В канун Дня работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК чествовали тружеников Кореличского района (+видео)
16 лістапада, напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, у Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся раённы ўрачысты сход, прымеркаваны да прафесійнага свята аграрыяў.
Атмасфера свята сустракала ўдзельнікаў урачыстасці ўжо ў фае ўстановы культуры, дзе гучала прыгожая музыка, былі арганізаваны выставы прадукцыі з сыравіны, вырашчанай на Карэліччыне.
Павіншаваць аграрыяў сабраліся прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, ветэраны працы і шматлікія госці. Адкрылася ўрачыстасць уручэннем старшыні Карэліцкага райвыканкама Андрэю Гардзею каравая новага ўраджаю – сімвала завяршэння сельскагаспадарчага года і дабрабыту.
Кіраўнік раёна, звярнуўшыся да аграрыяў, сказаў:
Свята аргарыяў аб’ядноўвае ўсіх, хто жыве і працуе на зямлі, працуе ў жывёлагадоўлі, на прадпрыемствах харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, тых хто не пакладаючы рук, нягледзячы на шматлікія цяжкасці, аддае сябе сельскай гаспадарцы!
Карэліцкая зямля ўзгадавала восем Герояў Сацыялістычнай Працы, больш за тысячу ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за асаблівыя заслугі ў развіцці народнай гаспадаркі.
Карэліччына займае годнае месца на Гродзеншчыне. Нашы хлебаробы, жывёлаводы і прамыслоўцы годна завяршылі 2024 год. Гэтаму спрыялі сумесная зладжаная праца працаўнікоў, спецыялістаў і кіраўнікоў, арганізаванасць, дысцыпліна і прафесіяналізм. Не шкадуючы сіл і часу вы добрасумленна працавалі на сваіх працоўных месцах. Дзякуючы вам, героі вытворчасці, на нашых сталах ёсць якасны прадукт.
Раённы каравай у 2024 годзе папоўніўся 102 тысячамі тон збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы). Карэліцкі раён адзін з пяці раёнаў Гродзеншчыны, якія перасягнулі статысячную мяжу намалоту збожжа. Самы высокі ўклад унеслі СВК “Свіцязянка-2003”, СВК “Жухавічы”, СВК “МАЯК-Заполле».
Сярэдняя уражайнасць па раёне склала 57,8 ц/га. У СВК “Жухавічы» сёлета яна склала 90,6 ц/га. Ураджайнасць кукурузы – 105 ц/га. Атрыманы чарговы рэкордны ўраджай алеенасення рапсу – амаль 18,5 тысяч тон пры ўраджайнасці 47,2 ц/га.
У жывёлагадоўчай галіне за студзень-верасень 2024 года забяспечана станоўчая дынаміка яе развіцця: тэмп росту вытворчасці прадукцыі апярэджвае леташні ўзровень. За дзевяць месяцаў вытворчасць малака склала 73,5 тысяч тон, што на 5,5% больш, чым за аналагічны леташні перыяд. Сярэдні надой малака ад каровы павялічаны на 321 кг і склаў 5658 кілаграмаў.
За студзень-верасень у раёне выгадавалі амаль 13,3 тысячы тон жывёлы і птушкі, атрымалі 18,2 мільёна штук яек.
Поспехі жывёлагадоўчай галіны немагчымы без укаранення новых тэхналогій.
У СВК “Свіцязянка-2003” за кошт уласных сродкаў у студзені 2023 года быў уведзены ў эксплуатацыю новы цялятнік на 200 галоў. У СВК “Маяк-Заполле» ў снежні 2023 года ўведзены ў эксплуатацыю два кароўнікі на 610 месцаў і даільна-малочны блок пры МТФ “Востухава”. У цяперашні час у СВК “Свіцязянка-2003”пачалося будаўніцтва двух кароўнікаў на 400 галоў і даільна-малочнага блока пры МТФ “Міратычы».
Са словамі шчырай падзякі і ўдзячнасці Андрэй Гардзей звярнуўся да ветэранаў. Падкрэсліў, што іх працай створана тая аснова, якая дазваляе сёння развіваць вытворчасць, перадаваць унікальны вопыт, прывіваць любоў да сваёй справы.
Кіраўнік раёна пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра і ўручыў узнагароды лепшым прадстаўнікам галіны.
Пераможцам у спаборніцтве па вытворчасці збожжа сярод гаспадарак раёна прызнаны СВК «Жухавічы”.
Кіраўніку гаспадаркі Міхаілу Штыцько ўручыў пераходны прыз імя Героя Сацыялістычнай Працы Калоша Вольгі Лукінічны.
Пераможцам у спаборніцтве па нарыхтоўцы кармоў сярод гаспадарак прызнаны СВК “Свіцязянка-2003”.
Кіраўніку гаспадаркі Аляксандру Мяцеліцы ўручыў пераходны прыз імя Героя Сацыялістычнай Працы Юшко Яўгеніі Іосіфаўны.
Ганаровую грамату Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта атрымалі:
Трактарыст-машыніст СВК “МАЯК-Заполле” Сяргей Рабко, аператар машыннага даення СВК “Свіцязянка-2003” Галіна Ціхановіч, аператар машыннага даення ДП ”Лукі-Агра” Наталля Дуда, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі ДП “Племзавод Карэлічы” Валянціна Свірыд, вадзіцель аўтамабіля ААТ ”Карэліцкая сельгастэхніка” Аляксандр Напорка, ветэрынарны ўрач ДУ “Карэліцкая раённая ветэрынарная станцыя” Аляксандр Маляйковіч, трактарыст ААТ “Карэлічы-Лён” Аляксандр Рачынскі, слесар-рамонтнік Мірскага філіяла ААТ “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод” Генадзій Богуш.
Падзячным пісьмом старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагародзілі: Алену Бусько, брыгадзіра вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі ДП “Царука”; Людмілу Цівунчык, аператара машыннага даення ДП ”Малюшычы”; Уладзіслава Сукала, кладаўшчыка ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”; Зою Лось, вытворцу казеіну Карэліцкага сырцэха «Навагрудскія Дары» філіял ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”.
Старшыня Гродзенскага аблсельгасхарчу Ігар Сарокін падзякаваў за плённую працу аргарыяў Карэліччыны. У сваёй прамове адзначыў, што ўрадлівасць палёў, добрыя вытворчыя паказчыкі – усё гэта вынік працы работнікаў АПК Карэліччыны.
-Вам сапраўды ёсць чым ганарыцца. І спыняцца на дасягнутым нельга, — падкрэсліў ганаровы госць свята.
Павіншаваў аграрыяў старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош, які адзначыў, што Карэліччына – край з вялікім сельскагаспадарчым патэнцыялам. Менавіта тут жывуць і працуюць прафесіяналы сваёй справы, выяўляючы сялянскую мудрасць, гаспадарскую кемлівасць і невычэрпную працавітасць.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў узнагародзіў Ганаровай граматай Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў: Таццяну Ваўчок, агранома СВК “Жухавічы”, Вольгу Герасімовіч, апаратчыка перагонкі і рэктыфікацыі спірту Мірскага філіяла ААТ “Гродзенскі лікёрагарэлачны завод”, Сяргея Ліпскага, трактарыста ААТ “Карэлічы-Лён”, Івана Мялешку, вадзіцеля аўтамабіля СВК “Свіцязянка-2003”, Зою Непагоду, аператара машыннага даення ДП “Лукі-Агра”, Васілія Рахманьку, жывёлавода СВК “МАЯК-Заполле”.
Падзячным пісьмом Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны: Алег Барыла, токар ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка”, Ніна Бабкова, аператар машыннага даення ДП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская”, Аляксандр Мокат, трактарыст-машыніст ДП “Царука”, Юрый Савошчык, машыніст экскаватара КУПМС “Дзятлаўскае ПМС”, Сінкевіч Наталля, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі КУСП “Чарняхоўскі-Агра”, Таццяна Смірнова, вядучы спецыяліст цэнтра селекцыі і генетыкі па Карэліцкім раёне РУСП па племянной справе “Гродзенскае племпрадпрыемства”, Юрый Трынёў, сырароб Карэліцкага сырцэха «Навагрудскія Дары» філіяла ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”, Сяргей Шыш, галоўны аграном ДП “Малюшычы».
Аграрны сектар – найважнейшая сфера эканамічнага жыцця нашай дзяржавы. Бо менавіта хлебаробы, механізатары, жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, работнікі харчовай і перапрацоўчай прамысловасці сваёй самаадданай працай забяспечваюць харчовую бяспеку дзяржавы, дабрабыт і росквіт кожнай сям’і.
На сцэну падняўся першы намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Яўгеній Бусько. Ён пазнаёміў прысутных з вынікамі работы сельскагаспадарчых арганізацый раёна і выказаў словы віншавання з нагоды прафесійнага свята.
– Сёння аграпрамысловы комплекс з’яўляецца адной з найважнейшых галін эканомікі. Не кожны зможа працаваць у сельскагаспадарчай сферы, а толькі такі чалавек, які адчувае зямлю і гатовы працаваць на ёй без стомы. Са святам, паважаныя аграрыі! Вялікі дзякуй вам за працу! – павіншаваў прысутных Яўгеній Анатольевіч.
На падставе рашэння Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта “Аб правядзенні ў 2024 годзе спаборніцтва сярод калектываў сельскагаспадарчых арганізацый Карэліцкага раёна” і разгледзеўшы прадстаўленыя ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама матэрыялы, Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт рашыў прызнаць пераможцам у спаборніцтве сярод гаспадарак па выніках веснавых палявых работ сельскагаспадарчы СВК ”Жухавічы”.
Сярод механізатараў масавых прафесій пераможцамі ў спаборніцтве на ўсіх відах сельскагаспадарчых работ прызнаны механізатары, вадзіцелі, якія дасягнулі максімальнай сезоннай выпрацоўкі і прадукцыйнасці працы
на ўнясенні мінеральных угнаенняў:
Вадзім Ракач, трактарыст-машыніст ДП “Чарняхоўскі-Агра”;
на ўнясенні арганічных угнаенняў:
Сяргей Жук, трактарыст-машыніст ДП “Царука”;
на падрыхтоўцы глебы:
Юрый Лазарчук , трактарыст-машыніст ДП “Лукі-Агра»;
на культывацыі глебы:
Мікалай Жук, трактарыст-машыніст СВК “Чарняхоўскі-Агра”;
на хімпраполцы:
Раман Усцюжанін, трактарыст-машыніст СВК “Жухавічы”;
Юрый Тананка, трактарыст-машыніст ДП ”Чарняхоўскі-Агра”,
Аляксандр Мурашка, трактарыст-машыніст СВК ”Свіцязянка-2003″;
на сяўбе збожжавых культур:
Аляксей Кавальчук, трактарыст-машыніст ДП ”Лукі-Агра».
на сяўбе цукровых буракоў:
Мікалай Гузавец, трактарыст-машыніст ДП ”Лукі-Агра»;
на касьбе траў:
Аляксандр Гурскі, трактарыст-машыніст ДП “Чарняхоўскі-Агра”,
Анатолій Шаўцоў, трактарыст-машыніст СВК “МАЯК-Заполле”;
Васілій Ерамецька, трактарыст-машыніст СВК ”Жухавічы»;
на варашэнні сена:
Віктар Чубрык, трактарыст-машыніст СВК “Свіцязянка-2003”.
на адвозцы зялёнай масы на аўтамабілі:
Вадзім Максімовіч, вадзіцель СВК “Жухавічы»;
на адвозцы зялёнай масы на трактары:
Сяргей Станкевіч, трактарыст-машыніст ДП “Царука”;
Мікалай Жук, трактарыст-машыніст СВК “Маяк-Заполле”,
Іван Губіч, трактарыст-машыніст СВК “Жухавічы”;
на адвозцы збожжа ад камбайна на аўтамабілі:
Ігар Сайкоўскі, вадзіцель СВК “Жухавічы”;
на церабленні лёну:
Яўгеній Лустач, трактарыст-машыніст ААТ “Карэлічы-Лён”;
на прэсаванні лёну:
Сяргей Чачотка, трактарыст-машыніст ААТ “Карэлічы-Лён”,
Аляксандр Кныш, трактарыст-машыніст ААТ “Карэлічы-Лён”;
на здрабненні зялёнай масы:
Сяргей Зайко, трактарыст-машыніст СВК “Свіцязянка-2003”,
Сяргей Рабко, трактарыст-машыніст СВК “МАЯК-Заполле”,
Мікалай Патук, трактарыст-машыніст ДП “Малюшычы”.
Пераможцам на сушцы збожжа прызнана:
Звяно Аляксандра Сака з СВК ”Жухавічы“, якое на зернесушыльным комплексе КСЗВ-30 прасушыла 11766 тон збожжа.
Пераможцамі сярод экіпажаў камбайнаў на ўборцы ўраджаю сталі:
экіпаж камбайна КЗС-1218 СВК «Жухавічы», у складзе старшага камбайнера Сяргея Зарубайкі;
экіпаж камбайна Лексіён-580 ДП «Лукі-Агра» ў складзе старшага камбайнера Андрэя Штэйна, памочніка камбайнера Аляксандра Гурына;
экіпаж камбайна Лексіён-560 ДП “Чарняхоўскі-Агра” ў складзе старшага камбайнера Васілія Лагуціка, памочніка камбайнера Віктара Дудука.
Пераможцамі сярод аграномаў, заатэхнікаў, ветэрынарных урачоў, інжынераў, эканамістаў, бухгалтараў, энергетыкаў, будаўнікоў з прысваеннем звання “Лепшы спецыяліст раёна” сталі: Мікалай Шугала, галоўны заатэхнік-селекцыянер ДП “Лукі-Агра”, Ганна Гурын, галоўны эканаміст ДП «Малюшычы” , Андрэй Гаўрош, галоўны ветэрынарны ўрач ДП “Чарняхоўскі-Агра”, Эдуард Раковіч, галоўны інжынер-энергетык СВК «Маяк-Заполле”, Дзіна Варэнік, галоўны бухгалтар ДП “Царука”,
Дзмітрый Волк, галоўны аграном СВК «Свіцязянка-2003”, Васілій Казлоўскі, галоўны інжынер СВК «Жухавічы”, Генадзій Бузук, вытворца работ ДП “Лукі-Агра».
Працаваць у сельскай гаспадарцы – значыць аддаваць зямлі цяпло сваіх рук, свой клопат, укладваць душу і талент у сваю справу. Шчырыя словы пазякі, падарункі на галоўнай сцэне атрымалі ветэраны сельскагаспадарчай галіны.
— Ваша праца сапраўды варта павагі. Хочацца пажадаць вам у гэтае свята дабра, міру, дабрабыту, цікавых пачынанняў, каб усе праблемы, якія паўстаюць на вашым жыццёвым і працоўным шляху, былі вырашальныя, — зазначыла сацыяльны партнёр, начальнік аддзела сыравіны ААТ “Слонімскі мясакамбінат” Таццяна Власюк. Яна ўручыла падарункі работнікам сельгаспрадпрыемстваў і выказала асаблівыя словы ўдзячнасці за супрацоўніцтва былому старшыні СВК “Жухавічы” Дзмітрыю Янкоўскаму.
Віншаванні з нагоды прафесійнага свята адрасавала працаўнікам сельгаспрадпрыемстваў старшыня Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Пянькоўская.
— Няхай ваша праца заўсёды акупляецца багатым ураджаем і годнымі вынікамі, а кожны новы дзень дорыць толькі радасць! — пажадала Ірына Леанідаўна.
Прафсаюзны лідар уручыла Ганаровую грамату Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Васілію Ляўковічу, дырэктару ДП “Племзавод Карэлічы”.
Падзяку Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Баляславу Чашэйку, вадзіцелю СВК «Свіцязянка-2003”.
Падзячным пісьмом Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК узнагародзіла Тамару Арцюх, сакратара ДП “Лукі-Агра”.
За актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі 2024 года сертыфікат Гродзенскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ўручыла: Вользе Вінаградавай, загадчыку сталовай ДП “Чарняхоўскі-Агра”, Сяргею Клаўсуцю, трактарысту-машыністу ДП “Царука”, Юрыю Напорку, трактарысту-машыністу ДП “Малюшычы”.
За добрасумленны актыўны ўдзел у дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу – шэсць членаў прафсаюзных пярвічных арганізацый сельгаспрадпрыемстваў атрымалі пуцёўкі на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне ў сістэме санаторыяў “Белпрафсаюзкурорт”.
Падзячныя пісьмы Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК атрымалі дваццаць членаў пярвічных прафсаюзных арганізацый.
На сцэну падняліся маладыя спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў раёна.
Са словамі пажадання да іх звярнулася ветэран працы, былы галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Тарлоўская Антаніна Аляксандраўна. Яна адзначыла, што маладосць – гэта час, калі адкрыты ўсе дарогі і шляхі, пажадала не спыняцца на дасягнутым, заўсёды заставацца вернымі абранай справе.
Памятныя падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК уручыла яго старшыня Ірына Пянькоўская.
Для віншавання і ўзнагароджання на сцэну выйшаў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Яўген Чычкан.
– Прыемна, што з кожным годам поспехі работнікаў сельскай гаспадаркі раёна становяцца лепшымі: расце ўраджайнасць культур і прадуктыўнасць жывёлагадоўлі. Менавіта вы, хлебаробы і механізатары, аграномы і жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты арганізацый, забяспечваеце вытворчую бяспеку для жыхароў нашага раёна і беларусаў у цэлым, уносіце адчувальны ўклад у развіццё ключавога сектара эканомікі нашага раёна, – адзначыў у прывітальным слове Яўген Мікалаевіч.
Ён уручыў Падзяку Карэліцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын» Вользе Лондар, аператару свінагадоўчага комплексу КУСП «Чарняхоўскі-Агра», Марыне Багушэвіч, загадчыцы нафтасклада СВК ”Маяк-Заполле».
Падзяку і сертыфікат Карэліцкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь» атрымалі Лілія Чачотка, начальнік вытворчасці ААТ «Карэлічы-Лён» і Алена Панько, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДП «Лукі-Агра».
Падзяку і сертыфікат Карэліцкага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” атрымала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце СВК “Свіцязянка-2003” Алена Клаўсуць.
У гэты святочны дзень не засталіся без увагі і ўдзельнікі раённага конкурсу “Працоўны семестр». Юныя працаўнікі атрымалі Падзяку Карэліцкага раённага грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і каштоўны падарунак.
Кацярына КУКАНАВА
Фота Іны ЛЕЙКІ і Сяргея СТОЛЯРА
Відэа Сяргея СТОЛЯРА