• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
09.11.2026, 10:43
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Последние новости

О земле забота. Начальник отдела землеустройства Кореличского райисполкома Артем Гремяко рассказывает, что волнует жителей района

by Редакция Полымя
21.02.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться
Таццяна Біран, Арцём Грэмяко і Алеся Шыш

Любое будаўніцтва — няхай гэта будзе жылы дом, буйны завод ці будынак маленькай фірмы — пачынаецца на зямлі. На ёй мы гадуем хлеб і гародніну, якія патрэбныя нам для жыцця, разводзім жывёлу і птушку. З зямлёй звязана ўся праца спецыялістаў, якія 21 лютага адзначаюць сваё прафесійнае свята. Праўда, праца гэтая не прадугледжвае, да прыкладу, распрацоўкі раллі, пасадкі дрэў, уладкавання кар’ераў — яны як раз кантралююць, ці правільна ўсё гэта робяць іншыя. Іх прылада працы — не рыдлёўка і плуг, а заканадаўства, якое рэгулюе зямельныя праваадносіны. 

Штат аддзела землеўпарадкавання Карэліцкага райвыканкама невялікі — тут працуюць усяго тры чалавекі, але задач у іх хапае. Галоўная з іх, як прапісана ў Палажэнні аб аддзеле землеўпарадкавання, — гэта ажыццяўленне дзяржаўна-ўладных паўнамоцтваў у галіне выкарыстання і аховы зямель на тэрыторыі раёна. У сваёй працы землеўпарадчыкі пастаянна ўзаемадзейнічаюць з людзьмі: прадстаўнікамі арганізацый і іншых юрыдычных асоб, а таксама фізічнымі асобамі — уладальнікамі і арандатарамі зямельных участкаў. Работнікі аддзела землеўпарадкавання расказалі аб тым, з якімі пытаннямі часцей за ўсё да іх прыходзяць людзі, і пра тое, што трэба ведаць і памятаць жыхарам раёна.

— Нярэдка людзі просяць узаконіць пабудовы, узведзеныя яшчэ ў савецкія часы, — кажа начальнік аддзела землеўпарадкавання Арцём Грэмяко. — Але калі няма дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць занятку зямельнага ўчастка і будаўніцтва, зрабіць гэта можна пры выканнані пэўных умоў да 1 студзеня 2028 г. Хтосьці просіць выдзеліць кавалак зямлі для будаўніцтва гаража. Але асобна такі ўчастак выдзелены быць не можа — гараж павінен быць пабудаваны альбо на зямлі, выдзеленай для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, альбо ў гаражным кааператыве. А наогул, замест мноства прыкладаў лепш за ўсё звярнуць увагу на два моманты, якія шмат у чым з’яўляюцца асноватворнымі: законнасць/самавольнасць заняцця зямельнага ўчастка і мэтавае/нямэтавае яго выкарыстанне. Менавіта з самавольнага заняцця і нямэтавага выкарыстання ўчастка або яго невыкарыстання вынікае большасць парушэнняў дзеючага заканадаўства.

Актуальным застаецца для аддзела землеўпарадкавання пытанне афармлення ўчасткаў, прызначаных для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. На многіх зямельных участках узведзены домікі, але дакументаў ва ўладальнікаў няма ні на зямлю, ні на нерухомасць. Між тым, у краіне цяпер актыўна вядзецца працэс упарадкавання зямельных праваадносін, таму ўсё трэба прыводзіць у адпаведнасць з заканадаўствам. Ды і хоць бы таму трэба аформіць зямельныя ўчасткі, што пасля змены ўладальнікаў з участкамі і дамамі проста немагчыма будзе праводзіць якія-небудзь здзелкі — продаж, дарэнне і гэтак далей. Афармленне ўчастка — у прынцыпе, працэс нядоўгі і нескладаны, галоўнае — знайсці дакументы, якія пацвярджаюць права на ўчастак.

Перыядычна работнікі аддзела выязджаюць на вуліцы пасёлкаў або ў сельскую мясцовасць, каб пракантраляваць, ці па прызначэнні выкарыстоўваюцца зямельныя ўчасткі. Штодня вядуць работу па падрыхтоўцы рашэнняў аб выдзяленні ўчасткаў грамадзянам і юрыдычным асобам — такія рашэнні прымаюцца практычна штотыдзень на пасяджэннях райвыканкама. Удзельнічаюць у вырашэнні зямельных спрэчак, якія часта ўзнікаюць паміж суседзямі, — як на камісіі райвыканкама, так і ў судзе. Арганізуюць аўкцыёны па продажы ўчасткаў для камерцыйнай дзейнасці і грамадзянам у прыватную  ўласнасць  для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў. Збіраюць і падаюць звесткі аб зямельных участках для размяшчэння іх у дзяржаўнай інфармацыйнай сістэме “Адзіны рэестр маёмасці”, з якімі можна азнаёміцца ў інтэрнэце па спасылцы «https://eri2.nca.by/». Увогуле, працы ў землеўпарадчыкаў сапраўды, «поле неаранае». Але яны заўсёды гатовыя знайсці час, каб адказаць на пытанні жыхароў: зямельнае заканадаўства для неспецыяліста — справа ўсё ж не самая простая.

— Пры будаўніцтве або рэканструкцыі часта здараецца, што, напрыклад, жылы дом  або гаспадарчая пабудова на дзясятак сантыметраў выходзіць за мяжу ўчастка, прызначанага для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома. Здавалася б, гэта дробязі, але па законе гэта ўжо парушэнне, за якое належыць штраф. Таму грамадзянам пры атрыманні дазволу на будаўніцтва або рэканструкцыю варта ўдакладніць месцазнаходжанне межаў прадастаўленага зямельнага ўчастка на мясцовасці, каб такіх парушэнняў не было, і ў выпадку неабходнасці звярнуцца па дапамогу ў гэтым пытанні ў аддзел землеўпарадкавання, — кажа Арцём Грэмяко.

Сяргей СТОЛЯР

Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».