З 28 па 30 лістапада да Міжнароднага дня інвалідаў у гандлёвым цэнтры «Сталіца» г. Мінска была арганізавана ІІ Рэспубліканская выстава-ярмарка творчых вырабаў людзей з інваліднасцю «Тварэнні сэрцаў». Работы на ёй прадставілі больш 200 умельцаў з усёй краіны. У ёй прынялі ўдзел і карэліччане.


На выставу-ярмарку з Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна накіравалася цэлая дэлегацыя. Яе прадстаўлялі загадчык аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі Наталля Партоль, спецыялісты па сацыяльнай рабоце Кацярына Крапіўніцкая і Людміла Урбанчук, кіраўнік гуртка Лілія Кудзіна і наведвальнікі аддзялення.
На выставе-ярмарцы нашы землякі прадэманставалі сваё майстэрства. Майстар-клас па вырабе ёлачных цацак правяла наведвальніца Цэнтра Аксана Хвасько, а па вырабе імбірных пернікаў — спецыяліст аддзялення Людміла Урбанчук.
Майстэрства і старанні карэліцкіх майстроў былі заўважаны. Аксана Хвасько ўзнагароджана Падзякай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Як адзначыла спецыяліст аддзялення Кацярына Крапіўніцкая, выстава-ярмарка дае магчымасць інвалідам паказаць сваё майстэрства для больш шырокага кола гледачоў — прадстаўнікоў рэгіёнаў і абласцей Беларусі. Кожная лакацыя на выставе па-свойму прыцягвала ўвагу — вызначалася фантазіяй яе ўдзельнікаў. Пасля наведвання засталося добрае ўражанне ад убачанага. Радуе, што наша зямля багатая на таленты.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота прадастаўлена ЦСАН Карэліцкага раёна























