• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
07.11.2026, 22:25
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Последние новости

Как в Кореличском районе идет работа по ремонту дорог

by Редакция Полымя
24.05.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Транспартныя артэрыі – візітная картка любога рэгіёна. Зрабіць іх якаснымі, прывабнымі і надзейнымі – галоўная задача дарожных службаў. Мясцовая сетка   не выключэнне. У Год добраўпарадкавання ў Карэліцкім  раёне гэтаму пытанню – належная ўвага. Прыкметны ўклад тут уносяць дарожнікі – работнікі ДРБУ-158. Сёлета, як толькі дазволілі ўмовы надвор’я, яны без прамаруджвання прыступілі да працы – рамонту асфальтабетоннага пакрыцця дарог у горадзе і на вёсцы.

Карэспандэнт газеты “Полымя” сустрэлася з намеснікам старшыні Карэліцкага райвыканкама Дзмітрыем Манілам, каб даведацца, як ідуць справы з карэліцкімі артэрыямі і якія далейшыя перспектывы.

– На працягу дзясяткаў гадоў запар у раёне актыўна ўвасабляюцца ў жыццё розныя праграмы.  Наша галоўная задача – гэта стварэнне камфортных умоў для пражывання грамадзян, павышэнне якасці жыцця на вёсцы, узроўню дабрабыту насельніцтва.  Адна з такіх праграм   – праграма па добраўпарадкаванні вуліц і дарог. Складаючы перспектыўны план рамонту дарожных сетак,  заўсёды ўлічваюцца звароты грамадзян да кіраўніцтва раёна,  а таксама ў службу  “адно акно”. Усе яны адпрацоўваюцца і вывучаюцца спецыялістамі з выездам на месцы. 

У 2025 годзе Карэліцкім ДРБУ-158  будзе адрамантавана прарадку 29 км дарог.

Работнікі брыгады ДЭУ-56 падчас дэмантажу агароджы ў г.п. Карэлічы
Абнаўленне ўчастка дарогі Навагрудак-Парачаны-Нясвіж у Карэлічах

Да бягучага рамонту дарог сёлета  дарожнікі прыступілі ў сакавіку.  Зараз работы ў разгары,  і яны вядуцца па ўсіх напрамках у рамках выдзяляемага фінансавання. Дарэчы,   ужо выкананы запланаваныя работы на ўчастках дарог Міратычы-Дуброва-Райца (1,9 км),  адрамантаваны і падсыпаны  пад’езд да вёскі Моладава Малюшыцкага сельсаваета, праведзены рамонт участкаў Райца-Цырын-Навасёлкі (4,2 км), Беразавец-Лукі-Далматаўшчына (6,95 км), зараз работы вядуцца на дарозе Трашчычы-Вялікія Жухавічы-Цырын (3,78 км).

Акрамя суцэльнага асфальтавання, праводзіцца ямачны рамонт асфальтаваных аўтадарог, грэйдзіраванне дарог са жвіровым пакрыццём, абнаўляецца дарожная разметка. 

Зараз  на тэрыторыі нашага раёна працуе брыгада работнікаў ДЭУ-56. Іх сіламі ўздоўж дарогі Навагрудак-Парачаны-Нясвіж ў г.п. Карэлічы праведзены дэмантаж амаль 200 метраў агароджы. Неўзабаве на яе месцы будзе ўстаноўлена сучасная, ацынкаваная.  Іх сіламі абноўлены прыпыначны пункт у агр. Турэц. Вядуцца работы па абнаўленні ўчастка дарогі з 81 па 87 км.

Цудоўна катацца па абноўленай дарозе

Карэспандэнт раённай газеты накіравалася па маршруце адрамантаваных дарог. Абноўленае асфальтавае пакрыццё, новая дарога замест жвіровай, вядома ж, – гэта вялікая радасць для сельскіх жыхароў.  Яны так і гавораць: “Ну вось, прыйшло свята і на нашу вуліцу!” Сапраўды, як ні радавацца, калі разухабістая дарога мяняецца на асфальтаваную. Гэта сапраўднае шчасце і для вадзіцеляў, і для пешаходаў, і для веласіпедыстаў.

 Вось рэдакцыйная машына тэсціруе абноўленае асфальтавае пакрыццё на дарозе Беразавец-Лукі-Далматаўшчына.  Дарога гэта сапраўды вельмі запатрабаваная.  У агр. Лукі, уздоўж абноўленага ўчастка, акрамя жылых дамоў, размяшчаецца Лукская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі  і бальніца сястрынскага догляду УАЗ “Карэліцкая ЦРБ”, а яшчэ яна частка злучальнага звяна паміж  агр. Жухавічы і Цырын. 

Тое, што асфальт кладуць якасна і ехаць  цяпер адно задавальненне, пацвердзілі і аўтааматары, якія праязджаюць міма. Так,  жыхарка агр. Жухавічы Антаніна Жухаўцава  адзначыла,  што ёй вельмі часта даводзіцца  ездзіць, у тым ліку і па гэтай дарозе. 

– Дарога – проста клас! – адзначыла жанчына і выказала словы падзякі ўсім датычным   да справы. 

 Увогуле,  жыхары Карэліччыны ўпэўнены, што дзякуючы новым дарогам цікавасць  нават да маленькіх вёсачак  узрастае. А калі гаварыць пра  аграгарадкі, то яны  не толькі забяспечаны ўсёй інфраструктурай, але і газіфікаваны,  і электрыфікаваны і знаходзяцца ўсяго ў 120 км ад Мінска. Чаму ж не зацікавіцца аматарам прыроды, якія мараць купіць домік у вёсцы? 

У агр. Жухавічы  месца дыслакацыі “рэстаўратараў” дарог  пазначана інфармацыйнымі і папераджальнымі знакамі. А вось і самі “дарожныя лекары”. Шчыруе брыгада  пад пільным кантролем майстра  ДРБУ-158 Аляксандра Кадлубая.

Асфальтабетоншчык Яўгеній Качан, майстар Аляксандр Кадлубай і машыніст укладчыка асфальтабетона Георгій Бусько

– Праца выконваецца строга ў адпаведнасці з тэхналогіяй і тэрмінамі, – запэўніў майстар.

– А адкуль асфальтабетон?

–  Ужо не адзін дзясятак гадоў у нас на прадпрыемстве працуе асфальтабетонны завод, на якім з ранняй вясны і да снежня вырабляецца прадукцыя для пакрыцця дарог. Устаноўленае на заводзе абсталяванне дазваляе выпускаць асфальтабетон палепшанай якасці, які можна ўкладваць нават пры замаразках. Вырабляемы штодня асфальтабетон адразу ж ідзе ў справу.

Машыніст катка ДРБУ-158 Алег Буцкевіч

Удзячныя раённай уладзе, дарожнай службе за ўвагу да іх праблем і жыхары вёскі Асташын Лукскага сельсавета. Валянціна Судзібор,  да прыкладу, распавяла, што пытанне рамонту  дарогі Райца-Цырын-Навасёлкі аднавяскоўцы не аднойчы агучвалі падчас сходаў грамадзян.

– Мы вельмі  рады таму, што пытанні і праблемы сельскіх жыхароў не застаюцца па-за ўвагай і планамерна вырашаюцца. Цяпер у нас добрая дарога, ездзіць па ёй – адно задавальненне. Хочацца хутчэй прычакаць асфальтавання дарогі і на ўчастку каля вёскі Сэрвач. Тады да райцэнтра можна будзе дабірацца і хутчэй, і танней, а галоўнае з камфортам. 

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».