Шаноўныя жанчыны Карэліччыны!
Сардэчна віншуем вас з Днём маці!
Мама — пачатак усіх пачаткаў, невычэрпная крыніца дабрыні, клопату і пяшчоты. Матчына любоў робіць нас мацней і больш упэўненымi, дапамагае пераадольваць жыццёвыя цяжкасці і верыць у поспех.
Асаблівыя словы падзякі маці-гераіням, шматдзетным і прыёмным мамам. Зямны паклон вам, дарагія захавальніцы сямейных традыцый, за вашу нястомную працу, бязмежнае цярпенне, душэўную шчодрасць!
Гэтае свята — выдатная нагода сабрацца ў сямейным коле, напоўніць дом душэўнай цеплынёй і шчырай весялосцю.
Мілыя мамы! Няхай вашы дзеці будуць паспяховымі, уважлівымі і любячымi, а ваша жыццё — поўным гармоніі. Жадаем вам больш светлых дзён і падстаў для радасці!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Ігар ЖУК, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Аляксандр СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
























