• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
08.11.2026, 18:01
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Последние новости

Как в Кореличском районе выращивают и перерабатывают рапс

by Редакция Полымя
30.03.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

 З 17 сакавіка ў Беларусі праходзіць месячнік папулярызацыі рапсавага алею, які прызнаны многімі экспертамі прадуктам здаровага харчавання. Каштоўны па пажыўнасці і ўніверсальнасці прымянення, ён з’яўляецца вельмі папулярным у Еўропе, Азіі, ЗША, аднак у Беларусі па-ранейшаму каля 80% рынку спажывання раслінных алеяў займае імпартны сланечнікавы алей. 

Ураджай — пад прэс!

Беларусь уваходзіць у топ-10 сусветных экспарцёраў рапсавага алею. Штогод нашы палі буяюць прыгожымі жоўтымі кветкамі рапсу. Карэліцкія гаспадаркі зразумелі, што выгадна не толькі прадаваць насенне гэтай культуры, але і перапрацоўваць яе. У працэсе выціскання атрымліваюць алей, які адпраўляецца на продаж, і рапсавы шрот, які ідзе на корм жывёле. З адной тоны алеенасення рапсу атрымліваюць прыкладна 6-7 цэнтнераў рапсавага шроту з утрыманнем больш за 40 працэнтаў пратэіну, якім можна збалансаваць па бялку 5-6 тон камбікорму. 

Мы наведаліся ў СВК “Свіцязянка-2003”, дзе ўжо каторы год працуе цэх па перапрацоўцы рапсу. У памяшканне, дзе размешчаны цэх, адна за адной заязджаюць грузавыя машыны, нагружаныя чорным золатам. Прыемна пахне шротам.

Аграном-хімік СВК «Свіцязянка-2003» Юрый Худніцкі і галоўны аграном Дзмітрый Волк

— У 2024 годзе ў засекі заклалі 3256 тон рапсу, — расказвае галоўны аграном СВК “Свіцязянка-2003” Дзмітрый Волк. — Ураджайнасць гэтай культуры склала 54,3 ц/га ў бункернай вазе. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў у Гродзенскай вобласці. Стаўка на рапс аказалася правільнай: з-за высокай ураджайнасці атрымалася загрузіць перапрацоўчы цэх і атрымліваць рапсавы алей цэлы рабочы год.

Распарадзіліся ўраджаем алеенасення па-гаспадарску: 300 тон прадалі, астатнія пакінулі на перапрацоўку. Дарэчы, цэх па перапрацоўцы рапсу працуе ў Райцы з 2021 года. Па словах кіраўніка гаспадаркі Аляксандра Мяцеліцы, гэта дае нядрэнны вынік: СВК мае свой якасны шрот, які ідзе на корм жывёле (што дазваляе знізіць сабекошт прадукцыі жывёлагадоўлі і служыць павелічэнню прыбытку і рэнтабельнасці), і на продаж, створана тры новыя працоўныя месцы. Ёсць рэалізацыя алею. 

На прэсе па адцісканні алеенасення ўжо чатыры гады шчыруе прасаўшчык Ігар Трафімчык.

Прасаўшчык рапсавага цэха Ігар Трафімчык

— Агрэгат працуе амаль бесперапынна круглы год, — расказвае мужчына. — Штодня перапрацоўваем да 9 тон насення рапсу, з якіх атрымліваецца 3 тоны алею і значная колькасць шроту, які амаль адразу ж напраўляецца на корм буйной рагатай жывёлы. Растуць прывагі, павялічваюцца надоі — робім карысную справу.

Сапраўды, карысную. Таму і ў іншых гаспадарках раёна таксама пачалі перапрацоўваць рапс. Устаноўкі працуюць у СВК “Маяк-Заполле” і “Жухавічы”.

Ёсць і попыт…

Заязджаем у магазін СВК “Свіцязянка-2003” “Вёсачка”. Здаецца, ён быў адкрыты зусім нядаўна, але карыстаецца попытам і папулярнасцю ў жыхароў Райцы. Цікаўлюся ў прадаўца наяўнасцю рапсавага алею і чую станоўчы адказ.

— Скажу вам болей, што на рапсавы алей ёсць пакупнікі, — расказвае прадавец Анастасія Прэсняк. — Людзі рассмакавалі яго, і ён не затрымліваецца на нашых паліцах надоўга.

Прадавец магазіна «Вёсачка» Анастасія Прэсняк

Тое ж кажуць і ў магазіне “Родны Кут” Карэліцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства: рапсавы алей заўжды ў наяўнасці і карыстаецца попытам пакупнікоў.

Промапраект “Калегі па Амезе”, які стартаваў у Беларусі, накіраваны на тое, каб рапсавы алей быў больш папулярны на ўнутраным рынку.

— Гандлёвыя аб’екты ў рамках промапраекта ўзялі на сябе абавязацельствы па павелічэнні прадстаўленасці беларускага рапсавага алею на паліцах, — распавяла намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ніна Емяльянава ў інтэрв’ю газеце “Рэспубліка”. — У гандлёвых кропках паліца раслінных алеяў да нядаўняга часу была размеркавана наступным чынам: 60-70 працэнтаў яе плошчаў было адведзена сланечнікаваму, 15-20 — аліўкаваму і іншым алеям (кунжутнаму, ільняному, кукурузнаму) і толькі 10-15% — рапсаваму алею айчыннай вытворчасці. Заўважу, што наша ведамства працуе над павелічэннем долі продажаў не толькі рапсавага алею, але і іншых груп беларускіх тавараў. Немалаважны фактар — даступны кошт прадукту.

Адзначым, яшчэ ў 2021 годзе канцэрнам «Белдзяржхарчпрам» прыняты меры для павелічэння попыту пакупнікоў на рапсавы алей. У 2022-м сумесна з падведамаснымі прадпрыемствамі алейна-тлушчавай галіны распрацаваны візуальны дызайн-макет з інфармацыяй аб карысці рапсавага алею, які размяшчаецца на больш чым 250 білбордах ва ўсіх абласцях краіны. 

— Спажывецкія паводзіны за апошнія некалькі гадоў сталі больш усвядомленымі, пры чым закранаюць не толькі алейнатлушчавую галіну, але і, напрыклад, кандытарскую. Вытворцы заўважаюць, што беларусы сталі ўсё часцей аддаваць перавагу таварам з меншым утрыманнем цукру і солі, пачалі лічыць бялкі ў складзе прадукту і вяртаць назад на стэлаж упакоўкі, на якіх ёсць згадка пра змест кансервантаў, — звярнуў увагу намеснік старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Аляксандр Якаўчыц у інтэрв’ю газеце “Рэспубліка”. — На смак рафінаваны алей рапсу складана адрозніць ад сланечнікавага, але ў той жа час карысць каласальная. 

… і карысць

— Рапсавы алей лічыцца прадуктам здаровага харчавання, — адзначае загадчык Карэліцкай раённай паліклінікі Вольга Орсіч. — Ён багаты поліненасычанымі тлустымі кіслотамі, вітамінамі А, В і Е і мінеральнымі рэчывамі, важнымі для развіцця здаровага арганізма, а фітастэрыны перашкаджаюць старэнню. 

Асаблівасцю рапсавага алею з’яўляецца ўтрыманне ў ім Амега-3 і Амега-6 поліненасычаных тлустых кіслот, здольных паменшыць утрыманне халестэрыну ў крыві і абараніць сэрца ад інфаркту і інсульту. Дарэчы, у сланечнікавым алеі гэтых кіслот няма. Таму спажыванне ўсяго 20 г рапсавага алею ў суткі падтрымае здароўе і забяспечыць паступленне неабходных рэчываў, асабліва людзям сталага ўзросту. А яшчэ рапсавы алей — рэкардсмен па змесце алеінавай кіслаты, таму падыходзіць для лячэбнага і дыетычнага харчавання.

Па словах спецыяліста, рапсавы алей рэкамендуецца нават цяжарным жанчынам і маладым мамам у перыяд груднога кармлення, так як станоўча ўплывае на імунную сістэму маці і дзіцяці. Не пашкодзіць яно і дзецям ранняга ўзросту: 6 г алею ў дзень забяспечыць дзіцячы арганізм неабходнымі мікраэлементамі і вітамінамі.

Ужо амаль шэсць гадоў ужывае рапсавы алей пенсіянерка з Карэліч Ганна Генак. Жанчына расказвае, што гэты прадукт цалкам замяніў ёй іншыя раслінныя алеі:

— Па-першае, гэта карысна для здароўя. Па-другое, гэта айчынны прадукт. Я ведаю, з чаго вырабляецца алей, дзе перапрацоўваецца рапс. 

Параўноўваючы даступнасць прадукта шэсць гадоў таму і сёння, Ганна Вітальеўна рэзюмуе, што цяпер купіць рапсавы алей значна прасцей, ён ёсць у многіх крамах, а яго кошт роўны з алеем сланечнікавым.

Ганна Генак

— Я заўсёды раю паспрабаваць рапсавы алей, — кажа Ганна Генак. — У нашай сям’і ён цалкам замяніў сланечнікавы, я і смажу на ім, і дадаю ў салаты. Я наведваю ЦСАН Карэліцкага раёна, і мы там часта абмяркоўваем свае кулінарныя рэцэпты, прыносім пакаштаваць прыгатаванае. Я заўжды акцэнтую ўвагу, што страва прыгатавана з ужываннем рапсавага алею.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».