• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
16.10.2026, 17:25
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Культура

Народны танцавальны калектыў «Спадчына» выступіў на «Славянскім базары»

by Галина Смолянко
22.07.2026
в Культура
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

«Славянскі базар» заўсёды быў больш, чым культурная падзея. Ён — як люстэрка нашай гісторыі. Гісторыі не толькі суверэннай Беларусі, але гісторыі ўсяго свету. І не толькі культурнага свету».

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛУКАШЭНКА,

падчас адкрыцця ХХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», 16 ліпеня 2026 г.

16 ліпеня гасцінна расчыніў свае дзверы ХХХV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». У ім прыняў удзел народны фальклорны танцавальны калектыў «Спадчына» Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці». Мы гутарым з яго мастацкім кіраўніком Юліяй Шахрай.

— Юлія Раманаўна, «Славянскі базар» — гэта не проста музычны форум. Што ён сімвалізуе?

— Гэта месца, дзе людзі розных нацыянальнасцей, прыхільнікі розных песенных традыцый адчуваюць сябе, як дома. Напрыклад, у мінулым годзе у Віцебск прыехалі прадстаўнікі 44 дзяржаў. У гэтым годзе пабіты рэкорд — у нас гасцявалі творцы з 52 краін. Вось так, праз мастацтва і творчасць, Беларусь аб’ядноўвае краіны, дэманструючы сваю міралюбнасць і гасціннасць.

— Якія ўражанні засталіся пасля наведвання «Славянскага базару» ў Віцебску?

— «Славянскі базар» у Віцебску ўразіў сваімі маштабамі. Тут сабраліся лепшыя калектывы з усіх куткоў краіны і з-за мяжы. Яны паказалі сваё майстэрства ў розных накірунках дзейнасці. Гэта песні, танцы, выставы, кірмашы. Вочы разбягаліся ад разнастайных  вырабаў з розных матэрыялаў і прываблівала гасціннасць  удзельнікаў. Мяне па-добраму здзівіла вялікая колькасць моладзі на фестывалі, якая была задзейнічана ў розных накірунках дзейнасці. Яна спявала і танцавала на пляцоўках, і гэтым узнімала настрой у гасцей.

— Дзе давялося паўдзельнічаць на фестывалі?

— Танцавальныя пары нашага калектыву прынялі ўдзел у 13-м турніры нацыянальных танцаў «Танчым разам» у межах ХХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». У ім прымалі ўдзел амаль 100 пар. Мы танцавалі фальклорныя танцы розных краін: «Во саду ли», «Заяц», «Какетка», «Матлёт», «Грачанікі», «Венгерка» — усіх дваццаць танцаў.

— Ваш візіт на сцэну «Славянскага базару» не першы?

—У 2025 годзе таксама прымалі ўдзел. Сёлета наша паездка ўспрымалася па-новаму: новыя ўражанні, новыя хваляванні, новыя знаёмствы і новы творчы вопыт. «Славянскі базар» —  вялікае свята, якое надоўга застанецца ў памяці.

— «Славянскі базар» заўсёды быў асновай моцнага сяброўства. Вы сустрэлі сяброў у Віцебску?

— Так. Мы сустрэлі сяброў са Смаргоні і Слуцка. Яны былі таксама ўдзельнікамі турніру і выконвалі фальклорныя танцы.

— На фестывалі не абыйшлося без узнагарод. Ваша выступленне  таксама адзначана?

— Нашы танцавальныя пары былі адзначаны Дыпломамі за зберажэнне і захаванне беларускай танцавальнай спадчыны. У фестывалі прынялі ўдзел Алена Лісоўская і Максім Кудзін, Мілана Сальвончык і Прохар Аляксееў, Руслана Палуян і Сямён Шах. Дарэчы, дзве апошнія пары выступілі ў конкурсах упершыню.

— Быць удзельнікам такога роду фестывалю — вялікі гонар і вялікая адказнасць. Як кіраўнік народнага фальклорнага танцавальнага калектыву ў чым бачыце яго карысць?

— Па-першае, гэта выдатная магчымасць вывучыць новыя танцы; па-другое,  новыя знаёмствы; па-трэцяе, паказаць сябе, каб цябе заўважылі і запрасілі паўдзельнічаць у іншых фестывалях.

Мы толькі што прыехалі з фестывалю ў Віцебску, а ўжо рыхтуемся да ўдзелу ў міжнародным свяце «Вішнёвы фестываль» у г. Глыбокае Віцебскай вобласці.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота прадастаўлена Карэліцкім РЦКіНТ

Теги: новость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».