Ёсць людзі, як сонечныя промні, якія вылучаюць цяпло і святло. Пагутарыш з імі — і быццам сагрэешся. Яны няшматслоўныя, унутраны стрыжань вылучае іх сярод іншых. І ў працы яны паказваюць прыклад.
Трактарыста-машыніста КУСП «Чарняхоўскі-Агра» Мікалая Мікалаевіча Скібу добра ведаюць на Карэліччыне. Яго руплівая і старанная праца шмат разоў адначалася на раённых мерапрыемствах.
— Я сам родам з вёскі Лозкі Дзятлаўскага раёна, — адзначае падчас сустрэчы перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці і дадае, што ў гэтым годзе быў своеасаблівы юбілей — трыццаць гадоў, як працуе на Карэліччыне. У КУСП «Чарняхоўскі-Агра» ўладкаваўся на працу 1 сакавіка 1995 года, і першы дзень вясны аказаўся спрыяльным у лёсе сельскага працаўніка.
Мікалай Мікалаевіч выконвае розныя работы: арэ, сее, культывуе глебу, убірае збожжавыя і буракі. Усе работы аднолькава важныя, і да ўсіх трактарыст-машыніст адносіцца з вялікай адказнасцю. Яшчэ моцна любіць тэхніку, без якой у галіне сельскай гаспадаркі не абысціся, і яна тут першы памочнік. Яму давялося працаваць на трактарах: Т-150 К, МТЗ-1221, МТЗ-1523 і на камбайнах: ДОН-1500 і Джон-Дзір Т670.
Як прызнаецца Мікалай Мікалаевіч, ён не любіць пахвалы, а вось зямлю моцна любіць. Па яго меркаванні, у чалавека ўсё ад матухны: яна поіць і корміць, і дае сілы. Працуеш на зямлі — і праца служыць людзям, і на душы радасць. Беларускі класік Якуб Колас таксама сцвярджаў: «Зямля — аснова ўсёй Айчыне».
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ























