
Паважаныя карэліччане, усе, хто працуе на ніве журналістыкі, паліграфіі, кнігавыдання!
Шчыра віншуем вас з Днём друку!
Сродкі масавай інфармацыі і інтэрнэт сёння займаюць асаблівае месца ў жыцці кожнага чалавека. Немагчыма ўявіць хаця б адзін дзень нашага імклівага жыцця без звыклага экрана тэлевізара і свежага нумара газеты ў паштовай скрыні. Сучасныя інфармацыйныя рэсурсы не толькі расказваюць пра найбольш важныя падзеі, якія адбываюцца ў раёне, краіне, свеце, але і служаць эфектыўнай дыялогавай пляцоўкай, што забяспечвае сталае і цеснае ўзаемадзеянне ўлады і грамадства, надзейным барометрам сацыяльнага самаадчування нашых жыхароў.
Прыміце словы падзякі і пажаданні поспехаў у вашай нялёгкай працы. Добрага вам настрою, моцнага здароўя, новых ідэй і творчых адкрыццяў!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў






