• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
07.11.2026, 22:23
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Последние новости

Бывший малолетний узник фашизма Георгий Бразовский: «По дороге в Германию умерла от голода и жажды моя младшая сестра»

by Редакция Полымя
11.04.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться
Вызваленых застаўшыхся ў жывых вязняў канцлагера Асвенцым выводзяць з лагера

Сёлета  9 Мая мы адзначым знакавую гістарычную дату – 80-ую гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. З кожным годам становіцца ўсё менш відавочцаў трагічных падзей. А гэта ж наша памяць, наша гісторыя, і важна захаваць гістарычную спадчыну для нашчадкаў. Феномен Вялікай Айчыннай вайны дагэтуль недастаткова вывучаны. Больш за тое,  яе вынікі  спрабуюць перагледзець, робяцца гучныя, часам абразлівыя  заявы.  У гісторыі гэтай найвялікшай падзеі застаецца шмат “белых плям”, і звязаны яны, перш за ўсё, з  лёсамі тых салдат, партызан, падпольшчыкаў і  звычайных людзей, якія  былі вывезены на прымусовыя работы ў Германію. Некаторыя  зніклі без вестак, пахаваныя ў брацкіх магілах, а дакументы засакрэчаныя,  камусьці пашчасціла вярнуцца дадому,  пачаць сваё жыццё з чыстага ліста.

Менавіта гэты перыяд у гісторыі краіны знайшоў адлюстраванне ў лёсе аднаго з  нашых землякоў, жыхара в. Вялікая Вобрына  Ярэміцкага сельсавета Георгія Сяргеевіча Бразоўскага. Усё жыццё ён пражыў на ярэміцкай зямлі, але ў графе пра месца нараджэння ўказаны нямецкі горад Бадбрукеналь. Там, у лагеры для остарбайтараў,  у 1945 годзе, за 12 дзён да вызвалення,  ён з’явіўся на свет.

— У сям’і аб нямецкім палоне расказвалі мала і неахвотна, — пачынае свой аповед Георгій Сяргеевіч, — і сёння я перакананы, што гэта быў адзін з самых цяжкіх успамінаў.  Я хоць і не адчуў на сабе ўсяго цяжару зняволення, бо толькі нарадзіўся, але добра ведаю гэтую  трагічную старонку жыцця сям’і. 

Мой бацька Сяргей Уладзіміравіч і маці Вера Іванаўна  жылі ў Ярэмічах. У сям’і на той час было трое дзяцей, мае старэйшыя сёстры  Ніна, Марыя і Галіна.  Калі тэрыторыя в. Ярэмічы знаходзілася пад акупацыяй,   родны брат бацькі,  мой дзядзька, па заданні партызан прыслужваў  паліцаям.  Аднойчы,  падчас выканання чарговага задання,  паліцаі злавілі  яго сувязную, а сам ён паспеў схавацца. Пасля гэтага фашысты прымусова  адправілі ўсю нашу сям’ю ў Баранавічы. Адтуль у вагонах павезлі ў Германію.  У вагоне не было ні  прадуктаў, ні вады. Дзеці плакалі і прасілі есці і піць.  Праз некалькі дзён такіх пакут памерла двухгадовая Галачка. Фашысты загадвалі пазбаўляцца ад трупаў на хаду. Але мая маці  не змагла выкінуць дачку і пакінула яе падчас аднаго з прыпынкаў на пероне. Матчына сэрца разрывалася ад страты дзіцяці і ад таго, што не змагла пахаваць дачку па-чалавечы.

Калі палонных прывезлі ў Германію і размеркавалі па лагерах, прымусілі прышыць да вопраткі остарбайтараўскія нашыўкі. Потым  пачаліся катаржныя работы. Рабіць трэба было шмат, а кармілі зусім дрэнна. Людзі не жылі, а проста выжывалі, хто быў мацнейшы.  У лагеры, акрамя беларусаў,   былі  рускія, французы і палякі.

Праз некаторы час мясцовы фермер забраў  сям’ю, і   бацькі працавалі скотнікамі. Магчыма,  гэта і выратавала ўсіх ад смерці на чужыне. 

 Мама была добрай швачкай, а бацька — шаўцом. Таму да іх  сталі ставіцца лепш.

Я нарадзіўся 4 красавіка 45-га, а 16-га нас вызвалілі.  Сястра Марыя расказвала, што ўсіх добра накармілі і агледзелі дактары. Вярнуліся  ў Ярэмічы ў лістападзе 1945 года.  Тут усё было спалена і разрабавана.  Не засталося ні дома, ні гаспадаркі. Бацька пайшоў на працу ў калгас, пачаў будаваць  дом. Сям’я да 1952 года жыла ў зямлянцы.

Ішоў час,  жыццё аднаўлялася нанова. Пасля заканчэння школы Георгій Сяргеевіч пайшоў вучыцца. Спачатку скончыў Пляшчанскую школу будаўнікоў, потым атрымаў  юрыдычную адукацыю  ў Маскве. Вярнуўся на малую радзіму, бліжэй да сваіх. Тут і ажаніўся на прыгажуні Валянціне, якая нарадзіла яму дачку і сына, а яны падарылі дзядулі з бабуляй чацвёра ўнукаў. Сястра Марыя ўсё жыццё жыла ў Карэлічах, і толькі Ніна ў Вільні.

У 1967 годзе працаваў  у архітэктурнай групе  Карэліцкага райвыканкама.  З 1978 па 2005 год быў старшынёй Ярэміцкага сельскага Савета.

Старшыня сельсавета — пасада асаблівая. Чалавек, які выбірае для сябе такую працу, як ніхто іншы ведае, што ў ім мясцовыя жыхары хочуць бачыць не толькі прадстаўніка органаў улады, але і сябра, паплечніка, таго, хто выслухае і заўсёды дапаможа.

Сам Георгій Сяргеевіч з нейкім замілаваннем у голасе пра сваю працу ў  сельсавеце гаворыць:

— Сельскі Савет — гэта своеасаблівая маленькая дзяржава, якая займаецца праблемамі насельніцтва, не маючы часам вялікіх фінансавых магчымасцяў. Любое пытанне ад жыхароў для мяне як старшыні заўсёды было важнае. І праз гады магу з упэўненасцю сказаць, што там, дзе ёсць разуменне і цесны кантакт улады з насельніцтвам, праблему заўсёды вырашыць лягчэй.  Я зўвесь час добра разумеў, што  і ад мяне, як ад старшыні мясцовай выканаўчай улады і старшыні мясцовага Савета дэпутатаў, залежала многае. Таму стараўся працаваць на поўную моц і адказна, не лічачыся з асабістым часам, каб землякам жылося камфортней.

Я вельмі люблю сваю маленькую радзіму. Тут усё блізкае і роднае. І  сёння кожнае нават нязначнае змяненне ў абліччы населеных пунктаў сельсавета прыносіць радасць і пачуццё задавальнення.

4 красавіка работнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна на чале з дырэктарам Інэсай Сямібратавай  павіншавалі  Георгія Сяргеевіча  з днём нараджэння.   Госці ўручылі 80-гадоваму юбіляру кветкі і падарунак, выказалі словы падзякі і пажаданні дабра і міру, моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою і выказалі пажаданне ўбачыць яго бадзёрым і вясёлым на святкаванні 80-годдзя Дня Перамогі.

 У сваю чаргу Георгій Сяргеевіч ад душы падзякаваў гасцям. Ён адзначыў, што такое віншаванне для яго – сапраўдны сюрпрыз, яму прыемна аказаная ўвага і павага.

Думаю, што кожны з нас,  сучаснікаў, перакананы,  што няма нічога страшней за тое, што людзі рабілі з людзьмі. Лёсы вязняў фашысцкіх канцлагераў вельмі павучальныя для нас і сёння. Яны вучаць  мэтанакіраванасці, настойлівасці, працавітасці. Гэта пакаленне захапляе сваёй стойкасцю. А  старонкі гісторыі падахвочваюць рабіць усё магчымае, каб людзі ніколі больш не адчулі ўсіх жахаў фашызму.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара і з адкрытых інтэрнэт-крыніц

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».