


У рамках абласной патрыятычнай акцыі «Школьны музей Перамогі», напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне выхаванцы старэйшай падгруппы ДУА «Лукскі дзіцячы сад Карэліцкага раёна» наведалі Пакой баявой славы, які знаходзіцца на базе ДУА «Лукская сярэдняя школа». У.У. Матусевіч падрабязна расказаў дзецям пра жудасны час вайны і герояў,якія мужна абаранялі нашу Радзіму. Вялікую цікавасць выклікала ваенная форма розных часоў, баявыя медалі і экспанаты ваеннага часу.
В. В. Свінцова, выхавальнік дашкольнай адукацыі






