• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
07.11.2026, 18:13
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Последние новости

О семейных пасхальных традициях рассказывает семья Русецких

by Редакция Полымя
20.04.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Светлае Хрыстова Уваскрэсенне — асноўнае свята царкоўнага календара. Яго яшчэ называюць Вялікдзень, Пасха, Паска. Гэта любімае сямейнае свята. 

«Дзе нарадзіўся…»

Наталія і Аляксандр родам з Міра. Тут нарадзіліся і  вучыліся, адсюль адправіліся ў вялікую дарогу. Для паступлення выбралі адзін каледж — Мінскі індустрыяльна-педагагічны: дзяўчына — спецыяльнасць настаўніка чарчэння і тэхнічнай працы, а юнак — факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва. Пасля заканчэння ўстановы вярнуліся на малую радзіму.

— Я пайшла працаваць у дзіцячы сад г.п. Мір выхавальнікам.  Ён жа ў хуткім часе ўладкаваўся аператарам аўтазаправачнай станцыі, — апавядае Наталія Аляксандраўна. — У дашкольнай установе адпрацавала дваццаць гадоў і вырашыла змяніць прафесію. Перайшла аператарам на АЗС і працую амаль чатыры гады. Муж зараз загадчык склада гаруча-змазачных матэрыялаў КСВУП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская».

Дом сям’я Русецкіх пабудавала з дапамогай ільготнага крэдыту. Сямнаццаць гадоў таму з’явілася гэтая задумка. Пачыналі будоўлю, калі ў сям’і было толькі адно дзіця, а справілі наваселле, калі іх было ўжо трое.

Бацькі з задавальненнем расказвалі пра дзяцей. Школьнікі стараюцца вучыцца добра. Маша захапляецца спевамі і маляваннем, Ваня — музыкай і спортам. Старэйшая Анастасія скончыла Баранавіцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сферы абслугоўвання па спецыяльнасці страхавы агент і кравец-закройшчык.

Развівае духоўна

Наталія, колькі сябе памятае, на вялікія святы хадзіла ў царкву з мамай. Перад Днём ведаў яна вадзіла дачку да споведзі.  Матуля старалася наведваць святыню кожную нядзелю, была з веруючай сям’і.

— Я ў сярэдніх класах хадзіла ў нядзельную школу пры царкве Жываначальнай Святой Троіцы г.п. Мір. Выкладаў Закон Божы айцец Вячаслаў Івашкевіч, — паведала жанчына і дадала, што ўсе трое дзяцей таксама наведвалі нядзельную школу. Іван з’яўляецца панамаром у царкве. Дачка Маша разам з удзельнікамі гуртка «Духоўнасць», які створаны ў СШ г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай, і кіруе ім Ала Аркадзьеўна Крапіўніцкая, рыхтуюць невялікія выступленні на святы.

Летась Маша заняла першае месца ў праваслаўнай раённай алімпіядзе, а ў вобласці — другое.

Па словах бацькоў, гэта духоўна развівае дзяцей, згуртоўвае сям’ю. Дзеці растуць сумленнымі, паслухмянымі, міласэрнымі, яны ўмеюць спачуваць іншым, паважаюць старэйшых, не крыўдзяць меншых.

Наталія Аляксандраўна і Аляксандр Мікалаевіч таксама не застаюцца ў баку ад духоўнага жыцця. Яны спяваюць на клірасе ў царкве Святой Жываначальнай Троіцы г.п. Мір.

Да таго ж Наталія — старшая сястра Сястрыцтва блажэннай Ксеніі Пецярбургскай, а муж чытае малітвы на Літургіі.

— Вера — сэнс усяго зямнога жыцця, — у сваю чаргу адзначае Аляксандр. — Яна дапамагае ва ўсім: на рабоце, у сямейных адносінах, у цяжкіх жыццёвых абставінах. Трэба таксама не забываць дзякаваць Бога за радасць і гора.

Рыхтуюцца да Вялікадня

У сям’і Русецкіх з трапяткімі пачуццямі ў сэрцы рыхтуюцца да Светлага Хрыстова Уваскрэсення. Асабліва клапатлівымі бываюць дні ў апошні тыдзень перад Вялікаднем. Сямейнікі стараюцца наведваць усе службы ў царкве, дапамагаюць упрыгожыць святыню, каб убранства дабаўляла прыхаджанам у сэрцы больш радасці.

Дом з’яўляецца для сям’і райскім куточкам, дзе таксама павінны заўсёды быць чысціня і парадак. Старэйшыя і меншыя стараюцца прыкласці рукі — у пакоях становіцца яшчэ больш светла, чыста, утульна. 

Шмат увагі гаспадыня надае і прыгатаванню страў да велікоднага стала: пячэ кулічы, фарбуе яйкі, смажыць мяса, гатуе іншыя стравы. Усе чакаюць Вялікага дня, каб разам сесці за святочны стол, павіншаць блізкіх са святам, выказаць найлепшыя пажаданні. 

Наталія Аляксандраўна і сёння памятае матуліны булкі, духмяныя і з рознымі начынкамі: тварагом, макам, карыцай, павідлам. Іх вельмі чакала і любіла з малаком. «Гэта былі самыя смачныя булкі ў свеце», — адзначае субяседніца і прызнаецца, што зараз кулінарнымі вырабамі займаецца сама. 

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Сяргея СТОЛЯРА

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».