• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
08.07.2026, 18:48
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Лента новостей

Лучшие в земледелии, благоустройстве мехдворов и ферм. В чем секрет успеха СПК «Свитязянка-2003»

by
09.11.2024
в Лента новостей, Общество, Последние новости, Сельское хозяйство
Лучшие в земледелии, благоустройстве мехдворов и ферм. В чем секрет успеха СПК «Свитязянка-2003»
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Работнікі СВК “Свіцязянка-2003” неаднаразова даказвалі: на гэтай зямлі ведаюць сакрэты паспяховасці і любяць працаваць. На абласных “Дажынках”, якія прайшлі ў Мастах, гэтыя якасці работнікаў сельгаскааператыва ў чарговы раз адзначаны на высокім узроўні: старшыні прадпрыемства ўручаны Дыплом пераможцы Рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”. Мы накіраваліся ў “Свіцязянку”, каб на свае вочы ўбачыць, як тут адносяцца да зямлі, жывёлы і сельскагаспадарчай працы. Спойлер: з павагай.

Старшыня СВК «Свіцязянка-2003» Аляксандр Мяцеліца

За акном — прыемны асенні пейзаж. У цэнтры аграгарадка Райца акуратна прыбрана апалае лісце. Гутарым са старшынёй гаспадаркі Аляксандрам Мяцеліцай.

— Землю немагчыма не любіць. А калі адносіцца да яе з павагай, то яна і адплаціць добрым ураджаем, — кажа Аляксандр Аляксандравіч. — Таму мы стараемся правільна карыстацца гэтым прыродным багаццем, па-гаспадарску. Заўжды падтрымліваем парадак на палях, каб на іх не было пустазелля, непатрэбных хмызнякоў. Сочым за парадкам уздоўж дарог і шляхоў, каб у любога, хто будзе праязджаць каля нашых палёў і палеткаў, радавалася вока. Займаемся абкоскай абочын дарог, каб усё было акуратна і прывабна.

Аляксандр Мяцеліца расказвае, што гаспадарка разам з Райцаўскім сельвыканкамам займаецца ўцягненнем пустуючых хутароў, якіх многа ў ваколіцах, у севазварот. Сёлета знеслі пустуючы дом на закінутым хутары, вядуцца работы па акультурванні земляў каля вёскі Скрышава і плануюцца работы па прыцягненні ў севазварот зямлі каля в. Плужыны.

— Адзін з важных накірункаў — стварэнне камфортных умоў для працы і адпачынку нашых работнікаў, — кажа старшыня СВК. — У гаспадарцы дзве мехмайстэрні, у Райцы і ў Варончы. На іх абсталяваны гардэробы, дзе работнікі могуць пераапрануцца, лазні, пакоі для прыёму ежы, у якіх ёсць і халадзільнік, і мікрахвалевая печ. Калі гэта неабходна, прадпрыемства прадастаўляе работніку паліва, каб ён мог даехаць з дома на працу і назад. Таксама ездзіць аўтобус, які давозіць на працоўнае месца тых, хто мае патрэбу. Ды і на саміх майстэрнях чысціня і парадак, людзі самі стараюцца падтрымліваць іх.

Паступова абнаўляецца машынна-трактарны парк прадпрыемства. Галоўны інжынер-механік прадпрыемства Аляксандр Кухарчык праводзіць для нас экскурсію па мехмайстэрнях у аграгарадку Райца і расказвае, што амаль 80% камбайнавага парка ў СВК — новыя агрэгаты, сярод якіх ёсць як айчынныя, так і замежныя машыны.

Галоўны інжынер-механік СВК Аляксандр Кухарчык

— У наступным годзе плануем набыць яшчэ два новыя айчынныя камбайны, — дзеліцца Аляксандр Мяцеліца. — Сёлета нагрузка на камбайн складала 200 га на зерневых і 60 на рапсе. Гэта шмат, і зацягнула ўборачную кампанію, таму трэба тэхнічна ўзбройвацца. Камбайнавы парк у нас магутны, але ўраджай не павінен ляжаць у кучах, таму хочам усталяваць новую перасоўную сушылку.

На палях гаспадаркі працуюць дзевяць энерганасычаных трактароў, якія выдатна спраўляюцца з апрацоўкай глебы, таму ўсе работы выконваюцца ў аптымальныя агранамічныя тэрміны. І нарыхтоўка кармоў, і пасяўная кампанія — перад сучаснымі волатамі палёў няма невырашальных задач.

Цяпер на мехмайстэрнях амаль пуста — завяршаюцца асеннія палявыя работы. На фінальным этапе пагрузка і адвозка цукровых буракоў, засталося крыху непаднятага зябліва. У ангары стаяць на зімоўцы камбайны, самаходныя апырсквальнікі, сеялкі.

— Калі тэхніка псуецца, рамантуем яе ўласнымі сіламі, — кажа Аляксандр Кухарчык. — У нас хапае і магутнасцяў, і, што самае галоўнае, граматных спецыялістаў. Толькі калі выходзіць са строю складаны спецыфічны вузел, звяртаемся ў спецыялізаваны сэрвісны цэнтр. З запчасткамі таксама складанасцяў не ўзнікае. Нават у санкцыйных умовах знаходзім выхад, каб замовіць дэталі для імпартнай тэхнікі.

Паказваюць мне і цэх па перапрацоўцы алейных культур, які размяшчаецца тут жа. У памяшканні прыемна пахне рапсавым шротам.

Прэсоўшчык-аджымшчык Ігар Трафімчык

— Рапс трапляе на перапрацоўку у цэх, з яго выціскаюць алей, а шрот дадаюць у корм жывёлам, — расказвае Аляксандр Кухарчык.

— У наступным годзе хочам пабудаваць у аграгарадку Варонча цэх па нарыхтоўцы травяной мукі ў гранулах, — кажа Аляксандр Мяцеліца. — Дзякуючы гэтаму зменшым колькасць пакупных кармоў. Устаноўка каштуе каля двух мільёнаў рублёў, але гэта інвестыцыі ў будучае.

Вадзіцель Ігар Уласевіч

На майстэрнях сустракаю вадзіцеля Ігара Уласевіча. Мужчына працаваў у “Свіцязянцы” яшчэ да арміі. Затым шукаў шчасця ў горадзе, але пасля вярнуўся на радзіму, і ўжо пяць гадоў працуе тут:

— Падабаецца мне на зямлі працаваць. Шчырую на “Ягуары”, нарыхтоўваю корм для жывёлы. Падчас уборачнай адвожу зерне на ток. Да таго ж, умовы працы вельмі падабаюцца. Калі вярнуўся ў гаспадарку, мне выдзелілі домік, у горадзе ніхто не клапоціцца аб гэтым.

Механізатар Дзмітрый Сіроцін

Зазіраем і ў пакой для прыёму ежы. Прасторнае, чыстае і светлае памяшканне, у якім вельмі цёпла — у халодны час года ў мехмайстэрнях уключаюць ацяпленне. Тут жа цёплая і халодная вада, каб памыць рукі перад абедам. Ежу на мехмайстэрні прывозяць са сталовай.

Пакой для прыёма ежы на мехмайстэрнях «Райца»

У такіх умовах і працаваць прыемна. Неаднаразова бываў на свіцязянскіх палях падчас уборачнай і ведаю, камбайнеры любяць сваю работу і не шкадуюць сіл і часу: ведаюць, што спелае зерне чакаць не будзе. Адсюль і рэзультаты: па выніках уборачнай кампаніі-2024 СВК “Свіцязянка-2003” намалаціў 15331 тону зерня з ураджайнасцю 75,8 ц/га і 3256 т рапсу з ураджайнасцю 54,3 цэнтнеры на круг. Ураджай зерневых на 800 т вышэй, чым у мінулым годзе, усе дзяржаказы выкананы, а па некаторых пазіцыях — у двайным памеры.

— На фермах у нас таксама створаны ўсе ўмовы для прадуктыўнай працы, — расказвае кіраўнік гаспадаркі, калі мы выязджаем за вароты мехмайстэрняў. — У нас працуе 6 фермаў, у тым ліку 2 малочнатаварныя комплексы, 2 малочнатаварныя фермы і 2 фермы вырошчвання буйной рагатай жывёлы. Зараз ідзе рэканструкцыя МТФ “Міратычы”, у мінулым годзе адбылася невялікая рэканструкцыя на ферме “Мінакі”, там абнавілі чырвоны вугалок і пакоі для жывёлаводаў: душавую і пакой для прыёму ежы. На кожнай ферме ёсць такія памяшканні, дзе работнікі могуць адпачыць, папіць гарачай кавы, перакусіць.

Наш шлях ляжыць на МТК “Райца-1”. За кастрычнік тут надаілі 582800 кг малака — самы высокі паказчык у гаспадарцы. Ад кожнай рагулі ў кастрычніку атрымалі 1032 кг малака. З пачатку года надой склаў 6089455 кг малака. Кожная карова дала 10327 кг малака. Каля дома жывёлавода нас сустракае памочнік брыгадзіра вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі Галіна Сіроціна, якая праводзіць невялікую экскурсію па МТК:

— Лічбы, пра якія вы казалі, атрымліваюцца са шматлікіх складнікаў: высакаякасных кармоў у неабходнай колькасці, мэтанакіраванай селекцыйнай работы, штодзённага кантролю ўсяго вытворчага цыклу, згуртаванасці калектыву. На комплексе працуюць 42 чалавекі, і ўсе добра ведаюць, што да жывёлы трэба ставіцца з ласкай.

Памочнік брыгадзіра вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі Галіна Сіроціна

Каб рагулі лягчэй пераносілі гарачае лета, выкарыстоўваюцца вентылятары, якія астуджаюць паветра. Тады статак больш ахвотна ідзе да кармавога стала, а значыць аддзячыць малаком. Падчас чакання ў чарзе на дойку каровы знаходзяцца пад распыляльнікамі вады, якія дазваляюць ім адчуваць сябе камфортней. Зіму рагулі пераносяць лепш, чым спёку. А для таго, каб вада ў паілках была цёплай, выкарыстоўваецца энергія сонечных батарэй, якія размешчаны на даху комплекса.

Пагалоўе на “Райцы-1” — 1799 жывёл, дойны статак — 565 галоў. Акрамя гэтага, тут гадуюцца цяляты і племянныя бычкі да 10 месяцаў. У кароўніках — паказальная чысціня.

— Мы самі клапоцімся пра тое, каб тут было чыста, — кажа Галіна Сіроціна. — Непрыемна працаваць па калена ў брудзе.

Жывёлаводы Марыя Мацко і Наталля Русак

Зазіраем у даільную залу. У самым разгары ранішняя дойка, якую праводзяць аператары Вольга Шутава, Ніна Шашкова і Лідзія Ляхар. Убачыўшы нас, жанчыны ўсміхаюцца: “Зноў да нас СМІ! Хутка зоркамі станем!”

Аператары машыннага даення МТФ «Райца-1» Вольга Шутава, Ніна Шашкова і Лідзія Ляхар

Заходзім у цялятнік. Малыя жывёлы з цікаўнасцю пазіраюць на гасцей, стрыгуць вушамі, цягнуць мордачкі да выцягнутай рукі.

— Абеды нам прывозяць са сталовай, — кажа Галіна Станіславаўна. — Пасля рабочага дня, які заканчваецца амаль у поўнач, пасля вячэрняй дойкі, работнікі могуць прыняць душ, пераапрануцца, і іх завязуць дадому на рабочым аўтобусе.

— Такія ўмовы ў нас створаны на ўсіх фермах, — адзначае Аляксандр Мяцеліца. — Мы можам паехаць у “Літараўшчыну” ці ў “Францішкова”, там таксама будзе парадак. Гэта адзін з галоўных складнікаў поспеху.

Пра парадак на прадпрыемстве кажуць і лічбы. З пачатку года надоена 198392 тоны малака, што на 106% больш, чым у мінулым годзе. На адну рагулю надоена 10174 ц (+104,4% да паказчыкаў 2023 года). Валавыя прывагі склалі 10997 ц, а гэта на 104,6% больш, чым у мінулым годзе, сярэднясутачныя прывагі — 847 г (+103,9% да ўзроўню 2023 г). Рэалізавана 17816 т малака і 1102 тоны мяса, што болей, чым у 2023 г на 103,3% і 107,9% адпаведна. 99% малака рэалізавана гатункам “экстра”.

Клапоцяцца ў гаспадарцы не толькі пра ўмовы працы сялян, але і пра жыллёвае пытанне, якое, дарэчы вырашаецца вельмі проста: калі работнік мае патрэбу, гаспадарка прадастаўляе яму жыллё. Для таго, каб кватэр хапіла ўсім, у Райцы пачалі будаваць 12-кватэрны жылы дом.

— Для гаспадаркі галоўнае, каб былі рукі, якія будуць працаваць у ёй, — кажа Аляксандр Мяцеліца. — Таму мы робім усё магчымае, каб зацікавіць маладых спецыялістаў, каб яны прыжыліся тут і адчувалі сябе не горш, як у горадзе. Калі ў нас будзе каму працаваць, прадпрыемства будзе развівацца, будуць стварацца новыя працоўныя месцы, на якія, я спадзяюся, будуць прыязджаць маладыя спецыялісты. А ўзнагарода, пра якую мы размаўлялі ў самым пачатку, — добры паказчык таго, што мы развіваемся ў правільным накірунку, і знак, што мы павінны прытрымлівацца абранага шляху.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара

Лента новостей

Полагается ли вам штраф, если пожар случился в вашем доме по вашей вине?

Полагается ли вам штраф, если пожар случился в вашем доме по вашей вине?

08.07.2026
Начальник отдела образования Кореличского райисполкома Ирина Осташевич: «Новые ориентиры в образовании и социальной сфере»

Как многодетным семьям получить материальную помощь к школе, рассказывает начальник отдела образования Ирина Осташевич

08.07.2026
В Кореличском районе на поле Героя Советского Союза Яна Фогеля открыли часовню-мемориал

В Кореличском районе на поле Героя Советского Союза Яна Фогеля открыли часовню-мемориал

08.07.2026
Продолжается подписка на районную газету «Полымя»

Продолжается подписная кампания на Кореличскую районную газету «Полымя»

08.07.2026
В Кореличском районе проходят «прямые линии»

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

08.07.2026
Сенатор Игорь Жук: «Освобождение и возрождение, единство народа, мир и созидание – День Независимости несет глубочайший смысл»

Сенатор Игорь Жук: «Освобождение и возрождение, единство народа, мир и созидание – День Независимости несет глубочайший смысл»

08.07.2026
Полезные советы для хозяек по домоводству

Полезные советы для хозяек по домоводству

08.07.2026
Как безопасно ходить в лес

Как безопасно ходить в лес

08.07.2026
Валентине Автухович из Червеня нужна ваша помощь

Валентине Автухович из Червеня нужна ваша помощь

08.07.2026
Маленький страж, который спасает жизнь: всё об автономном пожарном извещателе

Маленький страж, который спасает жизнь: всё об автономном пожарном извещателе

08.07.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».