• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
11.06.2026, 17:46
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Последние новости

21 лютага — Дзень роднай мовы. Як на Карэліччыне дзеці пазнаюць матчыну мову

by Редакция Полымя
21.02.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 2 г.п. Карэлічы Кацярына Варанко

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы – свята, заснаванае Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў 1999 годзе для захавання культурнай і моўнай разнастайнасці. Па дадзеных ААН, у свеце налічваецца каля 7 тысяч моў, з іх больш за 2,5 тысячы знаходзяцца на мяжы знікнення, гэта значыць могуць у бліжэйшы час страціць апошніх носьбітаў. Кожныя два тыдні ў свеце знікае адна мова, а з ёй – і  цэлая культурная і інтэлектуальная спадчына. ЮНЕСКА заклікае ўсе краіны процідзейнічаць такім негатыўным з’явам, бо народ жывы, пакуль людзі ведаюць родную мову.

Метадыст Карэліцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Ганна Кавалевіч расказала пра папулярызацыю роднай мовы ва ўстановах адукацыі Карэліччыны:

– У нашым  раёне працуюць 10 устаноў  агульнай  сярэдняй адукацыі. У сямі з іх  выкладанне вядзецца  на  беларускай мове. Беларускамоўныя класы працуюць у дзвюх рускамоўных школах:  сярэдняй школе № 1 г. п. Карэлічы (1 клас – 8 вучняў, 2 клас – 10 вучняў, 6 клас – 12 вучняў) і   сярэдняй школе г. п. Мір імя Г.І. Сташэўскай (2 клас — 9 вучняў, 4  – 10 вучняў, 6 клас – 6 вучняў, 7 клас – 8 вучняў, 8 клас – 8 вучняў, 9 клас – 9 вучняў). Любоў да роднай мовы прывіваецца і ў дзіцячых садках. Так, з шасці дашкольных  устаноў тры працуюць на  беларускай мове.

Занятак з выхаванцамі старэйшай групы № 4 дзіцячага сада № 1 г.п. Карэлічы «Гучы, мая родная мова!»
Выхаванцы старэйшай групы №5 дзіцячага сада № 1 г.п. Карэлічы
Марыя Лагута, Алеся Чачотка і Уладзіслава Ляўковіч

Штогод ва ўсіх школах раёна ў красавіку і маі праводзяцца бацькоўскія  сходы, на  якіх тлумачыцца  заканадаўства аб магчымасці выбару мовы навучання. Першы ўрок кожнага навучальнага года абавязкова прысвячаецца беларускай тэматыцы і праводзіцца на беларускай мове. Добрай традыцыяй  стала ў верасні святкаванне  Дня беларускай пісьменнасці, а ў лютым – Дня роднай мовы.  Педагогі арганізуюць  і праводзяць конкурсы малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў, тэатралізаваныя пастаноўкі па матывах беларускіх твораў, конкурсы сумесных творчых работ бацькоў і дзяцей, літаратурныя віктарыны, гасцёўні і іншае. А каб прыцягнуць навучэнцаў да культуры нашых продкаў,  ва ўсіх установах адукацыі на працягу года  праводзяцца фальклорныя святы: “Калядкі”, “Гуканне вясны”, “Купалле”, “Масленіца”, “Багач”.

Лічу, што сёння адраджэнне і развіццё нацыянальна-культурных традыцый набывае асаблівую актуальнасць. А вучэбныя прадметы “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” садзейнічаюць фарміраванню нацыянальна свядомай, адукаванай, інтэлектуальна і эстэтычна развітай асобы, выхаванню чалавека з глыбокім гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі.

Настаўнік беларускай мовы сярэдняй школы      № 2 г.п. Карэлічы Кацярына Варанко лічыць, што важная роля ў папулярызацыі беларускай мовы належыць настаўніку, а родную мову ўсе,  без выключэння,  павінны любіць,  ведаць і ганарыцца ёй. 

— Рэчка нараджаецца з ручаёў, дрэва расце з каранёў, а чалавечая годнасць i вартасць пачынаюцца з пашаны да роднага слова, да роднай зямлi, да ведання яе гiсторыi. Без каранёў чалавек — перакацi-поле.  Беларуская мова і літаратура з’яўляюцца не толькi прадметамі вывучэння, але i сродкамі выхавання. На ўроках у вучняў фармiруецца свядомае разуменне самабытнасцi i непаўторнасцi беларускай мовы як  адзiнай i ўнiкальнай з’явы на свеце, сродку, якi на працягу многiх вякоў служыць на карысць нацыi, дапамагае людзям абменьвацца думкамi i духоўнымi каштоўнасцямi, разумець адзiн аднаго. Мова захоўвае веды пра чалавека i сусвет, стварае гiстарычнае этнакультурнае асяроддзе, у якiм адбываецца станаўленне характару чалавека i яго iндывiдуальнасцi. Я асабіста лiчу, што, навучаючы сучасных школьнiкаў, вельмi важна не спазнiцца ў паведамленнi звестак, якiя спатрэбяцца iм у дарослым жыццi i з якiмi трэба ў любым узросце па-грамадзянску i па-чалавечы годна трымацца на зямлi продкаў, даражыць яе гiсторыяй, культурай, мовай. У сэрцы дзiцяцi з юных гадоў павiнна жыць трывога за сваiх родных: мацi, бацьку, бабулю i дзядулю, каб яно не вырасла з каменным сэрцам. Раўнадушны i абыякавы да лёсу сваiх блiзкiх чалавек не можа стаць сапраўдным патрыётам.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзіцячага сада № 1 г.п. Карэлічы Наталія Скок адзначае, што мова – душа народа, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны нацыянальны скарб. Таму сёння гонар і абавязак усіх нас – шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.

– З нагоды святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў нашым садку штогод  ладзяцца выставы твораў і партрэтаў беларускіх пісьменнікаў. Сёлета на занятках “Дзіця і грамадства” праз віртуальнае падарожжа “Мой родны кут, як ты мне мілы!”, літаратурны квэст “Ехаў казачнік Бай” выхаванцы   пазнаёмяцца  з культурай і традыцыямі нашага народа. Разам з кіраўніком фізічнага выхавання цікава праходзяць хвілінкі-весялінкі   “У гульні розныя гуляем, мову родную вывучаем”. Не застаюцца ўбаку і бацькі  выхаванцаў. Яны  з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі анлайн-акцыі “Чытаем беларускае”, марафона “Беларуская казка – дзецям!” і фота-відэатэкі “Беларускія стравы”. 

21 лютага работнікі нашай установы  прымуць удзел у агульнанацыянальнай дыктоўцы, прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Дню беларускага пісьменства.

Кожны чалавек павінен ведаць сваю родную мову і нацыянальныя песні, танцаваць народныя танцы, падтрымліваць народныя традыцыі і звычаі роднага краю, любіць свае мясціны, сваю Радзіму. Таму мы, педагагічныя работнікі ДУА “Дзіцячы сад           № 1 г.п. Карэлічы”, зробім усё магчымае, каб дапамагчы ў гэтым нашым выхаванцам.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара

Лента новостей

Воспитанники лагеря «Орлёнок» побывали в гостях у мастеров Кореличского районного Центра культуры и народного творчества

Воспитанники лагеря «Орлёнок» побывали в гостях у мастеров Кореличского районного Центра культуры и народного творчества

11.06.2026
Поляков ждут огромные штрафы за инвазивные растения на участках из экосписков ЕС

Поляков ждут огромные штрафы за инвазивные растения на участках из экосписков ЕС

11.06.2026
Приглашаем к участию в Международном молодежном конкурсе социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

Приглашаем к участию в Международном молодежном конкурсе социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

11.06.2026
Воспитанники оздоровительного лагеря «Бригантина» побывали в  Кореличской районной газете «Полымя»

Воспитанники оздоровительного лагеря «Бригантина» побывали в  Кореличской районной газете «Полымя»

11.06.2026
Управление по труду, занятости и социальной защите Кореличского райисполкома проводит консультирование граждан предпенсионного возраста

Управление по труду, занятости и социальной защите Кореличского райисполкома проводит консультирование граждан предпенсионного возраста

11.06.2026
Многодетные семьи могут досрочно использовать семейный капитал на обучение в вузе или колледже

Многодетные семьи могут досрочно использовать семейный капитал на обучение в вузе или колледже

11.06.2026
Белорусская партия «Белая Русь» и Народная Демократическая партия Таджикистана договорились о сотрудничестве

Белорусская партия «Белая Русь» и Народная Демократическая партия Таджикистана договорились о сотрудничестве

11.06.2026
Более трети литовцев выступают за смягчение санкций против Беларуси

Более трети литовцев выступают за смягчение санкций против Беларуси

11.06.2026
Беларусбанк внедряет новые стандарты защиты клиентов

Беларусбанк внедряет новые стандарты защиты клиентов

11.06.2026
В канун 3 июля редакция газеты «Полымя» запускает новый фотоконкурс «Люблю Беларусь»

В канун 3 июля редакция газеты «Полымя» запускает новый фотоконкурс «Люблю Беларусь»

11.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».