• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
08.11.2026, 18:13
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Последние новости

Традиция, которая объединяет людей. На Кореличчине состоялся районный субботник

by Редакция Полымя
30.03.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Раённы суботнік 29 сакавіка прайшоў у Карэліцкім  раёне. Выйсці талакой падчас абуджэння прыроды,  навесці парадак там, дзе жывеш і працуеш – значыць унесці свой маленькі ўклад у тое, каб малая радзіма станавілася прыгажэйшай.  Асабліва актуальна гэта гучыць у Год добраўпарадкавання.
Жыхары ўсіх куткоў раёна ў гэты дзень прыводзяць у парадак  двары і вуліцы, добраўпарадкоўваюць тэрыторыі агульнага карыстання, мемарыялы, месцы баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай. Кіпіць праца на Карэліччыне. На раённы суботнік выйшлі прадстаўнікі мясцовых органаў улады, дэпутацкага корпуса, моладзевых арганізацый, працоўныя калектывы. Па традыцыі не застаецца ў баку кіраўніцтва райвыканкама.
Працоўны дэсант на чале  са старшынёй райвыканкама   Андрэем Гардзеем  высадзіўся ў парку каля стадыёна  “Юнацтва” г.п. Карэлічы.  Падчас суботніка ў парку пабелены дрэвы і вывезены рэшткі ад спілаваных дрэў,  а таксама акультураны берагі рэчкі. 

– Суботнік аб’ядноўвае людзей, якія працуюць на карысць малой радзімы, робяць яе чысцей і прыгажэй. Сёння мы ўсе разам  працуем на тэрыторыі парка райцэнтра.  Спадзяюся, што гэта зона адпачынку стане сапраўдным месцам прыцягнення для жыхароў райцэнтра і яго гасцей, – аздначыў Андрэй Валер’евіч.

– Сёння разам з усімі неабыякавымі карэліччанамі прымаю ўдзел у раённым  суботніку. Прыемна  бачыць тут бадзёрых, з усмешкамі на тварах людзей. Убіраем  рэшткі ад зрэзаных  хмызнякоў і старых дрэў, выграбаем смецце, акультурваем паркавую зону. Усе разам актыўна працуем.  А добрае вясновае надвор’е яшчэ больш падбадзёрвае, – сказаў старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош. 

Кіпіць работа ва ўсіх кутках райцэнтра.  Зазірнулі    ў сквер,  які размешчаны каля Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.   Адказнасць па   добраўпарадкаванні гэтай тэрыторыі ўзялі на сябе работнікі Карэліцкага вузла сувязі, Белдзяржстраху і работнікі культуры.

– Калектыўная справа яднае. Сённяшні працоўны дзень гэта яшчэ раз пацвярджае. Літаральна за пару гадзін відаць вынік працы. Вось што значыць працаваць вялікай кампаніяй. Глядзіце, як змянілася зона сквера: стала чысцей, прыгажэй, акуратней, – адзначылі  работнікі паштовай сувязі.
– Суботнік для нас  – гэта яшчэ адна магчымасць унесці свой пасільны ўклад у добраўпарадкаванне раёна,  –  адзначыла  загадчык сектара культуры Карэліцкага райвыканкама Наталля Шпакоўская. – Праца разам, плячом да пляча, безумоўна, збліжае! А за добрую справу прырода нас дзякуе выдатным надвор’ем.
Падчас маштабнай  працоўнай кампаніі  калектывы  работнікаў Карэліцкага райЦГЭ,  цэнтра для забеспячэння дзейнасці  бюджэтных і іншых  арганізацый Карэліцкага раёна, фінаддзел райвыканкама  навялі чысціню каля мемарыяльнага комплексу “Зорка” і прылеглай да яго тэрыторыі.

—    Нашы працоўныя калектывы з задавальненнем выйшлі на суботнік, каб навесці парадак каля такога знакавага для ўсіх карэліччан  месца, — адзначыла агент  па забеспячэнні райвыканкама Вольга Ляўковіч. —  Сумеснай працай на такіх аб’ектах мы дэманструем сваё неабыякавае стаўленне да малой радзімы, да сваіх продкаў. Гэта шмат што значыць. Мы заўсёды будзем клапаціцца пра такія месцы. Але мала навесці парадак — яго трэба падтрымліваць. Бо чысціня стварае людзям добры настрой, фарміруе беражлівыя адносіны да роднай прыроды.

Каля Карэліцкай ЦРБ  працуюць медработнікі.  Яны старанна выграбаюць газоны, чысцяць ад смецця тэрыторыю,  прылеглую да медустановы.
Намеснік галоўнага ўрача Карэліцкай ЦРБ Вольга Орсіч адзначае:
– Суботнік – значная падзея,  якая ўсіх  аб’ядноўвае працай і жаданнем тварыць добрыя справы.  Мы з радасцю далучыліся да агульнай справы. Настрой ва ўсіх   выдатны, бо  сумесная праца на свежым паветры – гэта яшчэ і зносіны, адчуванне датычнасці да агульнай справы. Справе, у якой не можа быць  абыякавых. 
  Падчас раённага суботніка  работнікі ўпраўлення  сельскай гаспадаркі райвыканкама, насеннай інспекцыі,  райкам прафсаюза АПК дружна і бадзёра папрацавалі  ўздоўж берагоў рэчкі Рутка,  непадалёк ад   цэнтральнай  дарогі Парачаны-Нясвіж.  

–    Мы не маглі застацца ў баку ад такой важнай справы. Асабіста я лічу, што кожны чалавек павінен любіць сваю малую радзіму. І зрабіўшы трохі, разам мы зробім шмат. Сапраўдны патрыёт той, хто даказвае любоў да сваёй Радзімы канкрэтнымі справамі. Разам мы зробім наш гарпасёлак  яшчэ больш прыгожым,  а жыццё камфортным. Прыемна будзе  бачыць вынік нашай агульнай  справы, — адзначыла прафсаюзнай лідар  Ірына Пянькоўская.

Сонечнае надвор’е, цудоўны настрой, выдатная кампанія і неабходны інвентар — усё, што трэба для навядзення парадку на зямлі. Да добраўпарадкавання населеных пунктаў і замацаваных аб’ектаў, паркаў і сквераў, прыдарожных палос энергічна падключыліся працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама простыя жыхары. Немалы  аб’ём работ быў праведзены і ў малых населеных пунктах раёна, дзе тон працы задавалі кіраўнікі сельвыканкамаў і сельскагаспадарчых  прадпрыемстваў.  Так,  напрыклад, жыхары Красненскага сельсавета  папрацавалі на некалькіх аб’ектах:  адрамантавалі дарогу,  высеклі і прыбралі непатрэбнае кустоўе пры пад’ездзе да могілак у в. Тударава, прыбралі смецце каля цэнтральнай дарогі ў в. Горная Рута.

Працоўны суботнік у Карэліцкім  раёне з’яўляецца паказчыкам таго, што нашы жыхары зацікаўлены ў паляпшэнні якасці жыцця і адпачынку, а таксама павышэнні камфорту на карысць саміх сябе.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».