• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
05.08.2026, 02:41
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

Главная Общество

1 сентября не за горами. С многодетными родителями Еленой и Сергеем Мокат из Кореличей смотрим, сколько стоят одежда и канцелярия в 2026 году

by Галина Смолянко
29.07.2026
в Общество, Наука и образование
1 сентября не за горами. С многодетными родителями Еленой и Сергеем Мокат из Кореличей смотрим, сколько стоят одежда и канцелярия в 2026 году
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Што і колькі  каштуе да новага 2026-2027 навучальнага года ў магазінах  г.п. Карэлічы, журналіст газеты «Полымя» высвятляла са шматдзетнай сям’ёй Мокат з райцэнтра

Тры радасці сям’і

Не за гарамі жнівень.  Менавіта  ў гэтыя дні імкненні многіх бацькоў  накіраваны на тое, каб сабраць дзяцей у школу. Справа прыемная, але клапатлівая:  купіць адзенне, абутак, канцтавары. Шмат хваляванняў у тых, хто адпраўляе дзіця першы раз у першы клас. Заклапочаны і тыя, у чыёй сям’і некалькі вучняў. Дзеці падрастаюць, іх зноў збіраюць у школу.

Нашым спадарожнікам за пакупкамі стала шматдзетная сям’я Мокат з г.п. Карэлічы. Маці Алена Сяргееўна працуе поварам у Красненскай сярэдняй школе, бацька Сяргей Аляксандравіч — старшым інспектарам у Карэліцкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях. У сям’і падрастаюць  трое дзяцей. 11-гадовая Есенія добры мастак, малюе, клеіць, лепіць. Любіць спорт 10-гадовая Анна і ўсю сябе аддае рухомым гульням. Сямігадовы Ігнат у гэтым навучальным годзе пойдзе ў першы клас, ён захапляецца дзіцячай тэхнікай.

— Дзеці па ўзросце, характары, імкненнях розныя, але выхоўваем іх па аднолькавых прынцыпах: каб сябравалі паміж сабою і дапамагалі адзін аднаму, паважалі старэйшых і не крыўдзілі меншых, любілі жывёлу і, вядома, вучоба і праца былі на першым месцы, — адзначае матуля Алена Сяргееўна.

«Марк Фармэль» запрашае

Сустракаемся ў новым сучасным магазіне «Марк Фармэль» па вуліцы Савецкая, 23-а, які не так даўно пачаў функцыянаваць у гарпасёлку. Вочы разбягаюцца ад вялікага асартыменту тавараў.  Накіроўваемся да  стэндаў, дзе вывешаны тавары для школьнікаў. Для дзяўчынак у продажы камізэлька (рост 146-152 см, кошт 37,68-43,05 руб.); блуза (рост 134-152 см, кошт 29,06-32,28 руб.);  жакет (рост 128-164 см, кошт 50,00 руб.); спадніца (рост 128-164 см, кошт 32, 98-34-98 руб.); штаны (рост 122-164, кошт  37,68-48, 44 руб.); сукенка (рост 122-158, кошт 53,83-64,60 руб.); джэмпер (у белым і блакітным адценнях, рост 104-164 см, кошт 19,37-24,76 руб.).

Гандлёвая зала магазіна «Марк Фармэль»

Увагу прыцягнулі і тавары для хлопчыкаў: жакет (рост 128-146, кошт 69,99 руб.), пола (у белым і блакітным адценнях, рост 122-164, кошт 26,91-32, 28 руб.); штаны (рост 122-158, кошт 32,29-48,44 руб.); кашуля (рост 152-164, кошт 29,98 руб.); спартыўны касцюм (рост 134-164, кошт 75, 36-86,14 руб.).

Магазін «Марк Фармэль» працуе з 10 да 19 гадзін (панядзелак—субота), у нядзелю — з 10 да 15 гадзін.

 «Успех» чакае пакупнікоў

Наступны адрас —  магазін «Успех» Дома быту райцэнтра. Тут  знаёмімся з асартыментам тавараў, якія можна набыць для школьнікаў: ніжняя бялізна для хлопчыка (кошт 8,89-10,00 руб.), для  дзяўчынкі (8,00-14,00); майка для хлопчыка (6,86-10,00), для дзяўчынкі — (6,86-11,00); камізэлька  для хлопчыка — 30,72, дзяўчынкі — 38, 75; кашуля для хлопчыка — 54-65,00; спартыўны касцюм — 60,00-85,00; спартыўныя штаны  — 30,00-40,00; шкарпэткі дзіцячыя — 2,50-3,50; калготкі дзіцячыя — 10,00-12,00; гольфы дзіцячыя — 4,00-6,00; гольф для дзяўчынкі — 20,00-30,00.

Прадавец магазіна «Успех» Аліна Кузьма

Прадаўцы нагадалі аб тым, што да сярэдзіны жніўня будзе прывезена дзіцячае адзенне, таму ў гандлёвай кропцы чакаюць пакупнікоў.

Магазін «Успех» працуе з 9 да 18 гадзін, у суботу — з 9 да 17 гадзін.

Ад алоўка — да заплечніка

Пры падрыхтоўцы да новага навучальнага года як бацькі, так і вучні стараюцца набыць канцылярскія тавары. Аб іх асартыменце і кошце гутарым з загадчыкам магазіна «Прамтавары» Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Марынай Падліпскай. Гандлёвы работнік ахвотна назвала іх: заплечнік каштуе 22 руб. 85 кап., сшытак вучнёўскі ў асартыменце — па 22 кап.; дзённік — 3 руб.22 кап.; вокладка для дзённіка — 48 кап.; вокладка для сшытка — 24 кап., ручка шарыкавая — 26 кап.; аловак чорны графітны — 20 кап.; клей ПВА — 4 руб. 17 кап.; клей-аловак — 52 кап.; фламастары 6 колераў — 2 руб. 18 кап.; фарбы акварэльныя 6 колераў — 3 руб. 66 кап.; пластылін 6 колераў — 3 руб.66 кап.; гуаш 9 колераў — 9 руб. 54 кап.; картон каляровы 6 колераў — 1 руб. 47 кап.; альбом для малявання 12 лістоў — 1 руб. 22 кап.; каляровая папера — 1 руб. 89 кап.; папка для сшыткаў — 2 руб. 57 кап.; лінейка — 90 кап.; пенал —  3 руб. 60 кап.

— Я назвала 19 найбольш неабходных канцылярскіх тавараў для школьнікаў, але ў магазіне маюцца іншыя ў асартыменце,  — гаворыць загадчык магазіна. — Пачалі купляць вучнёўскія сшыткі, папкі для сшыткаў, алоўкі, ручкі. У асноўным, продаж ідзе актыўна для вучняў пачатковых класаў. У пераважнай большасці за канцтаварамі прыходзяць мамы з дзецьмі са спісамі. Мы, прадаўцы, стараемся параіць і падказаць. Сёмы год  працуем у  магазіне з Валянцінай Паўлаўнай Баўдзей і падзяляем радасць пакупнікоў па падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года. Хочацца запрасіць іх у магазін «Прамтавары», які знаходзіцца па адрасе: г.п. Карэлічы, вуліца Гагарына, 2. Працуем без выхадных, з панядзелка па суботу — з 9 да 19 гадзін, у нядзелю — з 9 да 15 гадзін.

З іголачкі

— Мы прыйшлі ў магазін «Марк Фармэль» усёй сям’ёй — і нашы спадзяванні спраўдзіліся: набылі неабходныя тавары для дзяцей. Нам пашанцавала — падабралі  фасоны і памеры, мы задаволены, — адзначае матуля Алена Мокат.

Абноўкі да школы для Анны
Спартыўны касцюм для Ігната
Старэйшая дачка Есенія

Старэйшай дачцы Есеніі  выбралі сукенку коштам 64 руб. 60 кап., для Анны — блузу коштам 29 руб. 06 кап., камізэльку — 37 руб. 68 кап., штаны — 43 руб. 07 кап.,  для Ігната — камплект (талстоўка, штаны) за 79 руб. 99 кап. Прадавец магазіна Надзея Ярмола падлічыла кошт рэчаў — з сямейнага кашалька трэба выкласці 254 руб. 40 кап.

Клопат дзяржавы

Як паведамілі ў аддзеле адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, у Карэліцкім раёне жыве 212 шматдзетных сем’яў, у іх выхоўваецца 460 дзяцей. Зарэгістравана ў нашым раёне, але пражываюць у іншых населеных пунктах рэспублікі. Дзяржава аказвае ім дапамогу да новага навучальнага года. Яе памер на кожнага вучня, які вучыцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, складае 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму на 1 жніўня каляндарнага года, альбо 159 рублёў 11 кап.

Прыём дакументаў на выплату матэрыяльнай дапамогі ажыццяўляецца ва ўстановах адукацыі раёна па заяўным прынцыпе. Законнаму прадстаўніку неабходна звярнуцца ў школу, дзе вучыцца дзіця, і прадаставіць шэраг дакументаў. Гэта заява і пашпарт, ці іншыя дакументы, якія прадстаўляюць асобу, копія пасведчання аб заключэнні шлюбу; даведка аб месцы жыхарства і складзе сям’і; копіі пасведчанняў аб нараджэнні дзяцей; копія пасведчання шматдзетнай сям’і; базавы рахунак для пералічэння сродкаў, які быў адкрыты ў мінулым навучальным годзе.

Матэрыяльная дапамога выплачваецца на кожнага школьніка і прадастаўляецца незалежна ад даходу сям’і. Грашовыя сродкі пералічваюцца на базавы рахунак аднаго з бацькоў у перыяд з 1 жніўня па 1 верасня.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Яраславы МАНКЕВІЧ

Теги: Актуально

Лента новостей

У Карэлічах пачаў дзейнічаць студэнцкі экалагічны атрад «Волат» імя Надзеі Сцяпанаўны Трускоўскай пры Карэліцкім РУП ЖКГ

У Карэлічах пачаў дзейнічаць студэнцкі экалагічны атрад «Волат» імя Надзеі Сцяпанаўны Трускоўскай пры Карэліцкім РУП ЖКГ

04.08.2026
Заместитель председателя Кореличского райисполкома Евгений Чичкан встретился с ребятами из города Красногорска

Заместитель председателя Кореличского райисполкома Евгений Чичкан встретился с ребятами из города Красногорска

04.08.2026
В Беларуси ввели новые правила обращения со сточными водами в частных домах

В Беларуси ввели новые правила обращения со сточными водами в частных домах

04.08.2026
Какие темы обсуждались на встрече Натальи Кочановой с председателями местных Советов депутатов

Какие темы обсуждались на встрече Натальи Кочановой с председателями местных Советов депутатов

04.08.2026
В Латвии требуют отставки главы МВД

В Латвии требуют отставки главы МВД

04.08.2026
«Ивьевский помидор-2026». Программа праздника

«Ивьевский помидор-2026». Программа праздника

04.08.2026
В Беларуси за пятилетку обновили около 22 километров мостов

В Беларуси за пятилетку обновили около 22 километров мостов

04.08.2026
Александр Лукашенко утвердил изменения в сфере железнодорожного транспорта

Тема создания в Беларуси нового вуза вынесена на совещание у Александра Лукашенко

04.08.2026
Какой будет погода в Гродненской области 23 июня?

О факторах опасности и правилах безопасности при жаре напомнили в МЧС и МВД

04.08.2026
Ночные заморозки и до +23°С градусов днем. Какой будет погода в Беларуси 11 мая

Ливни, грозы и шквалистый ветер. Где сегодня погода покажет свой характер

04.08.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».