24 красавіка ў Карэліцкай дзіцячай школе мастацтваў і раённай бібліятэцы праведзены Рэспубліканскі прафсаюзны прыём грамадзян.
На сустрэчу з работнікамі культуры прыйшлі галоўны прававы інспектар працы Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Ала Ждановіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Пянькоўская, пракурор Карэліцкага раёна Віктар Аўдакушын.
Падчас правядзення прыёму грамадзян была разгледжана тэма: «Асаблівасці рэгулявання працы жанчын і работнікаў, якія маюць сямейныя абавязкі». У сваім выступленні абласны прафсаюзны лідар закранула правы жанчын, ільготы, гарантыі, паведала аб прадаўжэнні кантракту з жанчынамі і пры скарачэнні колькасці штату і іншых пытаннях. Работнікі культуры задавалі хвалюючыя пытанні, на якія Ала Ждановіч давала тлумачэнні.
Віктар Аўдакушын пазнаёміў прысутных з дзвюма тэмамі. Першая датычыла генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны: расследаванне працягваецца і раскрываюцца новыя факты. Апавядаючы па другой тэме, прафілактыцы гіберзлачынстваў, прамоўца заклікаў быць пільнымі і асцярожнымі, каб не папасціся ў рукі махляроў.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Іны ЛЕЙКІ






