8
  • О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
01.05.2026, 13:10
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    Жительница деревни Полоная Людмила Войнило: «Жизнь на пенсии только начинается»

Главная Лента новостей

Чёрное золото полей. Как в ГП «Племзавод Кореличи» и «Малюшичи» убирают рапс

by
20.07.2024
в Лента новостей, Последние новости, Сельское хозяйство
Чёрное золото полей. Как в ГП «Племзавод Кореличи» и «Малюшичи» убирают рапс
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

На палях Карэліччыны ўбіраюць «чорнае золата» палёў – рапс. Як праходзіць уборка культуры,  даведаліся, пабыўшы на палях ДП “Племзавод Карэлічы” і “Малюшычы”.

Зладжана ў гэтыя ліпеньскія дні тут працуюць камбайнеры гаспадарак, аднак надвор’е ўносіць свае карэктывы і не дае магчымасці аграрыям працаваць на поўную моц.

Настрой    –  пазітыўны

У гэтым земляробчым сезоне азімы рапс у гаспадарцы займае 170 га. Галоўны аграном ДП “Племзавод Карэлічы” Іван Кошур расказвае  аб бягучай абстаноўцы на палях:

Інжынер-электрык Канстанцін Рэўка і галоўны аграном Іван Кошур з ДП «Племзавод Карэлічы»

–  Прыступілі да ўборкі  12 ліпеня.  На 19 ліпеня ўбрана 100 гектараў, гэта 59% пры ўраджайнасці 43,5 цэнтнераў з гектара. Нават калі рапс дае 15 цэнтнераў з гектара, ужо ідзе прыбытак гаспадарцы. Галоўнае – выконваць тэхналогію.

У залацістым полі, што недалёка ад аграгарадка Палужжа, на ўборцы рапсу задзейнічаны тры экіпажы. Сярод іх – вопытныя механізатары Леанід Русак, Аляксандр Алясюк, Артур Жыдко. Усе сумленна працуюць  на палях сельгаспрадпрыемства, і ў якасці іх працы сумнявацца не даводзіцца.

– Каб атрымаць насенне рапсу высокай таварнай якасці, неабходна ўбраць яго ў аптымальныя тэрміны. Зараз спраўная тэхніка і добрае надвор’е – нашы галоўныя памочнікі, – адзначаюць спецыялісты сельгаспрадпрыемства. – Тэхніка ў нас надзейная. Працуе кандыцыянер у кабіне,  створаны камфортныя ўмовы для працы. Пасля рабочага дня на мехмайстэрні можна прыняць душ, а калі ёсць такая неабходнасць, то і памыць вопратку.

Усе камбайны гомсельмашаўскія. Сярод іх ёсць  тыя, якія працуюць ужо не адзін сезон, ёсць і новы, сучасны.

На адвозцы ад камбайнаў працуюць тры аўтамабілі. Валянцін Лагута ўжо больш трыццаці гадоў працуе ў гаспадарцы і лічыць, што ўборачная  пара – своеасаблівы экзамен  аграрыяў і адказнасць за добрую здачу ляжыць на кожным яе ўдзельніку.

Вадзіцель ДП «Племзавод Карэлічы» Валянцін Лагута

Інжынер па тэхніцы бяспекі сельгаспрадпрыемства Валянціна Сшыўнова адзначыла:

– Падчас правядзення ўборачнай кампаніі ў гаспадарцы заўсёды прымаюцца дадатковыя меры па ўмацаванні працоўнай і вытворчай дысцыпліны. Намаганні накіраваны на стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы, яе ахову, папулярызацыю прынцыпаў канцэпцыі нулявога траўматызму.  Усе работнікі КСУП “Племзавод Карэлічы» ў поўным аб’ёме забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, кожнаму супрацоўніку выдадзены галаўны ўбор і спецыяльны летні абутак, выкананы з ільнянога матэрыялу. Акрамя гэтага, для работнікаў, якія знаходзяцца ў палях, для ўсіх тых, хто задзейнічаны на правядзенні рамонтных работ, а таксама пры падрыхтоўцы тэхнікі да маючых адбыцца работ, арганізавана гарачае харчаванне.

Асаблівая ўвага надаецца тэмпературнаму рэжыму, бо ў перыяд анамальнай спякоты неабходна, каб кожны работнік быў забяспечаны дастатковай колькасцю пітной вады, а таксама меў доступ да санітарна-бытавых памяшканняў, дзе можна прывесці сябе ў парадак і звярнуцца ў выпадку неабходнасці па медыцынскую дапамогу.

Такім чынам, меры, якія прымаюцца, накіраваны выключна для паляпшэння працы супрацоўнікаў КСУП, а таксама выключэння траўматызму і прафесійных захворванняў сярод работнікаў.

Настрой у аграрыяў  ДП ”Племзавод-Карэлічы”  пазітыўны і нават баявы. З такім падыходам да справы вынік будзе годны!

Убраць ураджай да апошняга зярнятка

«Чорнае золата» палёў – высокарэнтабельная культура: гаспадарка пры здачы рапсу можа адчувальна зарабіць на свае патрэбы. А яшчэ гэта выдатны бялковы корм для рагуль і папярэднік у полі для ўсіх збожжавых. Асноўная задача аграрыяў – убраць ураджай да апошняга зярнятка і захаваць.

Для паўнаты карціны  адправіліся на рапсавае поле гаспадаркі “Малюшычы” і на свае вочы ўбачылі, як тут працуюць камбайны.

– Галоўнае, што можна зрабіць сёння для цяперашняга ўраджаю, – убраць яго без страт, – кажа дырэктар ДП “Малюшычы” Крысцінэ Шчара.

Уладзімір Касоўскі і Крысцінэ Шчара з ДП «Малюшычы» задаволены ўраджаем рапсу

Словам, сёлета земляробы не наракаюць на нізкую ўраджайнасць рапсу, а нават наадварот – у адзін голас кажуць, што рапс атрымаўся добрым.

400 гектараў азімага рапсу – такі фронт работ мясцовых аграрыяў на гэтую ўборачную кампанію.

Першае алеенасенне  з палёў аграрыі гаспадаркі  пачалі абмалочваць  на мінулым  тыдні. Ужо скошана і абмалочана  232 га плошчаў азімага рапсу, пакуль гэта складае 58% ад плана.  Намалочана 778 тон. Сярэдняя ўраджайнасць склала 33,5 цэнтнера з гектара.

Брыгадзір вытворчага ўчастка № 2 Уладзімір Касоўскі расказаў:

– Сярэдняя ўраджайнасць рапсу на ўчастку складае 30,4 цэнтнера з гектара.  Гэта добрая ўраджайнасць. Але, безумоўна, каб  стаяла ўстойлівае без дажджоў надвор’е, то вынікі былі б лепшымі.  Рапс – культура капрызная, гэта  ведаюць усе аграномы. Да яго трэба знайсці падыход, ён ад пасеву да ўборкі патрабуе бесперапыннай увагі. Міма пасеваў рапсу аграному не проста трэба праехаць, палюбаваўшыся сонечным колерам поля. Кожны раз варта спыніцца, паглядзець, пакратаць струкі, ствол, вызначыць стадыю галінавання, каб  адрэагаваць на патрэбы расліны. Ад гэтага залежыць колькасць апрацовак, падкормак і іншых агратэхнічных аперацый, па колькасці якіх рапс – сапраўдны рэкардсмен.

На ўборцы “чорнага золата” шчыруюць тры экіпажы. Камбайнеры  працуюць сумленна, разумеючы, што завяршыць уборку культуры неабходна ў аптымальныя тэрміны і з мінімальнымі стратамі.

Віды на ўраджай рапсу сёлета нядрэнныя. А добрыя вынікі заўсёды звязаны з  арганізацыяй вытворчасці, захаваннем тэхналагічнага працэсу, адказнасцю за справу, якой служаць нашы аграрыі.

Камбайнер  Аляксандр Гіз кожную ўборачную на добрым рахунку.  Штогод  становіцца адным з лепшых падчас уборачнай кампаніі.  Спадзяецца капітан магутнага жалезнага карабля на ўдачу і ў гэты сезон.

Камбайнер ДП «Малюшычы» Аляксандр Гіз і вадзіцель Аляксандр Цвірка

Працяглы дзень работнікаў, занятых на ўборцы, у гаспадарках заахвочваецца ў грашовым і харчовым эквіваленце. Двойчы ў дзень,  на абед і вячэру,  ажыццяўляецца падвоз ежы прама ў поле. Харчаванне высокакаларыйнае, смачнае, прыгатаванае ў сталовых мясцовых гаспадарак.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара

Лента новостей

Александр Лукашенко в Праздник труда ознакомился с «космическим кораблем» в отечественном тракторостроении

Александр Лукашенко в Праздник труда ознакомился с «космическим кораблем» в отечественном тракторостроении

01.05.2026
Кореличский район занял третье место в сфере развития сельхозпроизводства

Кореличский район занял третье место в сфере развития сельхозпроизводства

01.05.2026
В Беларуси повысились размеры бюджета прожиточного минимума

В Беларуси повысились размеры бюджета прожиточного минимума

01.05.2026
Поздравление председателя Гродненского облисполкома Юрия Караева с Праздником труда

Поздравление председателя Гродненского облисполкома Юрия Караева с Праздником труда

01.05.2026
Александр Лукашенко поздравил белорусов с Праздником труда и назвал залог дальнейшего процветания страны

Александр Лукашенко поздравил белорусов с Праздником труда и назвал залог дальнейшего процветания страны

01.05.2026
Портрет учителя СШ №1 г.п. Кореличи Алеси Карчевской занесен на районную доску Почета

Портрет учителя СШ №1 г.п. Кореличи Алеси Карчевской занесен на районную доску Почета

01.05.2026
С Праздником труда поздравляют руководство Кореличского района, депутаты Игорь Жук и Александр Сонгин

С Праздником труда поздравляют руководство Кореличского района, депутаты Игорь Жук и Александр Сонгин

01.05.2026
Поздравление с Праздником труда от Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой

Поздравление с Праздником труда от Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой

01.05.2026
Старейшую жительницу Кореличского района поздравили с Праздником труда

Старейшую жительницу Кореличского района поздравили с Праздником труда

30.04.2026
Теплую одежду пока не убираем. Будут ли заморозки в Беларуси 1 мая, рассказали синоптики

Теплую одежду пока не убираем. Будут ли заморозки в Беларуси 1 мая, рассказали синоптики

30.04.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».