З 23 лістапада па 6 снежня ў Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі дзейнічае персанальная выстава значкоў Віктара Мікалаевіча Араб’я з райцэнтра. Ён прадаставіў значкі, якія ўключаюць шырокі спектр: на ваенную, спартыўную і дзіцячую тэматыку, таксама — пра ахову здароўя, адукацыю, жывёльны свет. У экспазіцыі — больш за 1000 значкоў. Яны змешчаны на вымпелах і ў спецыяльных футлярах.


Калекцыянер жыве ў Карэлічах і працуе на Карэліцкім ільнозаводзе. Дарэчы, на выставу прадаставіў і значок роднага прадпрыемства. Займаецца любімым захапленнем са школьных гадоў, а цяпер вырашыў падзяліцца сваім скарбам з наведвальнікамі музея.
— Гэтая персанальная выстава Віктара Мікалаевіча Араб’я ніколі не выстаўлялася ў Карэлічах. Яна ўнікальная па-свойму — тут прысутнічае разнастайная тэматыка, і для наведвальнікаў музея яна цікавая. Значок можа стаць памятнай сведкай часу і абудзіць асабістыя ўспаміны, нагадаць аб важнай падзеі, высокіх дасягненнях, памятнай даце, любімым захапленні ці сімволіцы арганізацыі, — адзначыла дырэктар Карэліцкага раённага краязнаўчага музея Алена Лісоўская.



Галіна СМАЛЯНКА
Фота Яраславы МАНКЕВІЧ







