Штогод, у другую нядзелю мая, у Беларусі адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна. Адзначаць гэту дату беларусы пачалі з 1998 года, калі выйшаў адпаведны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Першапачаткова свята падкрэслівала нацыянальныя сімвалы — герб і сцяг, аднак у Пасланні беларускаму народу і Нацыяльнальнаму сходу Аляскандр Лукашэнка звярнуў увагу на Дзяржаўны гімн:
— Той факт, что дзяржаўных сімвалаў у нас тры (герб, сцяг, гімн), а дзяржаўнае свята прысвечана толькі двум, напэўна, гэта няправільна. Трэба выправіць недахопы.
12 красавіка 2023 года быў падпісаны Указ №105, які скарэкціраваў назву свята і памяняў яе на “Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна — другую нядзелю мая”. Гэтым Указам Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць Дзяржаўных сімвалаў і іх уплыў на яднанне беларускага народа.
Аляксандр КАНДРУСІК, старшыня Карэліцкай РА АСВОД, старшыня ветэранскай арганізацыі Карэліцкага РАУС, падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, адзначае:
Сучасныя дзяржаўныя сімвалы з’яўляюцца ўвасабленнем суверэнітэта нашай краіны, яе міралюбівай палітыкі, нацэленасці на мір і стварэнне. І беларусы шануюць сімволіку сваёй краіны. На ўсіх дзяржаўных установах, на святах лунае дзяржаўны сцяг, гімн усё часцей гучыць у школах і дзіцячых садках, падчас святаў і мерапрыемстваў. Заўжды прыемна бачыць, як нашы спартсмены, нягледзячы на спробы забараніць нашу сімволіку, горда падымаюць чырвона-зялёны сцяг падчас перамог і, стоячы на п’едэстале, спяваюць дзяржаўны гімн.
Андрэй ЖЫВЕНЬ, член ВПК “Віцязь” Лукскай СШ, у 2025 годзе занесены на раённую Дошку гонару:
— Дзяржаўныя герб, сцяг і гімн Рэспублікі Беларусь з дапамогай простых і зразумелых сродкаў адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны, характар народа і яго духоўны патэнцыял.
Нашы дзяржаўныя сімвалы выклікаюць у душы гонар за краіну, за яе дасягненні, гонар быць беларусам і яднацца з кожным суайчыннікам.
У 5 класе я стаў членам ваенна-патрыятычнага клуба “Віцязь”, а ў 2020 годзе — сцяганосцам. З гонарам выношу дзяржаўны сцяг на школьных і раённых мерапрыемствах. Дзе б я ні ўбачыў наш сцяг, заўжды адчуваю гонар. Кожны беларус павінен з павагай і любоўю адносіцца да дзяржаўных сімвалаў, бо яны аб’ядноўваюць нас у самыя галоўныя і ўрачыстыя моманты — ад нацыянальных святаў да спартыўных перамог.
Сяргей СТОЛЯР
Фота Святланы МАЛАХВЕЙ і з архіва “Полымя”






