16 красавіка каля будынка Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці была арганізавана штогадовая выстава-продаж велікодных сувеніраў. Яе арганізатары — супрацоўнікі аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў.




Вочы разбягаюцца ад вялікага асартыменту вырабаў. Няпроста ўстрымацца, каб не набыць штосьці асабіста альбо ў падарунак да свята. Цікаўлюся сувенірамі і іх коштам: кошычкі з лазы — ад 12 да 40 рублёў, яркія велікодныя кампазіцыі — ад 10 рублёў, святочныя скарбонкі — ад 20 да 25 рублёў, сувенірныя яйкі для сервіроўкі стала ў тэхніках «роспіс па дрэве» і «разьба па дрэве» — ад 7 рублёў і іншыя вырабы.



Выстава-продаж працуе 16 красавіка з 10 да 17 гадзін. Тут будуць таксама чакаць пакупнікоў 18 красавіка, у пятніцу, у гэты ж час.
— Спадзяёмся, што нашы вырабы створаць святочны настрой напярэдадні светлага свята — Вялікадня, — адзначыла дырэктар Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Гароднік.




Ганна СВІРЫД,
жыхарка г.п. Карэлічы:
— Выстава-продаж вельмі добрая, і яна дарэчы. На ёй можна набыць велікодныя сувеніры да свята. Мне вельмі спадабаліся : яны асацыююцца з Вялікаднем. Вялікі дзякуй яе арганізатарам.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Сяргея СТОЛЯРА






