• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
08.11.2026, 09:15
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Последние новости

В Кореличах открылась выставка художественного отделения Кореличской ДШИ «Искусство и мы»

by Редакция Полымя
12.05.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Мастацтва аб’ядноўвае людзей: адны ствараюць творы, а другія зачароўваюцца імі. Так было і падчас адкрыцця выставы, дзе не было раўнадушных як сярод удзельнікаў, так і гасцей. Прываблівалі працы, жывы гук фартэпіяна і скрыпкі, шчырыя словы прамоўцаў — усё надавала сустрэчы сваю адметнасць і ўзнімала настрой у прысутных.

З прывітальным словам выступіла дырэктар Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў Сняжана Каляда. Павітаўшы ўдзельнікаў выставы, прамоўца адзначыла вялікую ролю мастацтва ў жыцці чалавека, старанні настаўнікаў і навучэнцаў установы, якія праз мастацтва імкнуцца перадаць хараство навакольнага свету.

Калі ёсць талент

«У нас ёсць магчымасць тварыць. Мы можам спрабаваць, памыляцца, зноў спрабаваць — і станавіцца лепшымі кожны дзень. Быць — ужо шчасце. А жыць — гэта свята. Асабліва, калі побач тыя, хто верыць у цябе», —  так пранікнёна гаварылі вядучыя. І не без падставы: у выставачнай зале перад прысутнымі выступілі навучэнцы мастацкага аддзялення, якія ўмеюць не толькі маляваць, але спяваць, танцаваць, весці гаворку так, каб спявала душа. Яны запрасілі ў свет натхнення, яркіх слоў, сапраўдных эмоцый.

Вялікае ўражанне аказалі нумары мастацкай самадзейнасці ў выкананні Дар’і Германюк («Лісічка»), навучэнцаў тэатральнага аддзялення («Разбегліся фарбы»), Міхаіла Гавакі («Цікаўная Варвара»), Марыі Каляды («Краіна цудаў»), Самуіла і Руфіны Нарбутовіч («Сонечнае кола»).

Свет натхнення

Ганаровае права адкрыць выставу «Мастацтва і мы» прадастаўляецца намесніку старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўгену Чычкану, дырэктару навучальнай установы Сняжане Калядзе, загадчыку мастацкага аддзялення Анастасіі Чычкан і вучаніцы 3 класа па спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва», чыё імя занесена на раённую Дошку гонару ў 2025 годзе, Ангеліне Ясюлі.

Нашы погляды спыняюцца на творах, якія змешчаны на выставе. На іх без замілавання немагчыма глядзець: яны крананаюць да глыбіны душы. Нават немагчыма паверыць, што гэта зрабілі дзеці. Яны розныя па характары, узросце і імкненнях, але аб’ядноўвае імкненне перадаць у сваіх працах любоў да роднага краю.

На сустрэчы была выказана асаблівая падзяка бацькам за тое, што яны вераць у непаўторныя таленты сваіх дзяцей, а таксама словы прызнання таленавітым настаўнікам: Анастасіі Уладзіміраўне Чычкан, Святлане Мікалаеўне Гусаковай і Таццяне Пятроўне Звонка.

— Няхай наша выстава і наша сустрэча стане пачаткам чагосьці цікавага і яркага, як карціна нашага жыцця, якую мы толькі пачынаем пісаць, — пажадалі арганізатары.

Мовай лічбаў

На мастацкім аддзяленні Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў вучыцца 74 навучэнцы (г.п. Карэлічы — 43, Жухавіцкі філіял — 31). 

У групе ранняга мастацкага развіцця «Вясёлая палітра» за перыяд з 2019 па 2025 год навучалася 48 дзяцей дашкольнага і ранняга школьнага ўзросту.

У 2021-2022 навучальным годзе тром навучэнцам аддзялення аказана матэрыяльная дапамога з уручэннем пасведчання Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

На раённую Дошку гонару за перыяд з 2019 па 2025 год занесены пяць навучэнцаў аддзялення.

У 2024 годзе навучэнцы аддзялення прынялі ўдзел у 14 міжнародных і адной абласной выставе-конкурсе, двух рэгіянальных конкурсах. Усяго атрымана 26 Дыпломаў лаўрэата І ступені, восем — ІІ ступені, тры — ІІІ ступені.

За перыяд з 2019 па 2025 г.г. паступіла ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы сем навучэнцаў.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Іны ЛЕЙКІ

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».