У Карэліцкім раёне завершана сяўба ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) на 4 445 га.
Яравыя культуры пасеяны на 36% плошчаў, або на 7 668 гектарах. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама.
Закрыццё вільгаці праведзена на плошчы 14 449 гектараў.
Пад яравую сяўбу назапашана 7 276 тон дзеючага рэчыва ўсіх відаў мінеральных угнаенняў — 63% да плана, вывезена 410,7 тыс. тон арганічных угнаенняў, унесена на палі 258,2 тыс. т, што складае 55% ад нарыхтаванага.
Азімыя зерневыя цалкам падкормлены адзін раз. Паўторная падкормка праведзена на 72% плошчаў.
Азімы рапс падкормлены двойчы на 100% плошчаў.
Пад сяўбу цукровых буракоў адвялі 3 606 гектараў. Насенне лягло ў глебу на 1 265 гектарах, або 35%.
Пачалася сяўба лёну-даўгунцу. Культура пасеяна на 1 390 га — гэта 65% ад плана.
Аднагадовыя травы пасеяны на 568 га плошчаў, што складае 38% ад плана.
Іна ЛЕЙКА
























