• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
27.05.2026, 01:56
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

Главная Общество

Директор Кореличского УКП БОН Алла Маковик: «2025 год стал еще одним годом стабильной работы коллектива»

by Галина Смолянко
22.03.2026
в Общество
Директор Кореличского УКП БОН Алла Маковик: «2025 год стал еще одним годом стабильной работы коллектива»
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

З нагоды прафесійнага  свята — Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва — журналіст гутарыць з дырэктарам Карэліцкага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва Алай Пятроўнай Маковік.

— Ала Пятроўна, што ўяўляе сабой служба быту?

— Служба быту сёння праводзіць шматпрофільную работу: гэта аказанне бытавых паслуг насельніцтву і выкананне заказаў прадпрыемстваў і арганізацый па шыцці спецвопраткі, рознічны і аптовы гандаль, а таксама вытворчая дзейнасць. У планах на бягучы год — нарошчванне аб’ёмаў дзейнасці. А каб задуманае заўсёды ператваралася ў жыццё, неабходны надзейныя, працавітыя і адказныя людзі. Сёння з упэўненасцю магу сказаць, што ўсе працуюць добрасумленна, адказна адносяцца да даручанай справы. Многія работнікі ўжо не адзін дзясятак гадоў адданыя сваёй прафесіі, маюць вялікі вопыт работы.

— Як папрацавалі ў мінулым годзе?

— Работнікам службы быту Карэліччыны ўдалося дасягнуць значных вынікаў у працы: з года ў год займаем перадавыя пазіцыі ў Гродзенскай вобласці сярод прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання. 2025 год стаў яшчэ адным годам стабільнай работы калектыву. Выкананы ўсе даведзеныя ключавыя паказчыкі дзейнасці.

У 2025 годзе выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг склала 2,8 млн рублёў, што вышэй узроўню папярэдняга года. Аказана бытавых паслуг насельніцтву на суму 410 тыс. рублёў, у тым ліку ў сельскай мясцовасці на суму 80 тыс. рублёў. Выпушчана прамысловай прадукцыі на суму 1,2 млн рублёў, у тым ліку 19 тыс. адзінак пасцельнай бялізны, 9 тыс. адзінак спецадзення, 6 тыс. адзінак кухоннай і сталовай бялізны.

Прадпрыемства працуе прыбыткова. Атрымана чыстага прыбытку 19 тыс. рублёў. Рэнтабельнасць продажу склала 0,6 працэнта.

— Як справы з матэрыяльна-тэхнічнай базай?

— Прадпрыемства пастаянна накіроўвае значныя фінансавыя сродкі на абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, на паляпшэнне ўмоў працы работнікаў. Ажыццёўлены бягучы рамонт фасада будынка Дома быту ў г.п. Карэлічы, рамонт уваходнай зоны ў Дом быту, выкананы бягучыя рамонты ўнутраных памяшканняў комплексных прыёмных пунктаў у г.п. Мір і аграгарадку Райца. Паколькі ўся работа прадпрыемства звязана са швейнай вытворчасцю,  пастаянна яе абнаўляем. Набыццё ў 2024 годзе новых швейных машын для працаўнікоў швейнага цэха дазволіла не толькі палепшыць якасць выпускаемых вырабаў, але значна аблегчыць працу і павысіць прадукцыйнасць працы швачак.

На інвестыцыйныя мэты ў 2025 годзе накіравана 21 тысяча асабістых сродкаў прадпрыемства: набыта касавае абсталяванне для ўкаранення сістэмы прасочвання рэалізацыі тавараў, маркіраваных уніфіцыраванымі знакамі ці сродкамі індэнтыфікацыі.

— Што ўяўляе сабой швейная вытворчасць?

— Асаблівая адказнасць прадпрыемства — работа швейнай галіны. У швейнай вытворчасці занята 16 чалавек (10 швачак, 3 раскройшчыкі і 3 краўцы). Узначальвае і арганізуе іх працу майстар швейнага цэха Т. Г. Уласевіч. За 2025 год швейнай галіной прадпрыемства выраблена гатовай прадукцыі на суму 1214 тыс. рублёў: пасцельнай, сталовай і кухоннай бялізны 25 тыс. адзінак, спецадзення — 9 тыс.; 4 тыс. штук коўдраў, падушак, пледаў і пакрывалаў; 5 тыс. рабочых рукавіц. Акрамя таго, выканана рамонтаў швейных вырабаў на суму 17 тыс. рублёў.

— Як працуюць  цырульнікі вашага прадпрыемства?

 — Як вядома, добрая прычоска — добры настрой. А яшчэ падстава адчуць сябе прыгожай, а значыць і ўпэўненай у сабе. Уменне ствараць такі ўнутраны настрой дарагога каштуе. І нашы цырульнікі ведаюць гэта як ніхто іншы. У кожнага з іх пастаянныя кліенты, ёсць і свае маленькія сакрэты таго, як дагадзіць кожнаму чалавеку. Аднак галоўным у гэтай справе было і з’яўляецца высокае прафесійнае майстэрства. На прадпрыемстве працуе 6 цырульнікаў, з іх 4 — у Доме быту райцэнтра, 2 — у комплексным прыёмным пункце ў г.п. Мір — гэта і маладыя спецыялісты, і масцітыя прафесіяналы. Насельніцтву раёна аказана цырульных паслуг у памеры 258 тыс.  рублёў, што на 15 працэнтаў больш, чым у папярэднім годзе. У сярэднім за месяц кожны цырульнік аказвае паслуг больш чым на 3,5 тыс. рублёў, калі перавесці гэта на стрыжкі, то кожны з іх абслугоўвае за месяц 200 і больш чалавек.

— Хацелася пачуць пра функцыянаванне комплексных прыёмных пунктаў у раёне.

— Комплекс першай дапамогі. Менавіта так смела можна назваць сёння комплексныя прыёмныя пункты, якія з’яўляюцца свайго роду маленькімі філіяламі прадпрыемства ў аграгарадках і цэнтральных сядзібах гаспадарак. Сёння пасля праведзеных мерапрыемстваў па аптымізацыі сеткі сельскіх КПП і ў мэтах скарачэння страт у структуры прадпрыемства працуюць 4 сельскія КПП. Яны знаходзяцца ў аграгарадках Райца, Ярэмічы, Лукі, Жухавічы. У іх працуюць прыёмшчыкамі заказаў Наталля Малышчык (Жухавічы), Ірына Грэмяка (Лукі), Ірына Цярэшка (Райца), Таіса Бянецкая (Ярэмічы). Яны  шчыра перажываюць за справу і заўсёды гатовы ісці насустрач любым просьбам вяскоўцаў. Гэта  не толькі прыёмшчыкі заказаў, а сапраўдныя гаспадыні, гасцінныя, прыветлівыя, добразычлівыя, якія ўмеюць выслухаць і прапанаваць кліенту патрэбныя тавар ці паслугу. Нашымі сельскімі КПП за 2025 год аказана бытавых паслуг насельніцтву на суму 78 тыс. рублёў.

— Кадры вырашаюць усё — лозунг з савецкіх часоў. Што можаце сказаць аб працуючых на прадпрыемстве?

— На прадпрыемстве працуе 50 чалавек. Больш 90 працэнтаў калектыву — жанчыны. На нашых мужчын ускладзена адказная функцыя — дастаўка тавараў, прадукцыі і паслуг спажыўцу, таму што больш за 50 працэнтаў выручкі прадпрыемства атрымана ад рэалізацыі прадукцыі за межамі раёна. Акрамя таго, вадзіцелі аўтамабіляў сумесна з прыёмшчыкамі заказаў ажыццяўляюць выязное абслугоўванне сельскага насельніцтва раёна згодна з зацверджаным графікам.

Каб ісці ў нагу з часам, неабходна пастаянна развівацца. Крыху спыніўся — ужо не дагнаць, не паспець. Мы імкнёмся пашырыць свае рынкі збыту. Як і ў любой галіне, тут кадры вырашаюць усё. Стаўка робіцца менавіта на людзей, якія адданы справе, ініцыятыўных, неабыякавых, якія адносяцца да працы з агеньчыкам, хварэюць душой за гульную справу. Большасць працуе тут дзесяцігоддзямі, перажывае з прадпрыемствам і ўзлёты, і не самы лепшы час. Усе работнікі вельмі адказна адносяцца да даручанай справы. Шчыра віншую са святам і зычу здароўя, шчасця, дабрабыту.  Словы ўдзячнасці адрасую ветэранам вытворчасці, і няхай  добрая атмасфера напаўняе іх дамы. Усім міру на зямлі і ў душы!

З УЗНАГАРОДАЙ!

Дырэктар Карэліцкага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва Ала Пятроўна МАКОВІК узнагароджана Падзякай Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ

Теги: новость дня

Лента новостей

Триптих муралов украсил Кореличи

Триптих муралов украсил Кореличи

26.05.2026
Александр Вольфович о тренировке ядерных сил: мы показали способность и решимость защищать безопасность

Александр Вольфович о тренировке ядерных сил: мы показали способность и решимость защищать безопасность

26.05.2026
На заседании президиума Кореличского районного Совета депутатов рассмотрели вопрос по наведению порядка на земле

На заседании президиума Кореличского районного Совета депутатов рассмотрели вопрос по наведению порядка на земле

26.05.2026
Александр Вольфович: «За неделю зафиксировано 116 попыток украинских БПЛА пересечь границу Беларуси»

Александр Вольфович: «За неделю зафиксировано 116 попыток украинских БПЛА пересечь границу Беларуси»

26.05.2026
Александр Лукашенко призывает Молдову «не резать пуповину» и не терять прежних партнеров

Александр Лукашенко призывает Молдову «не резать пуповину» и не терять прежних партнеров

26.05.2026
Александр Лукашенко: «Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром»

Александр Лукашенко: «Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром»

26.05.2026
В Вооруженных Силах Беларуси началось командно-штабное учение

В Вооруженных Силах Беларуси началось командно-штабное учение

26.05.2026
Александр Лукашенко рассчитывает на активизацию всестороннего взаимодействия между Минском и Тбилиси

Александр Лукашенко рассчитывает на активизацию всестороннего взаимодействия между Минском и Тбилиси

26.05.2026
Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов «Дорстроймонтажтрест» с 100-летием предприятия

Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов «Дорстроймонтажтрест» с 100-летием предприятия

26.05.2026
В Кореличском районе проводится прием граждан

27 мая вриод начальника Кореличского РОВД Денис Дьяков проводит прием граждан и прямую линию

25.05.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».