Чалавеку патрэбны чалавек. А ў Вас ёсць сапраўдныя сябры, з якімі можна падзяліць боль і радасць?

— Хачу адзначыць Людмілу Пятроўну Гоўшу і Марыю Пятроўну Бучацкую. Мы сябруем, ходзім у гурткі ЦСАН, адзначаем святы.

— Чаго найбольш хочацца жанчыне ў залатым узроце?

— Здаровай быць, і каб быў мір на зямлі. Жыццё  — цудоўная рэч, і хочацца  пажыць даўжэй.

— Людзі ў пажаданнях часта зычаць адзін аднаму цярпення. І гэта бясспрэчна: цярпенне — не слабасць, гэта паказчык унутранага рэсурсу. У Вас заўсёды і на ўсё хапае яго?

— Так. Часам стараюся прамаўчаць, каб не было разнагалоссяў з сям’ёй і сябрамі.

— У сродках масавай інфармацыі людзей састарэлага ўзросту заклікаюць заставацца актыўнымі. І гэта не выпадкова: актыўнасць падтрымлівае мышцы, паляпшае памяць, паніжае рызыку дэпрэсіі.

— Гэта правільнае меркаванне. Наведваю гурткі Цэнтра, удзельнічаю ў мерапрыемствах, дапамагаю людзям, раблю карысныя справы.

— Душа жанчыны прагне прыгажосці, і гэтае жаданне з гадамі застаецца.

— Люблю ўсё прыгожае на зямлі: кветкі, рэчы і людзей прыгожай душы.

— У выпусках творчага праекта «Актыўнае даўгалецце 65+»  як  вядучая імкнуся дастукацца да сэрцаў чытачоў. Вы выпісваеце і чытаеце раённую газету «Полымя»?

— Так. У раёнцы стараюся прачытаць усе артыкулы і навіны. Асабліва цікавіць тое, што адбываецца на Карэліччыне.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Іны ЛЕЙКІ

Теги: Год белорусской женщины
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».