• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
22.11.2026, 23:41
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Лента новостей

В строительной бригаде СПК «Маяк-Заполье» работают настоящие профессионалы своего дела

by
11.08.2024
в Лента новостей, Новости региона, Общество, Последние новости
В строительной бригаде СПК «Маяк-Заполье» работают настоящие профессионалы своего дела
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Будаўнік — самая мірная прафесія на зямлі. Людзі гэтай прафесіі, мабыць, як ніхто іншы, умеюць дарыць радасць. Незабыўныя хвіліны шчасця з нагоды доўгачаканага наваселля, узвядзення  новых школ і дзіцячых садкоў, медыцынскіх устаноў, добраўпарадкаваных гарадскіх мікрараёнаў і аб’ектаў сацкультбыту, хай і невялікіх, але такіх неабходных для камфортнага жыцця вяскоўцаў. Карэспандэнт газеты “Полымя” накіравалася ў СВК “Маяк-Заполле” і сустрэлася з работнікамі  будаўнічай брыгады  гаспадаркі.

На працягу многіх гадоў у гаспадарцы неадкладныя гаспадарчыя работы выконваюцца сіламі ўласнай будаўнічай брыгады. У кожнага з чатырнаццаці яе работнікаў багаты вопыт. За якую б справу ні ўзяліся, выканаюць яе старанна і якасна. Задаволены працай калег прараб сельгаспрадпрыемства Сяргей Шчэмер, які  ўжо 41 год шчыруе на красненскай зямлі.

– Шмат  гадоў наш калектыў нязменны, – расказвае Сяргей Іванавіч. – Падабраліся людзі, якія з адказнасцю ставяцца да любога даручэння. Хоць і не ўсе маюць адпаведныя будаўнічыя спецыяльнасці, але не горш іншага прафесійнага сталяра, плітачніка  або тынкоўшчыка спрацуюць. Мы зрабілі стаўку на вопытных спецыялістаў, якія не гоняцца за доўгім рублём, а  цэняць свой аўтарытэт. Ім тут жыць, працаваць далей, сустракацца з людзьмі, таму лепш не халтурыць.

Папрасіла назваць найважнейшыя работы, якія мясцовыя будаўнікі выканалі сёлета. Вялікі спіс атрымаўся, і важнае месца ў ім  адведзена работам на новым  малочнатаварным комплексе “Востухава”.  Адзін з асноўных штогадовых заняткаў — нарыхтоўка дроў. За год для  ацяплення будынкаў, нагрэву вады на жывёлагадоўчых фермах, іншых патрэб у гаспадарцы выкарыстоўваецца больш за  400 кубаметраў дроў. Часта даводзіцца працаваць на аб’ектах жывёлагадоўлі гаспадаркі, рамантуюць шыферныя дахі пабудоў сельгаспрадпрыемства. Гаспадарка выдзяляе сродкі на набыццё матэрыялаў для чарговага аб’ёму работ: цвікоў, шыферу, металічных вугалкоў, пліткі, цэменту, клеявых раствораў.  Бензапілу ўсе, хто з ёй працуе, імкнуцца ўтрымліваць у пастаяннай гатоўнасці.

Разам з намеснікам старшыні па ідэалагічнай рабоце  сельгаспрадпрыемства Вольгай Грыгаровіч кірунак трымаю на МТФ “Востухава”, дзе працуюць мясцовыя будаўнікі.  Цёплымі словамі характарызуе Вольга Яўгеньеўна кожнага з членаў звяна брыгады.

– Тут  працуе будаўнічая дынастыя сям’і Чужаўка. Агульны стаж работы братоў Віктара і Аляксандра разам з сынам і пляменнікам Арцёмам складае больш васьмідзесяці гадоў. Працоўныя дынастыі – апора і гонар любога прадпрыемства. Тое, што людзі шчыруюць сем’ямі, сведчыць аб аўтарытэце вытворчасці, яго стабільнасці і надзейнасці. Лёсы нашых герояў – выдатнае пацвярджэнне таму, што вельмі важна быць адданым сваёй справе. Аляксандр Чужаўка – гонар нашага сельгаспрадпрыемства. Ён  з году ў год абараняе годнасць гаспадаркі на раённых спаборніцтвах  па гіравым спорце,   неаднаразова быў пераможцам нават рэспубліканскіх спаборніцтваў. Па-майстэрску валодаюць будаўнічым арсеналам справы  Сяргей Напорка і Міхаіл Самец: і тынкавыя работы выканаюць, і плітку пакладуць.

Будаўнікі  не хаваюць, што да сваіх аб’ектаў ставяцца амаль як да дзяцей. Калі ўсё здадзена,  то працаўнікі заўсёды хвалююцца і перажываюць за вынік. А калі пабудаванае іх рукамі  ўжо пачынае жыць сваім жыццём –  ганарацца і, кожны раз,  праязджаючы міма, пазіраюць  і  міжвольна ў галаве ўзнікаюць думкі: “Як ён там? Ці ўсё добра?” Вось так асабістае адказнае стаўленне да даручанай справы кожнага члена брыгады і аднадушная адказнасць  дазваляюць  калектыву паспяхова спраўляцца з разнастайнымі заданнямі.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».