Старшыня Карэліцкага РК прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская ўзнагародзіла аграрыяў, якія праявілі найбольшую актыўнасць падчас нарыхтоўкі кармоў. Падзячныя пісьмы райкама атрымалі Уладзімір Жданук, Ігар Уласевіч і Віктар Чубрык (СВК “Свіцязянка-2003”); Васілій Камера, Юрый Аўчук і Арцём Хіневіч (СВК “Жухавічы”); Мікалай Ракач і Анатолій Шаўцоў (СВК “Маяк-Заполле”), а таксама Уладзімір Шыманскі (КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”).









Сяргей СТОЛЯР






