• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
09.11.2026, 04:06
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Последние новости

Митрополит Вениамин наградил школьницу из Кореличского района

by Редакция Полымя
07.03.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Вучаніца 11 класа Цырынскай сярэдняй школы Дар’я Барысік  прыняла ўдзел у рэспубліканскім літаратурным конкурсе  “У гармоніі з сабой і светам”. Яе эсэ на тэму “Місія – служыць чалавеку” ў намінацыі “Міласэрнасць” удастоена Дыплома ІІ ступені. Днямі яна наведала ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання пераможцаў, якая прайшла ў Доме літаратара ў г. Мінску. Арганізатарамі выступілі Беларуская праваслаўная царква і Саюз пісьменнікаў.

– Актыўнасць, добразычлівасць, міласэрнасць, адказнасць – ключ да шчаслівага і асэнсаванага жыцця, – лічыць Дар’я.

 А за спінай – амаль 11 гадоў карпатлівай вучобы, штодзённай працы ў спасціжэнні ведаў. Дзейсная, камунікабельная дзяўчына, з шырокім кругаглядам і вялікім імкненнем да самаадукацыі. Яна ўмее з’яднаць вакол сябе аднакласнікаў, праявіць ініцыятыву, дасягнуць мэты. Ёй цікавы новыя веды, дзякуючы якім яна паспяхова рэалізуе сябе ў творчай, праектнай і даследчай дзейнасці. Прымае актыўны ўдзел у розных творчых конкурсах і мае пэўныя вынікі.  У гэтым навучальным годзе ў раённым этапе абласнога конкурсу сацыяльных відэаролікаў “Неабыякавыя, далучайцеся!”, прысвечанага Сусветнаму дню прафілактыкі суіцыдальных паводзін,   – Дыплом І ступені (Дар’я – галоўная гераіня роліка). У верасні прымала ўдзел у дыстанцыйным конкурсе чытальнікаў, прысвечаным 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. З задавальненнем дзяўчына ўдзельнічае ў конкурсах па духоўна-маральным выхаванні: праваслаўнай епархіяльнай Алімпіядзе і калядным фестывалі “Хрыстаславы”, абласным  этапе  міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці “Красота Божьего мира: времен связующая нить”. У кастрычніку 2024 года за ўдзел у Міжнародным фестывалі сацыяльнай рэкламы “Далонька”  ў абарону жыцця і сям’і,  на які было прадстаўлена  эсэ “Дык які ж ён, капітан нашага сямейнага карабля?”,  работа  папоўніла скарбонку агульных перамог Дар’і чарговай узнагародай.

Вось што расказала адзінаццацікласніца аб сваім удзеле ў рэспубліканскім літаратурным конкурсе  “У гармоніі з сабой і светам”:

– Калі настаўнік рускай мовы і літаратуры Зінаіда Пятроўна Чачот прапанавала прыняць удзел у гэтым конкурсе, я адразу пагадзілася. Выбрала намінацыю “Міласэрнасць”. У народзе кажуць, што чужой бяды не бывае. Але нярэдка даводзіцца чуць, што многія людзі занятыя толькі сабой, сваім асабістым жыццём. Лёс іншых людзей іх не цікавіць. Але ёсць сярод нас і такія, хто ідзе насустрач іншым – каму дрэнна, каму цяжка, хто не можа абысціся без дапамогі іншых. Тады міласэрнасць  становіцца ладам жыцця. Вось пра гэта я расказала ў сваім эсэ “Місія – служыць чалавеку”.

Пра каго буду пісаць,  таксама ні на хвілінку не засумнявалася. Калі я аднойчы была ў гасцях у стрыечнай бабулі Лежань З.І.,  бачыла, з якім трапятаннем, павагай і неабыякавасцю ставіцца да  састарэлага чалавека сацыяльны работнік  Таццяна Іванаўна  Манько. Гэта прафесія для яе стала сапраўдным прызваннем. Усе тыя, каго яна даглядае, яе  любяць і паважаюць. Яна да кожнага знойдзе правільны падыход і дапаможа ў любы момант. Трэба шанаваць такіх людзей, таму што яны становяцца душэўным суразмоўцам і дораць пажылым людзям радасць і надзею.

Тэма праваслаўя была ў маім жыцці заўсёды.  З малых гадоў памятаю, як мая мама разам са старэйшым братам збіраліся ў царкву. Мой брат Жэня, будучы школьнікам, дапамагаў святару служыць у царкве. Калі я падрасла, то пачала хадзіць у нядзельную школу пры царкве. Там разам з сяброўкамі мы спявалі і ад гэтага заўсёды атрымлівалі асалоду.

Сваё жыццё хачу звязаць з медыцынай, але гэта не перашкодзіць мне далей развівацца ў гэтым напрамку літаратурнай творчасці і ўдзельнічаць у  конкурсах, якія праводзяцца для моладзі. Падчас цырымоніі ўзнагароджання ў Доме літаратараў у Мінску сімвалічна і хвалююча было атрымаць узнагароду з рук мітрапаліта Веніяміна.   А яшчэ там мы даведаліся пра тое, што плануецца новы конкурс, таксама звязаны з імем Кірылы Тураўскага. Назва яго яшчэ застаецца інтрыгай. Планую ў ім абавязкова прыняць удзел.

Настаўнік Зінаіда Пятроўна адзначыла, што працаваць з такімі вучнямі, як Дар’я, лёгка і цікава. А ўвогуле,  для кожнага настаўніка выхаваць добрага вучня – гэта вялікая і вельмі адказная праца. Важна да кожнага з іх падабраць свой унікальны «ключык», максімальна раскрыць яго талент. Калі бачыш, як з маленькага неспрактыкаванага дзіцяці вырастае добры чалавек –  цябе перапаўняе радасць і гонар за  яго поспехі.

Кацярына КУКАНАВА

Фота з архіва ўстановы адукацыі

Кампетэнтна

Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА “Цырынская сярэдняя школа” Жанна Мохань расказала:

– Духоўна-маральнае выхаванне вучняў з’яўляецца  адным з асноўных накірункаў выхаваўчай работы.  Найбольш распаўсюджаныя формы – класныя гадзіны, сустрэчы з настаяцелем храма святога Міхаіла агр. Цырын, экскурсіі па праваслаўных святынях, абмеркаванне пытанняў духоўнасці на пасяджэннях інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ”, тыдзень культурных паводзін і тыдзень духоўнасці, удзел у творчых конкурсах і акцыях. 

На працягу некалькі гадоў ва ўстанове адукацыі дзейнічаюць аб’яднанне па інтарэсах “Духоўнасць”, факультатыўныя заняткі ў пачатковых класах “Асновы праваслаўнай культуры”, у сярэднім звяне “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму”. Вучні школы кожны год прымаюць удзел у раённым  калядным фестывалі “Хрыстаславы”. 

У адпаведнасці з Праграмай супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі і Беларускай праваслаўнай царквой у мінулым навучальным годзе  рэалізаваны праект “Душа імкнецца да дабрыні”, які  быў дастойна прадстаўлены на рэспубліканскім конкурсе сацыяльных маладзёжных праектаў “Моладзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці”. У гэтым навучальным годзе па ініцыятыве вучня ХІ класа, члена маладзёжнага парламента пры Карэліцкім раённым Савеце дэпутатаў Мікіты Качкарыка  рэалізуецца праект “Міласэрнасць – лекі для душы”. Дадзены праект паспяхова прадстаўлены на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Лідар года”. 

На працягу некалькіх гадоў запар забяспечваецца рэзультатыўны ўдзел у творчых конкурсах, якія арганізуюцца Беларускай праваслаўнай царквою. 

Для папулярызацыі цімураўскага і валанцёрскага руху, развіцця павагі, міласэрнасці і спачування да ветэранаў працы, пажылых і адзінокіх людзей у гэтым навучальным годзе забяспечаны ўдзел у акцыях “Залаты ўзрост”, “Павага. Клопат. Адказнасць”, “Ад усёй душы”, “Мандарынкі дабра”, “Зімняя пара добрых спраў” .

 Работа  духоўна-маральнага напрамку доўгая і карпатлівая. Педагогі школы добра разумеюць, што без павагі да роднай зямлі, да яе гісторыі і культуры, без  любові да чалавека немагчыма выхаваць дастойнага грамадзяніна, патрыёта і чалавека з добрым і спагадлівым сэрцам. 

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».