Да агульных земляў —па-гаспадарску

З прыходам вясны работы па добраўпарадкаванні на тэрыторыі Жухавіцкага сельсавета актывізаваліся. Пачалі праводзіць мерапрыемствы па ўборцы воінскіх пахаванняў. Наведзены парадак і праведзена высечка драўняна-хмызняковай расліннасці каля помнікаў і брацкіх магіл у в. Пясочная, Радунь, Церабостынь, Трашчычы. У в. Кожава і Уша ліквідавалі дзве несанкцыянаваныя звалкі. Сіламі СВК “Жухавічы” ўстаноўлена агароджа каля помніка ў в. Церабостынь, Малыя Жухавічы.
З удзелам старасты в. Трашчычы Аляксандра Васільевіча Дзёмухі і жыхароў населенага пункта праведзена ачыстка прыдарожнай паласы ў в. Уша па вул. Мяця і ў в. Трашчычы па вул. Цэнтральная ад драўняна-хмызняковай расліннасці.
Работнікі сельсавета сумесна з работнікамі і навучэнцамі ДУА «Жухавіцкая сярэдняя школа» навялі парадак у парку у аграгарадку Вялікія Жухавічы.
Працягваецца праца з пустуючымі дамамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета. Знесена тры нежылых дома ў агр. Вялікія Жухавічы, в. Малыя Жухавічы і Бурдзевічы.
Урокі памяці

У Жухавіцкай сярэдняй школе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны 82-й гадавіне трагедыі ў в. Хатынь.
“Вечарынка” на Новых вяршынях

Народны ансамбль песні “Вечарынка” Жухавіцкага Дома культуры стаў Лаўрэатам 1 ступені на міжнародным фестывалі мастацтваў “Новыя вяршыні” ў намінацыі “Народныя вакальныя ансамблі ад 19 і больш гадоў”.
Сяргей СТОЛЯР






