• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
07.11.2026, 21:29
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Последние новости

Молодой ветврач Мария Зайко нашла свое счастье на кореличской земле

by Редакция Полымя
13.04.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Сістэма размеркавання маладых спецыялістаў на першае працоўнае месца — выдатны спосаб атрымаць каштоўны вопыт чалавеку, які толькі скончыў вучэбную ўстанову. Для некаторых першае працоўнае месца — часовы прыпынак на жыццёвым шляху, а хтосьці застаецца на ім і пасля заканчэння тэрміну адпрацоўкі, знаходзіць сябе і свой лёс. Мы пагутарылі з ветэрынарным урачом СВК “Свіцязянка-2003” Марыяй Зайко, для якой аграгарадок Райца стаў лёсавызначальнай кропкай на карце Беларусі.

Убачыць Варвару — і закахацца

Дзяўчына расказвае, што ўпершыню наведала аграгарадок Райца разам з татам. Яны разам любяць вандраваць па Беларусі на матацыклах. Чарговае падарожжа прывяло іх у аграгарадок, што размясціўся недалёка ад Свіцязі і зачараваў іх сваёй прыгажосцю. На старонцы Марыі ў адной з сацыяльных сетак і дагэтуль захоўваецца зроблены падчас той вандроўкі панарамны здымак Райцы і яе чароўнай пярліны — царквы святой Варвары. У той час Марыя і падумаць не магла, што праз некалькі гадоў яна зноў прыедзе сюды ў якасці маладога спецыяліста і знойдзе тут сямейнае шчасце.

— Я вучылася ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, — расказвае дзяўчына. — Там ёсць такое правіла, што будучага выпускніка адпраўляюць у сельгаспрадпрыемства, куды ён будзе размеркаваны, на практыку. Так я зноў трапіла ў Райцу, дзе мяне сустрэлі вельмі цёпла і абавязкова прасілі вярнуцца на работу. І вось у жніўні 2023 года я вярнулася сюды ў трэці раз і засталася ў аграгарадку.

На карысць чатырохногіх пацыентаў

Цікаўлюся ў Марыі, чаму яна вырашыла прысвяціць сваё жыццё працы з жывёлай. 

— Калі я была маленькай, у мяне часта былі праблемы з хатнімі жывёламі, яны хварэлі і даводзілася заводзіць кагосьці новага, — расказвае субяседніца. — З’явілася цікавасць, захацелася разабрацца, чаму ўзнікае тое ці іншае захворванне, як з ім змагацца. Я вельмі люблю жывёл і вырашыла, што буду дапамагаць ім.

Дзяўчына расказвае, што з чатырохногімі пацыентамі ёй працаваць зусім не складана. Яны паслухмяныя і нібы адчуваюць, што чалавек хоча дапамагчы ім перамагчы хваробу. Успамінаючы першыя працоўныя дні, Марыя расказвае, што калектыў сустрэў вельмі прыязна:

— Пазнаёмілася з калектывам СВК яшчэ падчас практыкі. Калі ўжо ад’язджала дамоў, літаральна ўсе запрашалі вярнуцца і працаваць тут. 

Маладому спецыялісту далі пакой у двухпакаёвай кватэры, накіравалі на працу на МТФ “Літараўшчына”, дзе, як кажа сама Марыя, яна спазнавала тонкасці працы з робатамі, далі службовы аўтамабіль, каб дабірацца да працоўнага месца. Дзяўчыне давялося папрацаваць таксама і на МТФ “Міратычы”. Цяпер яна часова выконвае абавязкі галоўнага ветэрынарнага ўрача СВК “Свіцязянка-2003” і працуе на МТФ “Райца-1”.

А што гэта за дзяўчынка?

У кастрычніку 2024 года Марыя стварыла сям’ю з механізатарам СВК “Свіцязянка-2003” Сяргеем Зайко. Пакуль маладая пара жыве ў арэнднай кватэры, дзе дзяўчыне спачатку выдзелілі пакой. Неўзабаве справяць наваселле ў новым 12-кватэрным доме ў Райцы. 

Першы прыезд Марыі ў Райцу быў эфектным: яе валасы былі пафарбаваны ў чырвоны колер, і прыехала яна на чырвоным матацыкле. Зразумела, што такая яркая дзяўчына не засталася без увагі вяскоўцаў. У той дзень яна ўпершыню ўбачыла свайго будучага мужа:

— Мы размінуліся ў канторы. Напэўна, тады ён і звярнуў на мяне ўвагу. Ужо калі прыехала на адпрацоўку і штодзень выязджала на працу, ён выходзіў на вуліцу і праводзіў мяне позіркам. Мне расказвалі, што ён шукаў мой нумар тэлефона. Затым я пачала хадзіць на трэніроўкі па валейболе, мяне ўключылі ў сумесную бяседу ў Вайбер, так ён і даведаўся мой нумар, патэлефанаваў, прыйшоў у госці. 

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Ірына Пянькоўская, старшыня Карэліцкага райкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК:

— Стварэнне маладым спецыялістам умоў для паспяховай адаптацыі і сацыяльнай абароненасці з’ўляецца першаснай задачай наймальнікаў. З першых дзён працы маладых спецыялістаў прадстаўнікі прафсаюза ў працоўных калектывах імкнуцца пагаварыць з кожным з іх, даведацца, ці патрэбна дапамога, і расказаць, якія дадатковыя гарантыі і льготы прадастаўляе маладым спецыялістам калектыўны дагавор. Прафсаюз пастаянна аказвае такім работнікам кансультатыўную дапамогу, праводзіць сістэматычную працу па абароне сацыяльна-эканамічных інтарэсаў і законных правоў моладзі, якая працуе ў АПК. На шляху да прафесійнага і кар’ернага росту маладым спецыялістам трэба пераадолець яшчэ нямала цяжкасцяў. Прафсаюз гатовы падставіць ім плячо і дапамагчы ў вырашэнні праблем, якія ўзнікаюць. Таму цяпер, бываючы ў сельскагаспадарчых арганізацыях, я сустракаюся з маладымі спецыялістамі, даведваюся, якія ў іх з’яўляюцца пытанні, праблемы, як яны вырашаюцца на месцах. Спадзяюся, што сумесная праца наймальнікаў і прафсаюза па стварэнні належных умоў для іх прафесійнай дзейнасці дазволіць замацаваць маладых работнікаў у арганізацыях галіны.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».