Поздравление Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Паважаныя працаўнікі вёскі, работнікі і ветэраны аграпрамысловага комплексу і перапрацоўчай прамысловасці Карэліцкага раёна!

Сельская гаспадарка для Карэліцкага раёна не толькі галіна эканомікі — гэта жыццёвы ўклад большасці яго жыхароў. Ад поспехаў аграрыяў і работнікаў перапрацоўчай прамысловасці шмат у чым залежаць дынамічнае развіццё раёна, дабрабыт нашых землякоў.

Дзякуем вам за працу, высокі прафесіяналізм, любоў і адданасць свайму абавязку. Асаблівыя словы падзякі і віншаванні выказваем ветэранам працы, якія захавалі вернасць сваёй прафесіі, уклалі шмат сіл у развіццё аграрнай галіны і перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню.

Жадаем усім добрага здароўя, шчасця і дабрабыту! Нізкі паклон за вашу працу!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў