• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
07.11.2026, 20:12
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Последние новости

Начальник управления по труду, занятости и социальной защите Кореличского райисполкома Инна Богуш рассказывает об использовании семейного капитала многодетными семьями

by Редакция Полымя
27.04.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Кожны год сума сямейнага капіталу для шматдзетных індэксуецца дзяржавай. Змяняюцца і некаторыя правілы выкарыстання сямейнага капіталу. Карэспандэнт газеты “Полымя” сустрэлася з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Інай Богуш, каб даведацца, якія змены адбыліся,  што важна ведаць шматдзетным сем’ям, як і на што можна выкарыстаць такую дзярждапамогу датэрмінова. 

– Іна Аляксандраўна, раскажыце, як з 1 студзеня 2025 года змяніўся памер сямейнага капіталу для шматдзетных сем’яў.

– Праграма сямейнага капіталу дзейнічае  ў нашай краіне ўжо 10 гадоў. За гэты час яна зведала некалькі важных змен. Неабходна нагадаць, што сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні або ўдачарэнні) трэцяга і наступнага дзіцяці. З 1 студзеня 2025 года гэтая сума складае 33 275 рублёў. Раней, з 2015 па 2020 год, сямейны капітал прызначаўся ў замежнай валюце і быў роўны $10 000.

У 2020-м гэтую праграму працягнулі на пяць гадоў. З’явілася і шмат новага. З галоўнага  –  суму дзяржаўных  выплат адвязалі ад замежнай валюты, зараз яна штогод індэксуецца з улікам інфляцыі. Дазволілі выкарыстоўваць сямейны капітал датэрмінова.

На 1 студзеня 2025 года для шматдзетных сем’яў, якія пражываюць на тэрыторыі нашага раёна, адкрыта 278 дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал». На суму на банкаўскім рахунку штогод налічваюцца працэнты. Яны прывязаныя да індэксу спажывецкіх цэн і мяняюцца кожны год.

Цікава

Адрасная дзярждапамога, або сямейны капітал  для шматдзетных у розныя гады:

2020-ы – 22 500 руб.

2021-ы – 23 737 руб.

2022-ы – 25 995 руб.

2023-ы – 29 950 руб.

2024-ы – 31 480 руб.

— Як атрымаць сямейны капітал?

– Для гэтага шматдзетнай маці неабходна звярнуцца ў райвыканкам на працягу паўгода пасля нараджэння (усынаўлення) трэцяга дзіцяці. Заяву і пакет дакументаў варта прынесці ў службу «Адно акно». Вось якія паперы трэба падрыхтаваць:

— пашпарт,

— пасведчанні аб нараджэнні ўсіх непаўналетніх дзяцей, якія ўлічваюцца ў складзе сям’і, 

— для поўных сем’яў – пасведчанне аб шлюбе і дакумент, які сведчыць асобу мужа (жонкі),

— для няпоўных сем’яў – пасведчанне аб смерці жонкі (мужа), копію рашэння суда аб скасаванні шлюбу або пасведчанне аб скасаванні шлюбу (альбо  іншы дакумент, які пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям’і, напрыклад, пашпарт, у якім няма адзнакі аб рэгістрацыі шлюбу),

— пры ўсынаўленні – копію рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні).

Райвыканкам праверыць  увесь пакет дакументаў. На працягу месяца з дня падачы заявы будзе прынята рашэнне аб налічэнні сямейнага капіталу.

Пасля гэтага бацькі за шэсць месяцаў павінны адкрыць дэпазітны рахунак у Беларусбанку, на які  будуць пераведзены сродкі ў памеры, які дзейнічае на дату нараджэння дзіцяці.

З 28 мая 2024 года была ўведзена новая норма: бацька на дату звароту за прызначэннем такой выплаты ад дзяржавы павінен адпрацаваць не менш за паўгода ў гадавым перыядзе.

З 2025-га ўведзена некалькі важных палажэнняў, якія тычацца атрымання сямейнага капіталу. Так, новы Указ даў права на прызначэнне сямейнага капіталу замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства. Для гэтага трэба пастаянна пражываць у Беларусі і прыняць грамадзянства нашай краіны не пазней за адзін год з дня нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга і наступнага дзіцяці.

– Што новага з’явілася ва Указе па  датэрміновым выкарыстанні сямейнага капіталу?

— Па-першае, зараз можна самастойна, без накіравання, датэрмінова выкарыстоўваць сямейны капітал на ўзвядзенне жылля ў шматкватэрных жылых дамах, у тым ліку на пагашэнне крэдытаў (пазык), узятых на гэта ўзвядзенне, змогуць сем’і (грамадзяне), якія будуюцца альбо пабудавалі кватэру самастойна, без накіравання райвыканкама. 

Па-другое, сталі мякчэйшымі ўмовы па ўліку ва ўласнасці жылля для атрымання права на датэрміновае выкарыстанне сямейнага капіталу для паляпшэння жыллёвых умоў. У агульнай плошчы жылля, якое знаходзіцца ва ўласнасці сям’і, не будуць улічвацца жылыя памяшканні, прызнаныя неадпаведнымі ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням.

Па-трэцяе, змяніліся ўмовы набыцця долі (доляў) жылых памяшканняў. Дадзеная магчымасць дазваляе датэрмінова выкарыстоўваць сямейны капітал на набыццё долі (доляў) жылых памяшканняў, калі ў сям’і ўжо маюцца ва ўласнасці долі гэтых жылых памяшканняў, замацаваныя за некалькімі членамі сям’і.

Па-чацвёртае, дадзена права на датэрміновае выкарыстанне сямейнага капіталу на вяртанне крэдыту, атрыманага ў парадку рэфінансавання для пагашэння запазычанасці па раней заключаным крэдытным дагаворы на фінансаванне ўзвядзення, рэканструкцыі, набыцця жылля. 

— А што для гэтага трэба? 

Першае —  стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Далей — не мець ва ўласнасці жылля, агульная плошча якога 15 кв. м  і больш на аднаго чалавека, і інш. Гэтыя ўмовы разглядаюцца на дату заключэння першаснага крэдытнага дагавора, атрыманага на ўзвядзенне, рэканструкцыю, набыццё жылля. Таксама можна аплаціць навучанне не толькі за бягучы і папярэдні навучальныя гады, але і за будучы перыяд. Акрамя таго, стаў шырэйшым пералік тавараў, якія можна набыць для членаў сям’і з інваліднасцю і парушэннямі зроку.

Кацярына КУКАНАВА

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».