• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
24.11.2026, 16:27
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Культура

«Да новых шчаслівых сустрэч». У Гродне адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця заключных мерапрыемстваў XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

by
08.06.2024
в Культура, Лента новостей, Новости региона
«Да новых шчаслівых сустрэч». У Гродне адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця заключных мерапрыемстваў XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться
IMG_6237.jpg

Мерапрыемства прайшло на плошчы Савецкай і сабрала некалькі сотняў чалавек. Гэта прадстаўнікі 35 нацыянальнасцей, жыхары і госці Гродна, якіх аб’яднала грандыёзнае свята. Пайшлі ў мінулае два насычаныя на падзеі і эмоцыі дні. Адбыліся дзясяткі маштабных мерапрыемстваў, з’явіліся новыя знаёмствы, нарадзіліся незабыўныя ўспаміны. Няма сумненняў, што XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур стане знакавай часткай гісторыі горада над Нёманам.

Да прысутных гасцей звярнуўся міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч. Ён з гонарам адзначыў, што наша краіна стала родным месцам для многіх нацыянальнасцей. Яны жывуць тут у міры і згодзе, выхоўваюць дзяцей, ведаюць і шануюць нашу гісторыю.

Министр культуры .jpg

– Вось і надыходзіць момант развітання. Мы развітваемся з XIV Рэспубліканскім фестывалем нацыянальных культур, які ўжо становіцца гісторыяй. І гэтую гісторыю напісалі самі людзі, дзякуючы таленту, высокаму прафесіяналізму , адданасці сваёй справе. Гэта былі два незабыўныя дні, калі мы ўсе адчулі асалоду праз танец і музыку, даведаліся больш пра гісторыю і спадчыну шматлікіх краін. І зноў зразумелі, што мы – адна дружная сям’я, – сказаў Анатоль Маркевич.

Міністр культуры падзякаваў прадстаўнікам усіх нацыянальнасцей, якія прынялі ўдзел у фестывалі. Кожнаму, хто падарыў удзельнікам свята выдатны настрой і зарад бадзёрасці. Анатоль Маркевіч таксама выказаў падзяку Гродзенскаму аблвыканкаму і гарвыканкаму за сумесную працу, якая прывяла да выдатнага выніку.

– І шчырыя словы ўдзячнасці я хачу выказаць вам, дарагія гродзенцы! За вашы ўсмешкі і ветлівыя твары, за тое, што кожнага з нас вы ахілілі дабрынёй і пяшчотай. Дзякуючы гэтаму мы адчуваем сябе тут як дома, – сказаў Анатоль Маркевіч.

IMG_6230.jpg
IMG_6220.jpg
IMG_6226.jpg

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак таксама выказаў словы ўдзячнасці за арганізаванае свята, запэўніўшы прысутных, што гэтая традыцыя абавязкова будзе працягнута.

Румак.jpg

– Сёння мы не развітваемся надоўга, мы кажам да новых сустрэч, таму што нашы сустрэчы абавязкова будуць працягвацца. Нас шмат чаго аб’ядноўвае. Толькі ўчора на круглым стале мы гаварылі пра тое, што Вялікая Перамога калісьці была адзіная на ўсіх, бо за яе змагаліся людзі розных нацыянальнасцей.  Кожны дзень – сумесная праца, сумеснае жыццё. І нас аб’ядноўвае сумесная будучыня – нашай краіны, дзяцей і ўнукаў. Дык давайце будаваць нашу будучыню разам! – звярнуўся да прысутных Аляксандр Румак.

Знакавай часткай закрыцця фестывалю стала традыцыйнае ўзнагароджанне яго ўдзельнікаў. Сімвал фестывалю – хрустальную кветку – атрымалі прадстаўнікі кожнай нацыянальнасці. Яны зноў сабраліся на галоўнай сцэне, каб паказаць, што важней сяброўства і адзінства няма нічога.

IMG_6210.jpg
IMG_6257.jpg
IMG_6271.jpg
IMG_6276.jpg
IMG_6278.jpg
IMG_6238.JPG
IMG_6193.jpg
IMG_6249.jpg
IMG_6188.jpg
IMG_6186.jpg

#новости гродно #фестиваль национальных культур 2024 #награждение #праздник

Мілана ДУДКО

Фото:Таццяны Маталянец

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».